Халодная сынагога (Менск)
Ме́нская Хало́дная сынаго́га, таксама Вялі́кая — колішняя сынагога ў Менску. Месьцілася на сынагагальным двары на рагу вуліцы Школьнай і Нямігі
Назва
рэдагавацьНазывалася «халоднаю», бо калісьці маліліся там толькі ў сьвяты, а ў будні сынагога не ацяплялася.
Гісторыя
рэдагавацьАгулам было 16 бажніц. Пабудаваная, паводле розных дасьледчыкаў, не пазьней XVI[1]—XVII ст.[2] — першая мураваная сынагога ў Менску. Некаторыя лічаць, што гэта будынак Петрапаўлаўскай царквы на тэрыторыі праваслаўнага жаночага манастыра, які пазьней быў прададзены жыдам і перароблены ў сынагогу. Да XIX ст. належала жыдоўскай абшчыне, у 1930-я закрытая, пасьля Другой сусьветнай вайны вернутая вернікам. Доўгі час была адной з самых старых мураваных пабудоваў у горадзе. У 1965—1966 г. падчас разбурэньня гістарычнай забудовы Нямігі будынак сынагогі быў зьнішчаны.
У 2001 годзе, калі на месцы сынагогі пачалося будаўніцтва паркінгу на вул. Нямізе, менская жыдоўская супольнасьць прапанавала аднавіць яе, але галоўны архітэктар Менску вырашыў паставіць толькі памятны знак[3]. Памятны знак так і ня быў устаноўлены.
Архітэктура
рэдагавацьБудынак уяўляў у пляне амаль квадрат, меў гатычныя скляпеньні, кантрафорсы паміж акон і ўсе марфалягічныя ійканструкцыйныя прыкметы позьняй готыкі з элемэнтамі, характэрнымі для пабудоваў абарончага тыпу. Мікола Шчакаціхін, які разглядзеў і апісаў будынак, выказаў здагадку, што пабудова ўзьнікла ў пач. XVII ст. як архаізм у менскай архітэктуры[1].
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьХалодная сынагога (Менск) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў