Зора Кіпель
Зора Кіпель, дзяв. Савёнак (1 ліпеня 1927, Менск — 14 красавіка 2003, ЗША) — беларуская грамадзкая дзяячка, літаратуразнавец, публіцыстка. Жонка Вітаўта Кіпеля.
Зора Кіпель | |
Імя пры нараджэньні | Зора Савёнак |
---|---|
Род дзейнасьці | грамадзкая дзяячка, літаратуразнаўца |
Дата нараджэньня | 1 ліпеня 1927 |
Месца нараджэньня | Менск |
Дата сьмерці | 14 красавіка 2003 |
Месца сьмерці | ЗША |
Месца пахаваньня | Беларускія могілкі ў Іст-Брансўіку |
Грамадзянства | ЗША |
Альма-матэр | Беларуская гімназія імя Янкі Купалы, Лювэнскі каталіцкі ўнівэрсытэт і Ратгерскі ўніверсітэт[d] |
Занятак | літаратуразнаўца |
Бацька | Лявон Савёнак |
Маці | Апалонія Савёнак |
Муж | Вітаўт Кіпель |
Дзеці | Алеся Кіпель |
БіяграфіяРэдагаваць
Нарадзілася ў Мінску ў сям’і Лявона і Апалоніі Савёнкаў. У 1944 г. разам з бацькамі апынулася ў Нямеччыне. Вучылася ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Рэгенсбургу. Скончыла Лювэнскі ўнівэрсытэт (1944, Бэльгія) і Ратгерскі ўніверсітэт (ЗША).
Доўгі час працавала ў Публічнай бібліятэцы Нью-Ёрку, ад 1981 г. была загадчыцай Славянскага аддзела. У 1983 г. скончыла літаратуразнаўчы факультэт Ратгерскага ўнівэрсытэту. Была сябрам Беларускага інстытута навукі і мастацтва (БІНіМ), Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня (БАЗА), у 1991-95 г. рэдагавала газэту «Беларус». Адна са старшынь рэдкалегіі ангельска-беларускага слоўніку.
Аўтарка прац па гісторыі Беларусі, старажытнай літаратуры, асьвеце. Выдала на ангельскай мове ў сваім перакладзе «Беларускага Трышчана» (Нью-Ёрк; Лёндан, 1988). Аўтар шэрагу публікацый па беларусазнаўчай тэматыцы. Разам з мужам сабрала велізарную калекцыю беларускіх і беларусазнаўчых выданьняў на Захадзе, якая захоўваецца ў Нью-ёрскай публічнай бібліятэцы і на падставе якой быў створаны бібліяграфічны даведнік «Беларускі і беларусаведны друк на Захадзе», які выйшаў ужо пасьля яе сьмерці.
Пахаваная на беларускім праваслаўным могільніку ў Іст-Брансўіку. Над труною, пакрытаю бел-чырвона-белым сьцягам, разьвітальнае словы сказа ў старшыня Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня сп. Антон Шукелойць. Акордам да ягоных словаў прагучаў жалобны марш «Сьпі пад курганам герояў»[1].
КрыніцыРэдагаваць
- Юрэвіч Л. Літаратурны рух на эміграцыі. Мн., 2002.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Дні аднаго жыцьця…, Зора Кіпель на Беларускай палічцы
- Слоўнік.орг