Грушаўка (прадмесьце)
Грушаўка, Грушаўскае прадмесьце — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў заходняй частцы места. Архітэктурнай дамінантай мясцовасьці была ваданапорная вежа, якая захавалася да нашага часу. У сучаснай тэрміналёгіі гістарычная Грушаўка — гэта раён вакол пэрпэндыкулярнага скрыжаваньня вуліцаў Грушаўскай і Шчорса (вул. Разінская, Дзекабрыстаў, Лермантаўская, Рамізьніцкая і іншыя)[1].
На паўднёвы захад ад Грушаўкі пачынаецца Пятроўшчына, на паўночны захад — Мядзьведжына, на паўночны ўсход — Пляшчанка, на ўсход — Добрыя Мысьлі[2][3].
Гісторыя
рэдагавацьПрадмесьце ўзьнікла побач з вагонарамонтнымі майстэрнямі Маскоўска-Берасьцейскай чыгункі. У ім сяліліся пераважна працоўныя-чыгуначнікі[4].
У пачатку XX ст. Грушаўка ўваходзіла ў чацьвертую паліцэйскую частку места. Праз прадмесьце праходзілі Грушаўская, Ёсіфаўская (цяпер Разінская) і Пакгаўзная (Хмялеўскага), Кандуктарская (Чыгуначная), Жандарская (Пуцейская), Дабравешчанская (Аўтадораўская) вуліцы[5][6]. У гэты час уласна Грушаўская вуліца — «ад вул. Дзяменцеўскай (цяпер вул. Дзяржынскага) да вёскі Петраўшчызна» — налічвала 65 будынкаў[1].
У наш час назва Грушаўка замацавалася за раёнам вакол Грушаўскай вуліцы. У лістападзе 2012 року тут адкрылася аднайменная станцыя Маскоўскай лініі Менскага мэтрапалітэну.
Старыя адрасы
рэдагаваць- Дабравешчанская. Чыгуначная лякарня, збудаваная ў 1912—1914 роках каля Берасьцейскага вакзала. Складалася з галоўнага і пяці дапаможных будынкаў. На тэрыторыі больнічнага комплексу стаяла вышынная воданапорная вежа. У пэрыяд Першай сусьветнай вайны ў будынку лякарні месьціўся вайсковы шпіталь. Амаль усе пабудовы захаваліся, і цяпер выкарыстоўваюцца як філія новай чыгуначнай лякарні (Аўтадораўская, 3)[7].
Воданапорную вежу на тэрыторыі былога больнічнага комплексу збудавалі ў пачатку ХХ ст. Гэта адзінае тагачаснае інжынэрнае збудаваньне, якое захавалася да нашых дзён[8]. Твор архітэктуры нэаготыкі. Матэрыял — чырвоная цэгла з складанай кладкай. Ваду зь вежы спажывалі карпусы чыгуначнай лякарні, на тэрыторыі якой яна разьмяшчалася, чыгуначная станцыя, а таксама паравознае дэпо.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Боровой Р. Минские пригороды XVI — начала XX века // Архитектура и строительство. — 2008. — № 11. — С. 46—50.
- ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. C. 196—197.
- ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. C. 550—551.
- ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 231
- ^ Сацукевіч І. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008.
- ^ Шыбека З. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада. — Менск, 1994.
- ^ Шыбека З. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада. — Менск, 1994. С. 297.
- ^ Урочище Грушевка, Менск стары і новы
Літаратура
рэдагаваць- Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Менск: БелЭн, 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
- Боровой Р. Минские пригороды XVI — начала XX века [1](недаступная спасылка) // Архитектура и строительство. — 2008. — № 11. — С. 46—50.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Прадмесьце Грушаўка(недаступная спасылка), Radzima.org
- Сацукевіч І. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008.
- Шпацыраваньне па Грушаўцы, Бібліятэка Менчука (рас.)
- План губернского города Минска (1903), Бібліятэка Менчука (рас.)
- Формирование территории Минска (1800—2004), Бібліятэка Менчука (рас.)
- План губернского города Минска (1898), Бібліятэка Менчука (рас.)