Курасоўшчына (мікрараён)
мікрараён Менску
Курасоўшчына — мікрараён у паўднёвай частцы Менску паміж МКАД на поўдні і далінай ракі Лошыцы і Лошыцкім вадасховішчам на поўначы. Паўстаў на месцы ўрочышча Курасоўшчына, якое ўвайшло ў межы гораду ў 1965 годзе. Тры чвэрці раёну займаюць мікрараёны, астатнюю частку — карпусы навукова-вытворчага аб’яднаньня «Інтэграл».
Курасоўшчына | |
па-беларуску: Курасоўшчына | |
Краіна | |
---|---|
Горад | Менск |
Славутасьці
рэдагавацьАдной з выдатных мясьцін мікрараёну зьяўляецца помнік архітэктуры нэаклясіцызму XIX стагодзьдзя — сядзіба Ададурава (так званая «Белая дача»).
Транспарт
рэдагавацьРаён абслугоўваецца некалькімі маршрутамі аўтобусаў, тралейбусаў, маршрутных таксі.
Арганізаваныя дзьве чыгуначныя плятформы Берасьцейскага кірунку — Курасоўшчына і Рошча.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сядзіба Ададурава. Радзіма майго духу. Праверана 10 кастрычніка 2009 г.