Уніяцкая царква ў Рэчы Паспалітай

Памесная каталіцкая царква ўсходняга абраду, утвораная ў Рэчы Паспалітай у выніку Берасьцейскай уніі 1596 году Кіеўскай, Галіцкай і ўсяе Рус

Каардынаты: 54°40′51″ пн. ш. 25°17′32″ у. д. / 54.68083° пн. ш. 25.29222° у. д. / 54.68083; 25.29222

Уніяцкая царква ў Рэчы Паспалітай — памесная каталіцкая царква ўсходняга абраду (грэкакаталіцкая), утвораная ў Рэчы Паспалітай у выніку Берасьцейскай уніі 1596 году Кіеўскай, Галіцкай і ўсяе Русі мітраполіі з Рыма-каталіцкай царквой. Цяпер яе спадкаемцамі зьяўляюцца Ўкраінская і Беларуская грэкакаталіцкія цэрквы.

Уніяцкая царква ў Рэчы Паспалітай
лац. Ecclesia Ruthena unita

Прачысьценскі сабор (Вільня), які быў катэдрай мітрапаліта

Япархіі на 1772 год
Абрэвіятура РУЦ
Папярэднік Кіеўская мітраполія
Наступнік Холмская япархія
Дата ўтварэньня 15 кастрычніка 1596 (428 гадоў таму)
Дата спыненьня існаваньня 12 лютага 1839 (185 гадоў таму)
Юрыдычны статус мітраполія
Мэта пашырэньне хрысьціянства
Штаб-кватэра Прачысьценскі сабор (Вільня, з 1609 г.)
Дзейнічае ў рэгіёнах Вялікае Княства Літоўскае, Малапольская правінцыя
Сяброўства 1607 прыходаў і 32 манастыры (1839 г.)
Афіцыйныя мовы царкоўнаславянская, старабеларуская і стараўкраінская, лацінская, польская
Кіеўскі мітрапаліт Язафат Булгак (апошні)
Асноўныя асобы Ёсіф (Сямашка)
Кіроўны орган Сабор
Матчына кампанія Каталіцкая царква
Зьвязаныя кампаніі Полацкая ўніяцкая архіяпархія
Колькасьць супрацоўнікаў 1600 сьвятароў (1839 г.)
Колькасьць валянтэраў 1,6 млн прыхаджанаў (1839 г.)

Юрыдычна была правапераемніцай і складалася з былых праваслаўных япархіяў на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Акрамя таго, некаторы час у 1671 Кіеўскай мітраполіі было падпарадкавана каля 1600 цэркваў у Вугоршчыне і Трансыльваніі, а таксама мукачаўская япархія(uk).

Узьнікненьне

рэдагаваць

Уніяцкая Царква на тэрыторыі Рэчы Паспалітай была зьявілася пасьля заключэньня Берасьцейскай уніі ў 1596 годзе. Пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай уніяты на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага ў 1791 годзе складалі 39% насельніцтва, а на тэрыторыі сучаснай Беларусі — 75% (у сельскай мясцовасьці — больш за 80%). Большасьць вернікаў Уніяцкай царквы складалі сяляне. Акрамя таго, уніятамі зьяўляліся частка месьцічаў і шляхты, пераважна дробнай.

Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай, калі большая частка тэрыторыі сучаснай Беларусі апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, пачалася праводзіцца палітыка па далучэньні грэкакаталікоў (вернікаў і парафіяў) да праваслаўнай Расейскай царквы.

Яшчэ ў 1787 Кацярына II пастанавіла, што друкаваць духоўныя кнігі ў Расейскай імпэрыі могуць толькі друкарні, падначаленыя праваслаўнаму Сыноду, а дзейнасьць грэка-каталіцкіх друкарняў была спынена.

У 1794 праваслаўны біскуп Віктар Садкоўскі разаслаў зварот з заклікам да грэка-каталікоў пераходзіць «у правую веру», якія зачытваліся ў гарадах і вёсках як дзяржаўныя акты. Калі зьяўляліся жадаючыя перайсьці ў праваслаўе, то ўлады запісвалі іх у кнігі, выплачвалі ім грашовую дапамогу і дасылалі сьвятара з аддзелам салдат, якія канфіскоўвалі царкву ў грэка-каталікоў і перадавалі праваслаўным, а грэка-каталіцкіх сьвятароў высылалі разам зь сем’ямі. Прадпісвалася касаваць грэка-каталіцкія парафіі, калі да іх прыпісаныя менш за 100 двароў, але ў выпадку, калі яны хацелі перайсьці ў праваслаўе, ім дазвалялася існаваць. Расейскімі ўладамі грэка-каталіцкія япархіі, за выключэньнем Полацкай, былі скасаваныя бяз згоды на тое Рыму і папы, а біскупы адпраўленыя на пэнсію альбо за мяжу.

Частка ўніятаў, з намовы ксяндзоў і рыма-каталіцкіх манахаў, убачыўшы небясьпеку для сваёй веры, пачалі пераходзіць на лацінскі абрад. Асабліва заўважны гэты працэс быў на пач. XIX ст. у тых мясьцінах, дзе здаўна пераважалі рыма-каталікі (паўночная частка Кіеўскай мітраполіі, ваколіцы Вільні). Аднак большая частка ўніяцкіх парафіяў па-ранейшаму заставалася ў еднасьці з Рымам да пач. 1830-х гадоў, калі працэс пераходу вернікаў на лаінскі абрад у рыма-каталіцкія парафіі зноў узмацніўся ўжо ў выніку палітыкі, якую праводзіў біскуп Ёсіф Сямашка.

Адміністрацыйны падзел мітраполіі

рэдагаваць
 
Структура Ўніяцкай Царквы ў Рэчы Паспалітай у 1772 годзе

Мітрапаліты кіеўскія, галіцкія і ўсяе Русі

рэдагаваць

Узначальвалася мітрапалітам (меў тытул мітрапаліта кіеўскага, галіцкага і ўсяе Русі), які пасьля яго абраньня зацьвярджаўся каралём і Папам Рымскім. Катэдра мітрапаліта знаходзілася ў Віленскім Прачысьценскім саборы[1].

Асноўны артыкул: Кіеўскія ўніяцкія мітрапаліты

Гісторыя

рэдагаваць

Зьяднаная з Рымам Кіеўская мітраполія стала прызнанай дзяржаўнымі ўладамі Рэчы Паспалітай афіцыйнай правапераемніцай Кіеўскай, галіцкай і ўсяе Русі праваслаўнай мітраполііі пасьля Берасьцейскай царкоўнай уніі 1596 году, у выніку якой праваслаўны мітрапаліт Міхал Рагоза і япіскапат Рэчы Паспалітай (акрамя 2 япіскапаў) прызналі вяршэнства Папы Рымскага.

Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай 1772, 1792 і 1795 тэрыторыя Кіеўскай мітраполіі аказалася падзеленай паміж Расеяй, Аўстрыяй і Прусіяй.

Каралеўства Прусія

рэдагаваць

У 1797 на тэрыторыі, якая апынулася пад уладай Прусіі, была ўтворана супрасьлеўская ўніяцкая япархія. Але ўжо ў 1807 згодна з умовамі Тыльзыцкага міру Беласточчына была далучана да Расейскай імпэрыі. Супрасьлеўская ўніяцкая япархія была скасавана ў 1809, а яе тэрыторыя аб’яднана з Берасьцейскай уніяцкай япархіяй.

Расейская імпэрыя

рэдагаваць

Пасьля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай 1772 тэрыторыя полацкай архіяпархіі была далучана да Расейскай імпэрыі. Полацкаму архібіскупу былі падначаленыя ўсе парафіі на далучанных тэрыторыях. З канца 18 стагодзьдзя пачаўся працэс пераводу часткі ўніятаў у праваслаўе. У 1795 расейскім царскім урадам былі ліквідаваныя ўсе ўніяцкія япархіі акрамя полацкай архіяпархіі. У 1798 адноўлены ў іншых межах берасьцейская і луцкая япархіі. У 1806 створана невялікая віленская мітрапаліцкая япархія, а таксама адноўлена пасада мітрапаліта, якому ўжо не дазвалялася ўжываць тытул «кіеўскага, галіцкага і ўсяе Русі». Гэтыя адміністрацыйныя зьмены і тытул, аднак, доўгі час не былі зацьверджаныя Апостальскай Сталіцай. Уніяцкія мітрапаліты, прызначаныя расейскімі ўладамі, лічыліся Рымам толькі адміністратарамі на тэрыторыі Расейскай імпэрыі, а мітрапаліцкая ўлада была перададзеная галіцкай грэка-каталіцкай мітраполіі(pl). У 1828 ўсе 4 япархіі царскім урадам зноў былі ліквідаваныя, а замест іх утвораны 2 новыя: літоўская з катэдрай у Жыровічах і беларуская зь мітрапаліцкай катэдрай у Полацку.

У выніку закулісных царкоўных інтрыг і рэалізацыі таемнага пляну царскага ўраду і Ёсіфа Сямашкі пасьля праведзенага без дазволу Апостальскай Сталіцы Полацкага царкоўнага сабора 1839 Уніяцкая Царква ў Расейскай імпэрыі была скасаваная, засталася толькі холмская япархія(pl) ў межах Царства Польскага, частка галіцкай грэка-каталіцкай мітраполіі(pl), але і яна была ліквідаваная ў 1878 годзе.

Апостальская Сталіца яшчэ і ў XX стагодзьдзі лічыла скасаваньне ўніяцкіх япархіяў і ўсёй Кіеўскай мітраполіі кананічна няпраўным актам, а біскупскія пасады — вакантнымі.

Аўстрыйская імпэрыя

рэдагаваць

На тэрыторыі Аўстрыйскай імпэрыі апынуліся перамышальская(pl) і львоўская япархіі з часткамі галіцкай і камянецкай. Па волі імпэратрыцы Марыі Тэрэзіі ў 1774 назва «ўніяцкая» была зьменена на «грэка-каталіцкую». У 1807 львоўская япархія пераўтворана ў архіяпархію(pl), а таксама створана Галіцкая грэка-каталіцкая мітраполія(pl) з катэдрай у Львове. У склад новай мітраполіі ўвайшлі: львоўская архіяпархія(pl), холмская(pl) і перамышальская япархіі(pl). У 1885 створана яшчэ адна грэка-каталіцкая япархія — станіславаўская(pl).

  1. ^ Кіеўская грэка-каталіцкая мітраполія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 91.

Літаратура

рэдагаваць