Лібан

краіна ў Заходняй Азіі

Ліба́н (па-арабску: لبنان‎) — невялікая краіна на Блізкім Усходзе, на ўсходнім узьбярэжжы Міжземнага мора. На ўсходзе і поўначы мяжуе з Сырыяй, на поўначы з Ізраілем.

Лібан
па-арабску: الجمهورية اللبنانية
Al-Jumhūriyyah al-Lubnāniyyah
Сьцяг Лібану Герб Лібану
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: Kūllūnā li-l-waṭan, li-l-'ula wa-l-'alam
«
Усе за краіну, за славу, за сьцяг»
Дзяржаўны гімн: «[[Гімн Лібану|Куллуна ліл-ватан ліл 'ула ліл-'алам ]]»
Месцазнаходжаньне Лібану
Афіцыйная мова арабская
Сталіца Бэйрут
Найбуйнейшы горад Бэйрут
Форма кіраваньня рэспубліка
Тамам Салям (в. а.)
Тамам Салям
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
166-е месца ў сьвеце
10 452 км²
1,8
Насельніцтва
 • агульнае (2012)
 • шчыльнасьць
119-е месца ў сьвеце
4 822 000
473/км²
СУП
 • агульны (2012)
 • на душу насельніцтва
83 месца ў сьвеце
$64,098 млрд
$15 985
Валюта Лібанскі фунт (LBP)
Часавы пас
 • улетку
EET (UTC+2)
EEST (UTC+3)
Незалежнасьць
— ад Францыі

22 лістапада 1943
Аўтамабільны знак RL
Дамэн верхняга ўзроўню .lb
Тэлефонны код +961
Бэйрут

Насельніцтва Лібану — каля 4 млн чалавек. Краіна вызначаецца ў арабскім сьвеце нязвыклай нацыянальнай і рэлігійнай разнастайнасьцю. У Лібане дзейнічае асаблівая палітычная сыстэма «канфэсіяналізм», што азначае арганізацыю дзяржаўнай улады ў адпаведнасьці з падзелам грамадзтва на рэлігійныя абшчыны.

Гісторыя рэдагаваць

У ліпені — жніўні 2006 году адбываўся канфлікт з Ізраілем, які змагаўся супраць групоўкі «Хэзбала», што кантралявала паўднёвую частку Лібану.

Адміністрацыйны падзел рэдагаваць

 

Лібан падзяляецца на 6 правінцыяў (махафаза), якія ў сваю чаргу дзеляцца на 25 раёнаў (када). Раёны дзеляцца на акругі.

Правінцыі:

  1. Бэйрут
  2. Горны Лібан
  3. Паўночны Лібан
  4. Бэка
  5. Набатыя
  6. Паўднёвы Лібан

Геаграфія рэдагаваць

Лібан знаходзіцца на Блізкім Усходзе. На захадзе мае выхад да Міжземнага мора, узьбярэжная лінія складае 225 км. На поўначы і ўсходзе мяжуе з Сырыяй, на поўдні з Ізраілем. Сырыйска-лібанская мяжа складае 375 км, лібана-ізраільская — 79 км. Невялікі кавалак мяжы з Галанскімі вышынямі (Фермы Шэбаа), зьяўляецца спрэчнай тэрыторыяй.

Большая частка Лібану — горы, акрамя даліны Бэкаа на паўночным усходзе і выцягнутага з поўначы на поўдзень марскога ўзьбярэжжа. Узьбярэжны Лібан аддзяляецца ад усходніх рэгіёнаў горнымі ланцугамі Лібан і Антылібан. У краіне ёсьць радовішчы вапняку, жалезнай руды, солі. Лібан багаты на водныя рэсурсы. Рака Літані зьяўляецца асноўнай крыніцай вады для паўночных раёнаў Лібану.

Клімат рэдагаваць

Лібан знаходзіцца пад уплывам міжземнаморскага клімату. На ўзьбярэжных рэгіёнах зіма прахладная, а лета — вільготнае і сьпякотнае. Зімой у гарах тэмпэратура апускаецца ніжэй за 0°С, магчымы сьнег, летам сьпякотна і суха. Нягледзячы на тое, што сярэднегадавая колькасьць ападкаў у Лібане болей чым у суседніх краінах, на паўночным усходзе клімат сухі, з-за таго, што горы перашкаджаюць надыходу вільготнага паветра з мора. Здараюцца пяшчаныя і пылавыя буры.

У старажытным Лібане ў вялікай колькасьці расьлі лясы лібанскага кедру, які стаў сымбалем краіны. Стагодзьдзямі дрэвы рубіліся для патрэбаў карабельнага будаўніцтва. Гэта прывяло да таго, што ў наш час ад лясоў засталіся невялікія выспачкі зелені.

Дэмаграфія рэдагаваць

Лібан — арабская краіна (95% насельніцтва арабы), але ў той жа час, яна зьяўляецца выспачкай хрысьціянства ў ісламскім сьвеце. Колькасьць хрысьціянаў дасягае 40% насельніцтва, але ў наш час хрысьціяне вымушаны пакідаць краіну з-за палестынскіх тэрарыстаў і Хэзбалы.

Самая значная мусульманская абшчына Лібану — шыіты (40% насельніцтва). Яны жывуць у асноўным на мяжы з Сырыяй і Ізраілем. Паўднёвалібанскія шыіты сталі асновай Хэзбалы (Партыі Алаху), якая прызнана міжнародным супольніцтвам тэрарыстычнай арганізацыяй, але мае пэўную колькасьць месцаў у Лібанскім парлямэнце.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Лібансховішча мультымэдыйных матэрыялаў