Дом Яніцкага
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Дом Яніцкага
| |
Дом Яніцкага: від з боку вуліцы
| |
Краіна | Беларусь |
Горад | Менск |
Адрас | вуліца Савецкая, 14 |
Каардынаты | 53°8943′06″ пн. ш. 27°5433′90″ у. д. / 202.05167° пн. ш. 117.575° у. д.Каардынаты: 53°8943′06″ пн. ш. 27°5433′90″ у. д. / 202.05167° пн. ш. 117.575° у. д. |
Архітэктурны стыль | мадэрн, эклектыка |
Дата заснаваньня | 1903 год |
Вядомыя насельнікі | Адамаўна Вайніловіч, Сяргей Паўлавіч Межакоў-Каютаў |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Дом Яніцкага | |
Дом Яніцкага на Вікісховішчы |
Дóм Яні́цкага — колішні даходны дом, помнік архітэктуры эклектычнага кірунку канца XIX стагодзьдзя ў Менску. Знаходзіцца па сёньняшняй вуліцы Савецкай, 14. Частка гістарычнай забудовы колішняй Захар’еўскай вуліцы. Гісторыка-культурная каштоўнасьць рэспубліканскага значэньня.
Гісторыя
рэдагавацьСтары адрас — вуліца Захар’еўская, 16; у 1896—1912 гадах — 20. Уладальнік участка у 1881 годзе — Лабкоўскі (Лапкоўскі). У 1890—1903 гадах — Яніцкі Аскар Канстантынавіч. 3-павярховы мураваны дом з 8 комінамі й бляшаным дахам пабудаваны ў 1903 годзе. У 1910 годзе на участку быў 3-павярховы мураваны дом, 1-павярховы драўляны флігель (пабудаваны ў 1898 г., пл 81 кв. арш.), 4 адрыны. Дом меў высокую ступень добраўпарадкаваньня (будынак меў водаправод і каналізацыю, туалетныя й ванныя пакоі, пячное ацяпленьне) і быў адным з самых прывілеяваных ў горадзе.
У 1907—1913 гадах сярод іншых у доме жыла шляхцянка, сябра савета Менскага дабрачыннага таварыства Ядвіга Адамаўна Кастравіцкая (наймала з прыслугай на 2-м паверсе 6 пакояў з кухняй і перадпакоем агульнай плошчай 456 кв. арш. за 900 р. у год).
У 1908 годзе будынак выкупіў шляхціц Прашынскі К. К. У 1912—1918 гадах — уладальнікі Кагановіч Іосіф (Ёсель) Бянцавіч і Кагановіч Цыўя (Цывія) Хаймаўна.
1909—1911 гадах зь сям’ёй з 4 чалавек і прыслугай на 1 паверсе 7 пакояў з кухняй і прадпакоем у доме жыў віцэ-губэрнатар Менску, Сяргей Паўлавіч Межакоў-Каютаў.
У 1917 годзе ў доме месьціўся інтэрнат упаўнаважанага й Упраўленьне ўсерасейскага земскага зьвяза пры 2-й арміі, канцылярыя фінансава-статыстычнага ўліку Ўсерасейскага земскага зьвяза камандаваньня Заходняга фронту, канцылярыя гарбарнага адзьдзела Ўсерасейскага земскага зьвяза камандаваньня Заходняга фронту. У 1920 годзе штаб 3-га батальёна 150-га стралковага палка й інтэрнат № 2. Да восені 1920 году ў будынку месьціліся эвакуацыйныя ўстановы.
У 1921 годзе маёмасьць нацыяналізаваная. У 1921 годзе ў будынку месьціцца амбуляторыя, у 1921—1923 гадах — Менскі павятовы выканаўчы камітэт, у 1923 — Менскі павятовы адзьдзел Наркамата працы БССР, у 1926 годзе — Дом немаўляці, у 1929 годзе — Дом немаўляці № 1, у 1935 годзе — аднагадовыя курсы памочнікаў школьных санітарных дактароў, у 1935—1940 гадах — Навукова-дасьледчы інстытут аховы здароўя маці й дзіцяці, у 1936—1938 гадах — Цэнтральная малочная кухня.
Дом пашкоджаны ў часе Другой сусьветнай вайны, адноўлены ў 1947 годзе. Выкарыстоўваўся як жылы з убудаванай на першым паверсе крамай «Хлеб», разьмешчанай на месцы былых апартамэнтаў віцэ-губернатара. Пры гэтым была зьменена плянаваньне шэрагу памяшканьняў: лесьвіца перанесена да вонкавай сьцяны будынка, якая выходзіць на вул. Савецкую, сьветлавы ліхтар ліквідаваны, пры рамонце галоўнага фасада зьбіты ляпныя архітэктурныя дэталі.
У 1998 годзе будынак перададзены Белдзяржунівэрсытэту, які разьмясьціў тут навучальна-гасьцінічны комплекс Інстытута перападрыхтоўкі й падвышэньня кваліфікацыі судзьдзяў, працаўнікоў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі.
Найноўшы час
рэдагавацьНа сёньняшні дзень, у будынку разьмяшчаецца Інстытут падрыхтоўкі і павышэньня кваліфікацыі судзьдзяў, работнікаў пракуратуры і судоў.
Рэканструкцыя
рэдагавацьЭскізны праект рэканструкцыі створаны ў «Творчай майстэрні архітэктара Крамарэнкі В. В.» і БРПІ аўтарскім калектывам у складзе Ў. А. Будаева, В. У. Крамарэнкі й А. Д. Фактаровіча. Затым да праектных прац быў прыцягнуты інстытут «Белпрампраект» (аўтарскі калектыў — архітэктары Ў. С. Шаўчэнка й А. Д. Фактаровіч (навуковы кіраўнік аб’екта) і інш.), які распрацаваў будаўнічы праект рэканструкцыі й рэстаўрацыі.
Праектам была прадугледжана гасьцініца на 75-80 месцаў у залежнасьці ад напаўняльнасьці. Ва унутранай плянаваньні былі захаваныя апорныя сьцены з частковай прабіўкай новых праёмаў. Лесьвічная клетка перанесена на гістарычнае месца — у цэнтральную частку будынка, адноўлены сьветлавы ліхтар над ёй, іншая лесьвіца — закрытага тыпу.
На першым паверсе пры вестыбюльнай групе былі прадугледжаны буфэт-бар з дапаможнымі памяшканьнямі на 35-40 пасадачных месцаў, а таксама адміністрацыйныя памяшканьні комплексу й два жылыя (аднапакаёвы й двухпакаёвы) з поўным інжынерным забесьпячэньнем. На другім, трэцім і часткова на мансардным паверсе запраектаваны жылыя нумары (аднапакаёвыя й двухпакаёвыя), пакоі адпачынку, сустрэч, дапаможныя памяшканьні для абслуговага пэрсанала й тэхнічныя памяшканьні. На тры паверхі запраектаваны ліфт на 400 кг.
Навучальны блок, які быў прыбудаваны да існуючага з дваровага боку, уяўляе сабой чатырохпавярховы аб’ём (першы паверх — цокальны), у якім разьмясьціліся трэнажорная саля з душавымі, разьдзявальнямі, трэнэрскай і тэхнічнымі памяшканьнямі. На першым паверсе — вестыбюль з гардэробам і санвузламі, лекцыйная саля на 90 месцаў з прэпаратарскай. Сьцяна жылога дому ўпісваецца ў прастору шматсьвятловага атрыюма, які зьяўляецца холам пры лекцыйнай зале. На другім паверсе разьмешчаны навучальныя катэдры, катэдра, выкладчыцкая, санвузлы, на трэцім — катэдра, навукова-тэхнічны цэнтр: бібліятэка, кампутарная саля з дапаможнымі памяшканьнямі. На кожным з паверхаў прадугледжаны пераходы, якія злучаюць стары й новы будынак праз атрыюм.
Архітэктурнае рашэньне прыбудовы заснавана на кантрасьце сучасных архітэктурных формаў — вялікіх аконных праёмаў, вэртыкальных плоскасьцяў шкленьня лесьвічнай клеткі, круглага ў пляне эркера з завяршэньнем у выглядзе купала, з адначасовай увязкай асноўных гарызантальных чляненьняў прыбудовы — гзымсаў і рустаў.
Архітэктура
рэдагавацьТрохпавярховы, складанай у пляне формы, што абумоўлена формай зямельнага ўчастка ў шчыльна забудаваным квартале. Галоўны фасад арыентаваны на лінію забудовы, мае 3 рызаліты. Цэнтральны рызаліт з галоўным уваходам завершаны невысокім паўкруглым франтонам з лучковым акном, над уваходам на 2-м паверсе шырокае паўцыркульнае акно, аздобленае рустам. Бакавыя рызаліты завершаныя невысокімі мансардамі з трыма вузкімі лучковымі вокнамі. 1-ы паверх будынка руставаны, астатнія — плоскія, дэкараваныя неглыбокімі падаконнымі нішамі. На галоўным фасадзе й на яго зрэзанай вуглавой частцы разьмешчаныя бальконы з мэталічнай агароджай. У архітэктуры будынка праявіліся элемэнты эклектыкі.
Галерэя
рэдагаваць-
Удзень
-
Увечары
-
Увечары
-
Уночы
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 712Г000228 |
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |