жнівень
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      
2023 год
Усе дні

Жні́вень — восьмы месяц году ў грэгарыянскім каляндары. Мае 31 дзень.

Назва паходзіць ад слова жніво, час якога надыходзіў у гэтым месяцы. Іншыя назвы, што існавалі ў народзе, таксама датычаць жніва: копень, густар, хлебачол, серпень, гароднік, прыбярыха-прыпасіха.

Назва гэтага месяца ў лаціне Augustus паходзіць ад імя імпэратара Актавіяна Аўгуста. Раней жнівень называўся Sextilis (шосты), бо быў шостым, пачынаючы ад сакавіка. Гэты імпэратар пажадаў ня толькі месяц у свой гонар, але і каб колькасьць дзён у ім быў ня меншая, чым у ліпені, месяцы Юлія Цэзара, таму гэты месяц парушае чаргаваньне 31—30.