Варшаўскі ўнівэрсытэт

Варшаўскі ўнівэрсытэт (па-польску: Uniwersytet Warszawski) — адзін з найстарэйшых і найбуйнейшых унівэрсытэтаў у Польшчы.

Варшаўскі ўнівэрсытэт
Uniwersytet Warszawski
Выява лягатыпу
Лягатып
па-лацінску: Universitas Varsoviensis
Заснаваны 19 лістапада 1816
Велічыня фонду $132 000 000
Рэктар Катажына Халасінска-Мацукаў
Колькасьць студэнтаў 56 663 (лістапад 2006)
Колькасьць асьпірантаў 2148
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 52°14′25″ пн. ш. 21°1′9″ у. д. / 52.24028° пн. ш. 21.01917° у. д. / 52.24028; 21.01917Каардынаты: 52°14′25″ пн. ш. 21°1′9″ у. д. / 52.24028° пн. ш. 21.01917° у. д. / 52.24028; 21.01917
Горад Варшава
Краіна Польшча
Знаходзіцца ў складзе Эразмус, ЭАУ
Вэб-сайт uw.edu.pl
Варшаўскі ўнівэрсытэт на мапе Польшчы
Варшаўскі ўнівэрсытэт
Варшаўскі ўнівэрсытэт
Варшаўскі ўнівэрсытэт

Беларусазнаўства

рэдагаваць

Загадчыкам беларускае філялёгіі была прызначана прафэсар Антаніна Яблонская, якая прыцягнула да супрацоўніцтва выпускніцу Менскага ўнівэрсытэта імя Уладзімера Леніна Лідзію Базылюк і праз нейкі час — Аляксандра Баршчэўскага з Лодзі[1]. Набор вучняў да ВНУ займаліся ГП БГКТ і дырэкцыі ліцэяў у Бельску і Гайнаўцы. Пасьля просьбаў Варшаўскага аддзелу БГКТ і з дапамогаю пасольства СССР, 16 кастрычніка 1956 году прыбылі зь Менску прафэсары Мікалай Бірыла і Васіль Тарасаў — выкладчыкі беларускае мовы і гісторыі літаратуры. На вакзале ў Варшаве сустрэлі іх прафэсар Антаніна Яблонская, прадстаўнікі міністэрства ўнутраных спраў Польшчы, ад БГКТ — Анатоль Якаўлюк і Юры Туронак, таксама студэнткі Ганна Багроўская, Вольга Федаровіч, Валянціна Амельянчук і Надзея Васілюк. Пасьля сустрэчы Юры Туронак запісаў у сваім дзёньніку: «Плян выкананы на 100% — маем памяшканьне і філалёгію»[1].

На красавік 2012 г. ва ўнівэрсытэце працавала катэдра беларускай філялёгіі[2].

Выпускнікі

рэдагаваць

Навучэнцы

рэдагаваць
  1. ^ а б  Туронак, Юры За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны / Г. Сагановіч. — Менск: Медысонт, 2010. — С. 138—139. — 276 с. — (Бібліятэка ч-су Беларускі гістарычны агляд). — ISBN 978-985-6887
  2. ^ Барыс Пракопчык. Дыпляматыя — праз чалавечыя стасункі // Зьвязда : газэта. — 10 красавіка 2012. — № 69 (27184). — С. 4. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Варшаўскі ўнівэрсытэтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў