Жарэс Алфёраў
Жарэ́с Іва́навіч Алфёраў (15 сакавіка 1930 году, Віцебск — 1 сакавіка 2019 году[7]) — савецкі і расейскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыкі ў 2000 годзе за распрацоўку паўправадніковых гетэраструктур і стварэньне хуткіх опта- і мікраэлектронных кампанэнтаў (сумесна з Гэрбэртам Кроэмэрам и Джекам Кілбі). Яго дасьледаваньні адыгралі вялікую ролю ў інфарматыцы. Дэпутат Дзяржаўнай Думы Расейскай Фэдэрацыі II—VI скліканьняў. Ініцыяваў заснаваньне прэміі «Глябальная энэргія» ў 2002 годзе. Да 2006 году ўзначальваў Міжнародны камітэт па прысуджэньні гэтай прэміі.
Жарэс Алфёраў | |
![]() Падчас наведваньня Ўладзімерам Пуціным ды Гергардам Шрэдэрам Навукова-адукацыйнага цэнтру Фізыка-тэхнічнага цэнтру імя А. Ф. Ёфэ РАН 10 красавіка 2001 году | |
Дата нараджэньня | 15 сакавіка 1930[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | Віцебск, БССР |
Дата сьмерці | 1 сакавіка 2019[4][5][6] (88 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | malignant hypertension[d] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны электратэхнічны ўнівэрсытэт |
Занятак | фізык, палітык, вынаходнік, матэматык, дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі |
Навуковая сфэра | фізыка паўправаднікоў[d] |
Месца працы | Фізыка-тэхнічны інстытут імя Абрама Ёфэ РАН |
Вядомы як | дасьледчык гетэрапераходу |
Навуковая ступень | доктар фізыка-матэматычных навук[d] і кандыдат тэхнічных навук[d] |
Узнагароды | |
БіяграфіяРэдагаваць
Нарадзіўся 15 сакавіка 1930 году ў Віцебску. Бацька Іван Карпавіч — беларус, працаваў сплаўшчыкам лесу, маці Ганна Ўладзімераўна — габрэйка[8], зь вёскі Крайск Лагойскага раёну[9]. Пасьля 1935 году сям’я зьехала на Ўрал[10]. Скончыў з залатым мэдалём сярэднюю школу №42 у Менску. Быў залічаны на 1 курс энэргетычнага факультэту Беларускага політэхнічнага інстытуту (цяпер Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт). Далей, на параду свайго настаўніка фізыкі Я. Б. Мельцэрзона паехаў паступаць у Ленінград. У 1952 годзе скончыў Ленінградзкі электратэхнічны інстытут імя У. І. Ульянава (ЛЭТІ, пазьней перайменаваны ў Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны электратэхнічны ўнівэрсытэт). З 1953 году працуе ў Фізыка-тэхнічным інстытуце імя А. Ф. Ёфэ (з 1987 да траўня 2003 году быў дырэктарам, з траўня 2003 году да ліпеня 2006 году — навуковы кіраўнік). У 1961 абараніў дысэртацыю на ступень кандыдата фізыка-матэматычных навук. У 1965 уступіў у КПСС[11]. Доктар фізыка-матэматычных навук (1970). Прафэсар ЛЭТІ (1972). У 1990—1991 гадах — віцэ-прэзыдэнт АН СССР, старшыня Прэзыдыюму Ленінградзкага навуковага цэнтру. З 2003 году — старшыня Навукова-адукацыйнага комплекса «Санкт-Пецярбурскі фізыка-тэхнічны навукова-адукацыйны цэнтар» РАН. Акадэмік АН СССР (1979), потым РАН. Віцэ-прэзыдэнт РАН, старшыня прэзыдыюму Санкт-Пецярбурскага навуковага цэнтру РАН. Замежны член НАН Беларусі (1995), Акадэміі навук ГДР (1987), Польскай АН (1988)[12] Галоўны рэдактар «Лістоў у Часопіс тэхнічнай фізыкі», сябра рэдактарскай рады часопісу «Навука і жыцьцё».
Аўтар больш як 500 навуковых працаў, трох манаграфіяў і каля пяцідзесяці вынаходніцтваў.
У 2010 годзе стаў сустаршынём Кансультатыўнай навуковай Рады Фонду «Сколкава»[13]. Рэгулярна наведваў Беларусь зь лекцыямі[14]. У 2003 годзе наведваў Віцебскі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт[15].
Узнагароды і прэмііРэдагаваць
- Нобэлеўская прэмія ў галіне фізыкі (2000)
- Ордэн За заслугі перад Айчынай 1 ступені
- Ордэн Леніна
- Ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР
- Ордэн Знак Пашаны
- Ордэн Францішка Скарыны[16] (2001)
- Ордэн Князя Яраслава Мудрага V ступені
- Афіцэр ордэна Ганаровага легіёну
- Дзяржаўная прэмія Расеі
- Агулам больш за 100 мэдалёў
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Алфёров Жорес Иванович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Zhores Alferov // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Schores Iwanowitsch Alferow // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ^ В больнице РАН назвали причину смерти Жореса Алферова
- ^ Bibliothèque nationale de France Jores Ivanovitch Alferov // data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Schores Alferow // Munzinger Personen (ням.)
- ^ Памёр нобелеўскі лаўрэат, ураджэнец Віцебска, Жарэс Алфёраў Праверана 2019-03-02 г.
- ^ Lenta.ru: Алферов, Жорес(рас.)
- ^ Иоффе Э. Г. Нобелевские лауреаты с белорусскими корнями. — Минск: Беларусь, 2008. — С. 37. — ISBN 978-985-01-0755-8
- ^ Алфёров, Жорес Иванович.(рас.) Лауреаты Нобелевской премии. Наука и техника
- ^ Корнилович Э. А. Беларусь: созвездие политических имен. — Минск: ФУАинформ, 2009. ISBN 978-985-6721-98-7 — С.334.
- ^ Жарэс Алфёраў Belarus.by
- ^ Жарэс Іванавіч Алфёраў УсеБеларусы
- ^ Лаўрэату Нобелеўскай прэміі па фізіцы Жарэсу Іванавічу Алфёраву прысвоена званне «Ганаровы прафесар ГрДУ імя Янкі Купалы» «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» 10.05.2011
- ^ Витебский государственный технологический университет — ВГТУ — Высшие учебные заведения Республики Беларусь(рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 17 мая 2001 г. №271 «Аб узнагароджанні Ж. І. Алфёрава ордэнам Францыска Скарыны»
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Нобэлеўскія ляўрэаты па фізыцы
- Інфармацыя пра Жарэса Алфёрава на старонцы «Навукоўцы Расіі»(рас.)
- Алесь Bezuher Нашы нобэлеўскія ляўрэаты — Generation.by