Аляксандар Мядзьведзь
Алякса́ндар Васі́льевіч Мядзьве́дзь (16 верасьня 1937, места Белая Царква, УССР — 2 верасьня 2024, Менск, Беларусь) — беларускі барэц вольнага стылю, заслужаны майстар спорту (1962), заслужаны дзеяч фізычнай культуры Беларусі (1969). Прафэсар (1976).
Аляксандар Мядзьведзь | |
Алімпійскі чэмпіён (вольная барацьба) | |
Дата нараджэньня | 16 верасьня 1937[1][2] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 2 верасьня 2024[3] (86 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | барэц, трэнэр, спартовец |
Навуковая сфэра | спорт[4], аўтабіяграфія[d][4], успамін[d][4] і барацьба[4] |
Месца працы | |
Узнагароды | |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Мядзьведзь (неадназначнасьць).
Біяграфія
рэдагавацьСпартовую кар’еру распачаў у 1959 годзе на II Спартакіядзе народаў СССР, дзе заваяваў бронзавы мэдаль.
Аляксандар Мядзведзь — трохразовы алімпійскі чэмпіён (1964, 1968, 1972), прычым у трох розных вагавых катэгорыях (паўцяжкай, цяжкай і абсалютнай), 7 разоў (1962—1963, 1966—1967, 1969—1971) быў чэмпіёнам сьвету, 4 разы (1966, 1968, 1971 і 1972) — чэмпіёнам Эўропы.
У 1961 годзе скончыў школу трэнэраў пры Беларускім дзяржаўным інстытуце фізычнай культуры, а ў 1965 годзе — гэты інстытут.
Па заканчэньні спартовай кар’еры працаваў дацэнтам у Менскім радыётэхнічным інстытуце і трэнэрам па барацьбе.
У 2001 годзе вызнаны найлепшым спартоўцам Беларусі XX стагодзьдзя. У 2005 годзе быў вызнаны найлепшым вольным барцом у гісторыі спорту і ўведзены ў Залю спартовай славы барацьбы.
Жанаты, двое дзяцей — дачка і сын Аляксей (барэц, уладальнік Кубка сьвету), тры ўнукі.
З 1970 году ў Беларусі праводзіцца традыцыйны міжнародны турнір па вольнай барацьбе на прызы Аляксандра Мядзьведзя (катэгорыя Гран-пры).
Узнагароды
рэдагаваць- Ордэн МАК і прыз «За высакароднасьць у спорце» (1975)
- Заслужаны майстар спорту (1962)
- Заслужаны трэнэр БССР (1979)
- Заслужаны трэнэр СССР (1984)
- Ганаровы грамадзянін Менску (1975)
Літаратура
рэдагаваць- Мядзведзь Аляксандр Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — ISBN 985-11-0188-5 С. 66.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Медведь Александр Васильевич // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Aleksandr Vasilyevich Medved // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Умер легендарный борец Александр Медведь — Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 2024.
- ^ а б в г Medved‘, Aleksandr Vasil‘jevič // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- 16 верасня — 70 год з дня нараджэння (1937) А. В. Мядзведзя, спартсмена і трэнера (вольная барацьба) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Аляксандр Мядзведзь // belarus.by
- Валянціна Лецка. Мядзьведзевы падарожжы // Наша Ніва, 2002