Польская мова
По́льская мо́ва (па-польску: język polski, polszczyzna) — адна з моваў лехіцкае падгрупы заходнеславянскае групы славянскае галіны індаэўрапейскай моўнай сям'і.
Польская мова | |
język polski, polszczyzna | |
Ужываецца ў | Польшчы, Беларусі, Нямеччыне, Украіне і іншых краінах |
---|---|
Рэгіён | палякі, кашубы, сылезцы, раён Фрыдак-Містак[d], Польшча, Жыліна і Львоўская вобласьць |
Колькасьць карыстальнікаў | 50 мільёнаў |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская Славянская |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Польшчы, Эўразьвязе |
Рэгулюецца | Радай польскай мовы |
Статус: | 1 дзяржаўная[d][1] |
Пісьмо | лацінскае пісьмо |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | pl |
ISO 639-2(Б) | pol |
ISO 639-2(Т) | pol |
ISO 639-3 | pol |
SIL | PO |
На польскай мове гаворыць блізу 50 мільёнаў чалавек, яна зьяўляецца дзяржаўнай мовай Польшчы, а таксама прызнанай мовай нацыянальнай меншасьці ў Летуве. Носьбіты жывуць таксама ў Нямеччыне, Украіне і Беларусі.
Асаблівасьці
рэдагавацьАртаграфія
рэдагаваць- Польскі альфабэт: a, ą, b, c, ć, d, e, ę, f, g, h, i, j, k, l, ł, m, n, ń, o, ó, p, q, r, s, ś, t, u, v, w, x, y, z, ź, ż.
- Апрача таго, пэўныя гукі перадаюцца на пісьме дзьвюма літарамі: rz — вымаўляецца як 'ж',
ch — як 'х', dz — як 'дз', dź — як 'дзь', dż — 'дж', sz — як 'ш', cz — як 'ч'.
- Некаторыя гукі перадаюцца некалькімі сымбалямі: 'u' і 'ó', 'h' і 'ch', 'ż' і 'rz'.
- Літары v, x, q выкарыстоўваюцца пераважна ў запазычаных словах.
Фанэтыка
рэдагаваць- Гукі ą [οη] і ę [eη] — насавыя.
- Націск у польскіх словах прыпадае на другі ад канца склад.
- Замена ўласьцівых іншым славянскім мовам мяккіх або цьвёрдых зычных t, d, r на ć, dź, rz («ж»): ciasto, dzień, rzeka.
- Чаргаваньне е перад пярэднеязычнымі цьвёрдымі зычнымі, у залежнасьці ад паходжаньня, з а ці о: wierzyć «верыць» — wiara «вера», nieść «несьці» — niosę «нясу»;
- Чаргаваньне спалучэньня -er- пасьля мяккіх перад пярэднеязычнымі цьвёрдымі зычных з -аr-: twierdzić «цьвердзіць» — twardy «цьвёрды»;
- Чаргаваньне перад канцавымі звонкімі зычнымі ó («у») з о, ą з ę: bób «боб» — bobu «бобу», błąd «памылка» — błędu «памылкі».
Гісторыя
рэдагавацьЛітаратурная мова фарміруецца на базе вялікапольскіх, малапольскіх і мазавецкіх гаворак. Паводле пэрыядызацыі літаратурная мова падзяляецца на наступныя этапы:
- Старажытнапольская мова — да 1500 году;
- Сярэдняпольская мова — з XVI стагодзьдзя па другую палову XVIII стагодзьдзя.
- Навапольская мова — з другой паловы XVIII стагодзьдзя.
Пісьмовасьць на базе лацінскага альфабэту. Найстаражытны пісьмовы помнік — Свэнтакшыскія пропаведзі (сярэдзіна XIV стагодзьдзя).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць Вікіпэдыя мае вэрсію польскай мовай |
Гэта — накід артыкула пра адну з моваў сьвету. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |