Замчышча — гістарычная мясцовасьць у цэнтры Менску, разьмешчаная на тэрыторыі ўтварэньня места, пры ўтоку ракі Нямігі ў Сьвіслач. У старажытнасьці атачалася валамі і драўлянымі ўмацаваньнямі Менскага замку. У наш час мае статус помніка археалёгіі, які ахоўваецца дзяржавай.

Замчышча на малюнку Я. Драздовіча, 1920

Гісторыя

рэдагаваць
 
Замчышча на малюнку Я. Драздовіча, 1920
 
Аэрафотаздымак, 1941

Галоўнай вуліцай у замку, а потым на Замчышчы на працягу ўсяго пэрыяду яго існаваньня да сярэдзіны XX ст. была вуліца Замкавая. Яе траса была найбольш старажытнай з усіх вуліцаў Менску. Яна перасякала Замчышча дыяганальлю з усходу на захад і ўжо ў першай палове XVI ст. была забрукаванай. Пазьней вуліца прадаўжалася і за валам да скрыжаваньня зь Вялікай Татарскай. 3 паўднёвага захаду Замчышча агінала вуліца Завальная; з паўночнага захаду — Завальны завулак.

У пачатку ХХ ст. Замчышча ўваходзіла ў другую паліцэйскую частку места.

  Вонкавыя выявы
  Эскізная прапанова карэктыроўкі праекту ўзнаўленьня Менскага замчышча, распрацаваная спэцыялістамі БДТАПГіК

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады скапалі Замкавую гары і часткова вывезьлі яе за межы места. Пазьней на тэрыторыі Замшчышча збудавалі Дом спорту, а таксама адміністрацыйныя і жылыя дамы з крамамі «Алеся» і «Рамонак».

У 2013 годзе Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры прапанавала навукова абгрунтаваны праект аднаўленьня гістарычнай забудовы мясцовасьці.

З каштоўнай урбананімічнай спадчыны Замчышча да нашага часу гістарычную назву захавалася вуліца Замкавая. На месцы эстакады праспэкта Пераможцаў праходзілася траса вуліцы Школьнай, самім праспэктам ішла вуліца Вялікая (пазьней Паркавая магістраль). Апроч таго, існавалі вуліцы Падзамкавая на Балоце, Рэзьніцкая і Новарэзьніцкая (апошнія па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1866 годзе ўлады Расейскай імпэрыі перайменавалі ў Мясьніцкую і Новамясьніцкую з мэтай маскалізацыі краю)

Літаратура

рэдагаваць
  • Пазняк З. Рэха даўняга часу: Кн. для вучняў. — Менск: Нар. асвета, 1985. — 111 с.: іл.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Замчышча (Менск)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў