Беларускае оптыка-мэханічнае аб’яднаньне

прыборабудаўнічае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў ліпені 1954 году ў якасьці «Менскага мэханічнага заводу»

Каардынаты: 53°54′53″ пн. ш. 27°37′27″ у. д. / 53.91472° пн. ш. 27.62417° у. д. / 53.91472; 27.62417

«Белару́скае оптыка-мэхані́чнае аб’ядна́ньне» — дзяржаўнае прыборабудаўнічае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў ліпені 1954 году ў якасьці «Менскага мэханічнага заводу».

«БелОМА»
Тып холдынг
Заснаваная 15 ліпеня 1954 (70 гадоў таму)
Заснавальнікі Міністэрства абароннай прамысловасьці СССР
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Менск
Адрас Першамайскі раён, вул. Макаёнка, д. 23
Ключавыя фігуры Аляксандар Мароз, Зьміцер Міхальцоў[1]
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя афтальмаскоп, бінокль, далямер, лінза, ліхтар, лупа, манакуляр, мікраскоп, пражэктар, фотааб'ектыў, каліматар, прыцэл, радыёлякатар
Абарачэньне 190,663 млн руб (2019 г.; 91,268 млн $)
Апэрацыйны прыбытак 10,717 млн руб (2019 г.; 5,131 млн $)
Чысты прыбытак 9,422 млн руб[2] (2019 г.; 4,511 млн $)[3]
Лік супрацоўнікаў 2597 (2017 год)
Матчына кампанія Міністэрства прамысловасьці Беларусі
Даччыныя кампаніі «Дыяпраектар» (Рагачоў), «Зэніт» (Вялейка)
Аўдытар «Аўдытінформ» (Менск)[4]

На 2021 год было найбольшым прадпрыемствам оптыка-электроннага прыборабудаваньня Беларусі. Холдынг «БелОМА» распрацоўваў і вырабляў аптычныя і лазэрныя прылады, тармазы грузавікоў, лічыльнікі газу з тэрмакампэнсатарам, імпульсным выхадам і каналам бяздротавай сувязі, інфрачырвоныя электраабагравальнікі, сокавыціскалкі і электрасушылкі. Прадпрыемства ўлучала выпрабавальную станцыю, навукова-вытворчыя лябараторыі і 6 вытворчасьцяў: ліцейную, аптычную, мэханаапрацоўчую, штамповачна-нарыхтоўчую, гальванічную і зборачную. У склад холдынгу ўваходзіла 6 заводаў: «Менскі мэханічны завод», Навукова-тэхнічны цэнтар «Лазэры ў экалёгіі, мэдыцыне і тэхналёгіі» («ЛЭМТ»), «Дыяпраектар» (Рагачоў, Гомельская вобласьць), «Зэніт» (Вялейка, Менская вобласьць), «Сьвятло» (Жлобін, Гомельская вобласьць) і «Оптык» (Ліда, Гарадзенская вобласьць). Вырабы пастаўлялі ў 30 краінаў[5]. «Менскі мэханічны завод» улучаў управу, аддзел кадраў, гарантыйную майстэрню, краму «Элікон», камбінат грамадзкага харчаваньня, мэдыка-сантарную частку, аптычны завод «Сфэра» і 2 службы: 1) вытворчую, 2) збыту і забесьпячэньня[6].

 
Лазэрныя далямеры «БелОМА» (2019 год)

На 2021 год «Беларускае оптыка-мэханічнае аб’яднаньне» выпускала:

Вытворчасьць

рэдагаваць
 
Рыбнавокі аб'ектыў «Пеленг 3,5/8А»

На 2021 год «Менскі мэханічны завод» улучаў:

  • 9 вытворчасьцяў — ліцейную, мэханаапрацоўчую, аптычную, перапрацоўкі палімэрных матэрыялаў, штамповачна-нарыхтоўчую, гальванічную, лакафарбавую, зборачную і інструмэнтальную;
  • 7 участкаў — праверкі на гермэтычнасьць адлівак, вакуўмнага насычэньня ў вадкім шкле, вырабу друкаваных платаў, электронных блёкаў, незвычайнага абсталяваньня, зваркі і дрэваапрацоўкі[12].

Мінуўшчына

рэдагаваць
 
Фотаздымач «Зьмена-2»

26 студзеня 1954 году Савет міністраў СССР зацьвердзіў Распараджэньне аб будаўніцтве «Менскага мэханічнага заводу». 10 лютага 1954 году міністар абароны СССР Мікалай Булганін падпісаў адпаведны Загад. 15 ліпеня 1954 году Менскі гарадзкі Савет дэпутатаў ухваліў Рашэньне аб адводзе Міністэрству абароннай прамысловасьці (МАП) СССР дзялянкі плошчай 20 гектараў за паркам Чалюскінцаў для будаўніцтва оптыка-мэханічнага заводу. «Беларускі дзяржаўны праектны інстытут» (Менск, прасп. Пераможцаў, д. 23, корп. 1) распрацаваў праект завода на 10 гектараў. Будаўніцтва даручылі «Трэсту № 1». У 1954 году для патрэбаў заводу прыцягнулі адмыслоўцаў зь некалькіх гарадоў Расейскай СФСРЗагорска і Краснагорска (Маскоўская вобласьць), Ленінграда, Масквы, Новасыбірска і Сьвярдлоўска. У 1956 годзе для супрацоўнікаў заводу пабудавалі 2 жылыя дамы па вуліцы Калініна. На бульвары Таўбухіна стварылі 1-ю лінію апрацоўкі аптычных дэталяў, якая працавала на нямецкіх станках, атрыманых па рэпарацыях. Пры гэтым стварылі Спэцыяльнае канструктарскае бюро (СКБ) праектаваньня аптычных станкоў і адмысловы станкабудаўнічы цэх. Таксама ў 1956 годзе ўтварылі тэхнічны аддзел заводу. У сьнежні 1956 году 1-м галоўным інжынэрам стаў Мікола Шаўчэнка. У 1957 годзе заснавалі тэхнічную вучэльню. Цягам 1957 году, да сканчэньня будоўлі заводзкіх карпусоў, у часовых майстэрнях выпусьцілі 20 000 фотаздымачоў «Зьмена-2» і 25 станкоў апрацоўкі аптычных дэталяў. У 1958 годзе сталі вырабляць паветраны фотаздымач «БАФ». У 1959-м — удакладняльнік для «БАФа» і кінапраектары «КН-11» і «КН-12». У 1960 годзе вытворчую пляцоўку дабудавалі, а «Менскі мэханічны завод» атрымаў імя Сяргея Вавілава[13].

 
Фотаздымач «Вясна»

Да 1960 году выпусьцілі 297 222 фотаздымачы, 1459 кінапраектараў КН-11 і 314 станкоў для апрацоўкі аптычнага шкла. У 1961 годзе запусьцілі ліцейны цэх № 2 і запрацавала 1-я чарга выпрабавальнай станцыі. Таксама ў 1961-м сталі вырабляць танкавы начны прыцэл «ТНП-1». За 1958—1961 выпусьцілі 755 896 фотаздымачоў «Зьмена М» і «Зьмена 2М», якія распрацавалі канструктары І.Г. Прыяжджаеў і Г.І. Сінельнікаў. У 1963-м — гідракомпас АГ і прыцэл «Шчыт». Таксама ў 1963 годзе канструктары Карпаў і Пішчыкаў распрацавалі кінапраектары «КН-13» і «КН-14». У 1964-м канструктары Дашкевіч, Зархін і Крайнеў стварылі «КН-13-2» і «Кн-14-2». За 1962—1964 гадах выпусьцілі 324 522 фотакамэраў «Вясна» і «Вясна 2», якія стварылі канструктары В.А. Грышчынскі, М.М. Уланоўскі і В.І. Плужнікаў. У 1965-м канструктары Галаванава, Зархін і Крайнева распрацавалі кінапраектары «КН-15», «КН-16», «КН-15-2» і «КН-16-2» з анаморфнай насадкай «35НАП-2-3» для паказу шырокаэкранных фільмаў. На 1965 год «Менскі мэханічны завод» («ММЗ») налічваў 6747 працаўнікоў, зь іх 5647 (83 %) работнікаў і вучняў, 900 інжынэраў і тэхнікаў, а таксама 200 службоўцаў. Прадпрыемства падпарадкоўвалася 2-й галоўнай управе МАП СССР. У 1965 годзе «ММЗ» перайшоў у наўпроставае падпарадкаваньне МАП СССР. У 1966 годзе галоўным інжынэрам «ММЗ» стаў Кім Гадасік. На заводзе ўкаранілі вадкую штампоўку загатовак з алюмінавага стопку. 1 верасьня 1967 году завод перавялі на гаспадарчае заахвочваньне. За выкананьне поўнага абсягу працы ў тэрмін сталі налічаць штомесячнае ўзнагароджаньне працаўнікам аддзелаў кіраваньня і вытворчых цэхоў, канструктарскіх і тэхналягічных службаў. Па выніках году выдавалі дадатковы месячны заробак. Распрацоўнікам і выканаўцам распрацоўкі вырабаў выплачвалі разавыя ўзнагароджаньні. У 1962—1969 гадах выпусьцілі 9121 фотаздымач «Эстафэта» і 582 972 дзіцячых фотаздымачоў «Школьнік» распрацоўкі канструктараў В.А. Грышчынскага, Г.І. Сінельнікава і А.А. Зыля[13].

 
Фотаздымачы «Зэніт-ЕТ»

У 1971 годзе на аснове «ММЗ» стварылі «Беларускае оптыка-мэханічнае аб’яднаньне». Папярэдне МАП СССР прыняло Рашэньне аб будаўніцтве 4-х заводаў для такога аб’яднаньня: 1) завод фотаздымачоў «Зэніт» у Вялейцы (Менская вобласьць), 2) завод «Дыяпраектар» у Рагачове (Гомельская вобласьць), 3) завод тэадалітаў у Смаргоні (Гарадзенская вобласьць), 4) завод сьвяцільнікаў «Сьвятло» ў Жлобіне (Гомельская вобласьць). За 1965—1972 гады выпусьцілі 2 526 837 фотаздымачоў «Чайка», «Чайка 2», «Чайка 3», «Чайка 2М» і «Чайка 3М», якія былі распрацаваныя стваральнікамі здымачоў «Вясна». У лютым 1974 году галоўным інжынэрам «БелОМА» стаў Васіль Кавалёў, які заставаўся на пасадзе да 1984 году. У 1974 годзе выпуск кінапраектараў дасягнуў 25 000 асобнікаў, што склала 1/3 агульнага выпуску такіх вырабаў у Савецкім Саюзе. Таксама ў 1974-м на заводзе «Дыяпраектар» пачалі выпускаць першыя дыяпраектары «Гарызонт» і «Сьвіцязь». 19 сьнежня 1974 году міністар абароннай прамысловасьці СССР Сяргей Зьвераў падпісаў Загад № 536 аб заснаваньні «Цэнтральнага канструктарскага бюро (ЦКБ) аптычнага прыборабудаваньня» пры «БелОМА» на аснове канкструктарскага аддзелу «ММЗ». У 1975 годзе яго перайменавалі ў ЦКБ «Пеленг». У 1978-м на заводзе фотапавелічальнікаў «Сьвятло» налічвалася 338 працаўнікоў. У 1980 годзе на заводзе «Зэніт» выпусьцілі 1,1411 млн фотаздымачоў, што склала 25 % іх вытворчасьці на «БелОМА». На заводзе «Дыяпраектар» вырабілі 164 000 дыяпраектараў, у тым ліку «Сьвіцязь М», «Сьвіцязь Аўта», «Лектар 600», «Лектар 2000» і «Ракурс 670». У 1980 годзе ліцейны цэх працаваў у 3 зьмены праз кратны рост вытворчасьці ў 1970-я гады. Да 1982 году выпусьцілі 6 059 138 фотаздымачоў «Вяльля», «Вяльля Аўта» і «Вяльля Электра»[13].

 
Фотаздымач «Вяльля Аўта»

У 1983 годзе канструктарскі аддзел ЦКБ «Пеленг» пад кіраўніцтвам Б.А. Зубенкі распрацаваў і пачаў сэрыйную вытворчасьць 1-га ў СССР фотаздымача «Элікон 35С» з убудаванай лямпай-успышкай і аўтаматычнай экспазыцыяй. У сьнежні 1985 году дабудавалі новы вытворчы пралёт ліцейнага цэха, дзе паставілі ліцейныя прэсы «Бюлер» і «Італпрэс». У 1986 годзе ўпершыню ў СССР выпусьцілі фотаздымач з аўтафакусоўкай аб'ектыву «Элікон Автафокус», у якім аўтаматызавалі зарадку плёнкі і экспазыцыю. За 1978—1987 гады вырабілі 3 460 890 школьных фотаздымачоў: «Эцюд» ад канструктара Б.А. Зубенкі і кампактны «Агат 18» з фарматам кадру 18х24 мм ад канструктара В.А. Грышчынскага. У 1986—1987 гадах выпускалі кішэнны здымач «Элікон 3». У 1988 годзе пачалі выпуск здымачоў «Агат 18К» і «Элікон 4». За 1980-я гады «БелОМА» выпусьціла кожны 4-ы фотаздымач у СССР. Сярод іншага распрацавалі 2 павільённыя сярэднефарматныя фотакамэры «Ракурс 670» і «Ракурс 672». «Ракурс 670» стаў 1-й у СССР прафэсійнай студыйнай аднааб'ектыўнай люстэркавай фотакамэрай з фарматам кадру 6х7 см. У будове гэтых камэраў упершыню ў Савецкім Саюзе скарысталі лінейны рухавік прываду затвору і дыяфрагмы. Камэру «Ракурс 670» уганаравалі залатым мэдалём Выставы дасяненьняў народнай гаспадаркі СССР. У 1990-м выпускалі «Элікон 53S» з вызначэньнем экспазыцыі паводле знакаў, у якім ссоўная заслонка аб'ектыва з закрытым стане блякавала спускавую кнопку[13]. На 1996 год «БелОМА» ўлучала Цэнтральнае канструктарскае бюро «Пеленг», а таксама заводы «Зэніт», «Дыяпраектар» і «Сьвятло». Выраблялі фотаздымачы, відэакамэры, дыяпраектары, мэдычныя, назіральныя і экалягічныя прылады, акулярную оптыку, пэрыфэрыйныя прылады для кампутараў і абарончую оптаэлектроніку[14]. За 1973—2000 гады вялейскі завод «Зэніт» выпусьціў 6 373 551 фотаздымач 13-і мадэляў сямейства «Зэніт». Цягам 1957—2000 «БелОМА» паставіла 22,751 млн фотаздымачоў звыш 50 мадэляў[13].

 
Фотаздымач «Элікон-535»

30 сьнежня 2008 году Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Беларусі зацьвердзіў Загад № 381, паводле якога ўнітарнае прадпрыемства «Менскі мэханічны завод» пераўтварылі ў адкрытае акцыянэрнае таварыства, да якога далучылі УП «Лазэры ў экалёгіі, мэдыцыне і тэхналёгіі» («ЛЭМТ»). 24 лютага 2011 году Міністэрства эканомікі Беларусі ўлучыла «БелОМА» ў Дзяржаўны рэестар холдынгаў за № 23[15]. На 2013 год «Менскі мэханічны завод» налічваў 5 вытворчасьцяў: ліцейную, мэханаапрацоўчую, аптычную, аддзелачную і зборачна-элеткрамантажную. Холдынг «Беларускае оптыка-мэханічнае аб’яднаньне» ўлучаў Навукова-тэхнічны цэнтар «Лазэры ў экалёгіі, мэдыцыне і тэхналёгіі» («ЛЭМТ») і 4 заводы: «Менскі мэханічны завод», «Зэніт-БелОМА» (Вялейка), Рагачоўскі завод «Дыяпраектар» і Жлобінскі завод «Сьвятло». Свае вырабы, у тым ліку аптычныя прыцэлы для стралковай зброі, пастаўлялі ў 30 краінаў. У асноўным збыт ажыцьцяўлялі ў Расею, Азію, ЗША і Паўднёвую Амэрыку[16].

Кіраўнікі

рэдагаваць

Міжнародныя санкцыі

рэдагаваць

У 2022 годзе БелОМА апынуўся пад санкцыямі Эўразьвязу (Чорны сьпіс Эўразьвязу), Швайцарыі, Злучаныя Штаты Амэрыкі ды Японіі[17].

12 траўня 2023 году Украіна ўвяла санкцыі супраць НТЦ «ЛЭМТ»[18], 27 траўня – супраць ММЗ імя С. І. Вавілава[19], а 1 ліпеня – супраць генэральнага дырэктару БелОМА Аляксандра Мароза, дырэктару НТЦ «ЛЭМТ» Аляксея Шкадарэвіча ды некалькіх прадпрыемстваў аб’яднаньня[20]. У жніўні 2023 году да санкцый супраць аб’яднаньня далучыліся Вялікабрытанія[21] і Канада[22]. 5 сьнежня 2023 году Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло абмежавальныя меры датычна самой кампаніі, НТЦ «ЛЭМТ», «Зеніт — БелОМА», а таксама іх кіраўнікоў Мароза, Шкадарэвіча ды Гайчука[23].

У красавіку 2024 году ЗША пашырылі санкцыі і на Дзмітрыя Міхальцова, тэхнічнага дырэктара ММЗ імя Вавілава[24]. У чэрвені 2024 году «БелОМА» і Мароза дадалі ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[25]. У ліпені да гэтых санкцый далучыліся таксама Швайцарыя[26], Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Малдова, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Украіна, Чарнагорыя[27]. У верасьні 2024 году Новая Зэляндыя таксама далучылася да санкцый супраць «БелОМА» і Мароза[28]. Са жніўня 2024 году завод «Дыяпраектар», яго дырэктар і два намесьнікі дырэктара знаходзяцца ў санкцыйным сьпісе ЗША[29].

  1. ^ Апарат управы (рас.) // Холдынг «БелОМА», 16 сакавіка 2021 г. Праверана 15 чэрвеня 2021 г.
  2. ^ І.В. Сазонава, А.І. Мароз. Аўдытарская выснова пра кансалідаваную фінансавую справаздачнасьць холдынга «БелОМА» за 2019 год (рас.) // Холдынг «БелОМА», 30 чэрвеня 2020 г. Праверана 14 чэрвеня 2021 г.
  3. ^ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублiкi Беларусь за 2019 год (2,0887 рублі за даляр) // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 14 чэрвеня 2021 г.
  4. ^ І.В. Сазонава, А.П. Мельнікава. Аўдытарская выснова пра бухгальтарскую справаздачнасьць ААТ «Менскі мэханічны завод» за 2020 год (рас.) // Холдынг «БелОМА», 16 сакавіка 2021 г. Праверана 15 чэрвеня 2021 г.
  5. ^ Зьвесткі пра холдынг // Холдынг «БелОМА», 2022 г. Праверана 16 сакавіка 2022 г.
  6. ^ Кантакты // Холдынг «БелОМА», 2022 г. Праверана 16 сакавіка 2022 г.
  7. ^ Аптычныя і оптаэлектронныя вырабы (рас.) // Холдынг «БелОМА», 7 чэрвеня 2021 г. Праверана 15 чэрвеня 2021 г.
  8. ^ Апараты пнэўматычнага тармазнога прываду (рас.) // Холдынг «БелОМА», 7 чэрвеня 2021 г. Праверана 15 чэрвеня 2021 г.
  9. ^ Спажывецкія тавары (рас.) // Холдынг «БелОМА», 7 чэрвеня 2021 г. Праверана 15 чэрвеня 2021 г.
  10. ^ Ліхтары (рас.) // Холдынг «БелОМА», 7 чэрвеня 2021 г. Праверана 15 чэрвеня 2021 г.
  11. ^ Энэргаашчадныя вырабы (рас.) // Холдынг «БелОМА», 7 чэрвеня 2021 г. Праверана 14 чэрвеня 2021 г.
  12. ^ Вытворчасьць (рас.) // Холдынг «БелОМА», 7 чэрвеня 2021 г. Праверана 14 чэрвеня 2021 г.
  13. ^ а б в г д е Пётар Зыль, Уладзімер Саркісаў, Кім Гадасік. Оптыка і людзі: гісторыя Менскага мэханічнага заводу ім. С. І. Вавілава ва ўспамінах сучасьнікаў = Оптика и люди: история Минского механического завода им. С. И. Вавилова в воспоминаниях современников / рэд. К.А. Карабанава. — Менск: Мірыял, 2007. — 208 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-90144-1-3
  14. ^ Беларускае оптыка-мэханічнае аб’яднаньне // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — С. 397. — 480 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0061-7
  15. ^ С.М. Гунько. Статут ААТ «Менскі мэханічны завод» (рас.) // Холдынг «БелОМА», 14 чэрвеня 2019 г. Праверана 15 чэрвеня 2021 г.
  16. ^ Уладзімер Хількевіч, Алена Даўжанок. Шлях на новыя сусьветныя рынкі ляжыць праз мадэрнізацыю // Зьвязда : газэта. — 21 сьнежня 2013. — № 241 (27606). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
  17. ^ Білоруське оптико-механічне об'єднання "БелОМО"
  18. ^ Камбайны «Гомсельмаша» больш не паедуць ва Украіну (бел.) Новы час
  19. ^ Украина ввела санкции против 51 человека и 220 юридических лиц. В списке структуры РЖД и 19 белорусских предприятий (рас.) Настоящее время
  20. ^ Белорусский академик попал под украинские санкции (рас.) Народная Воля
  21. ^ Великобритания ввела санкции против гражданина Словакии Мкртычева, подозреваемого в причастности к поставкам оружия из КНДР в Россию (рас.) Настоящее время
  22. ^ Канада ввела санкции против Минобороны Белоруссии и Ивана Эйсмонта (рас.) РБК Архіўная копія ад 2023-09-01 г.
  23. ^ Russia-related Designations; Belarus Designations; Issuance of Belarus General License (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША (2023-12-05). Праверана 2023-12-06 г.
  24. ^ США ввели меры против оборонных предприятий Беларуси за пособничество РФ в войне с Украиной (рас.) Голас Амэрыкі Праверана 2024-06-02 г.
  25. ^ Council Decision (CFSP) 2024/1738 of 24 June 2024 (анг.). EUR-Lex(be).
  26. ^ Ukraine: Switzerland adopts further sanctions against Russia (анг.). Фэдэральная рада Швайцарыі(be).
  27. ^ Statement by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures in respect of actions undermining or threatening the territorial integrity, sovereignty and independence of Ukraine (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу(be).
  28. ^ Russia Sanctions Amendment Regulations (No 4) 2024 (анг.). New Zealand Legislation.
  29. ^ New Measures to Degrade Russia’s Wartime Economy (анг.). Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША (2024-08-23).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Навіны (рас.) // Холдынг «БелОМА», 7 чэрвеня 2021 г. Праверана 15 чэрвеня 2021 г.
  • Дастаўка (рас.) // Сеціўная крама «Элікон», 2021 г. Праверана 15 чэрвеня 2021 г.