Геаграфічны цэнтар Беларусі

Каардынаты: 53°31′50″ пн. ш. 28°2′38″ у. д. / 53.53056° пн. ш. 28.04389° у. д. / 53.53056; 28.04389 Геаграфічны цэнтар Беларусі — пункт зямной паверхні з геаграфічнымі каардынатамі (шырата: 53°31’50,76’’; даўгата 28°2’38,00’’). Нацыянальны сымбаль глябальнай прывязкі беларускай дзяржавы да плянэты Зямля.

Знаходзіцца за 70 км на паўднёвы ўсход ад Менску, каля вёскі Антанова Навасёлкаўскага сельсавету Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці.

Вызначэньне

рэдагаваць

Пошукавыя работы былі выкананыя ў 1996 годзе. 82-й экспэдыцыяй аб’яднаньня «Белгеадэзія» сумесна зь фірмай «Аэрагеакарт» па спэцыяльнай праграме з выкарыстаньнем мапаў маштабу 1:200 000 і штучных спадарожнікаў Зямлі.

На паверхні зямлі замацаваны двайным геадэзічным маналітам і аформлены згодна з патрабаваньнямі для пунктаў зыходнай геадэзічнай дзяржаўнай апоры (абазначаны пірамідай, пад якой пастаўлена пліта з надпісам «Геаграфічны цэнтар Беларусі»). Каардынаты геаграфічнага цэнтру Беларусі і трох яго спадарожнікаў занесеныя ў Дзяржаўны геадэзічны каталёг у якасьці пунктаў дзяржаўнай геадэзічнай сеткі.

Практычнае выкарыстаньне

рэдагаваць

Мяркуецца практычнае выкарыстаньне геаграфічнага цэнтру Беларусі ў якасьці ўласна беларускай зыходнай астранома-геадэзічнай даты са сваёй арыентацыяй на целе геоіда і рэфэрэнц-эліпсоіда, прыбліжанага да паверхні Беларусі. У выніку зьмяншаецца скажэньне лініяў і плошчаў пры праектаваньні іх на паверхню адноснасьці і стварэньні картаў інжынэрнага прызначэньня.

Як дабрацца зь Менску

рэдагаваць

Вёска Антанова знаходзіцца за 1,5 км ад ст. Вендзеж (Гомельскі кірунак, не даяжджаючы дзьвюх станцыяў да ст. Пухавічы).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць