Кальварыя
Кальварыя (па-лацінску: Calva — «чэрап») — сьвятое месца ў каталікоў Беларусі, Летувы й Польшчы, якое разьмяшчалася на ўзгорках ці ў лесе на былых язычніцкіх капішчах. Шлях да кальварыі мог складацца зь некалькіх дзясяткаў стаянак (на іхнім месцы стаяць капліцы, брамы, крыжы). Сюды прыходзілі набожныя, хворыя, калекі, старцы на пакаяньне.
Звычайна разьмяшчаліся на пагорках, каб нагадваць сваім палажэньнем Галгофскую гару ля Ерусаліму.
Першая кальварыя паўстала ля Кардобы ў Гішпаніі ў 1405—1420 гадох з ініцыятывы дамініканца Альваруса. Пазьней яны пачалі зьяўляцца на тэрыторыі Нямеччыны й Італіі. Кальварыі ў 2-й палове 16 стагодзьдзя зьяўляліся апорнымі пунктамі каталіцызму.
Утрымоўвалі розную колькасьць стадыяў, ад адзінак да некалькіх дзясяткаў. З разьвіцьцём набажэнства крыжовага шляху стадыі Мукаў Гасподніх, у колькасьці 14, сталі таксама зьмяшчацца ўнутры каталіцкіх храмаў.
Маглі пад гэтай назвай знаходзіцца і могілкі.
На Беларусі
рэдагаваць- Мядзельская Кальварыя — на ўскраіне Мядзелу Менскай вобласьці, абапал аўтатрасы Мядзел — Паставы (праз Чарняты)[1]. Паўстала ў 1772 годзе. Складалася з 21 капліцы і 8 брамаў, разьмешчаных па палях, паблізу касьцёла і ў рынку мястэчка. Захаваліся парэшткі 18-ці каменна-цагляных каплічак.
- Менская кальварыя
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Руслан Шошын (21 жніўня 2008) Моладзь мае аднавіць Мядзельскую Кальварыю Грамадзтва. «Наша Ніва». Праверана 13 лістапада 2010 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Іван Драўніцкі (8 сакавіка 2008) Яшчэ раз пра мікратапонімы Гісторыя. Неафіцыйны сайт Астравеччыны. Праверана 13 лістапада 2010 г.