Вячка Целеш
Вя́чка Це́леш (па-латыску: Vjačeslavs Telešs, Vjačeslavs Celešs, нар. 25 верасьня 1938, п.Краснасельскі, Ваўкавыскі павет, Беластоцкае ваяводзтва, Польшча (Заходняя Беларусь)) — беларускі мастак, гісторык і пісьменьнік у Латвіі. Сябра Саюзу мастакоў Беларусі і Латвіі.
Вячка Целеш | |
Род дзейнасьці | мастак, дасьледчык, грамадзкі дзеяч |
---|---|
Дата нараджэньня | 25 верасьня 1938 |
Месца нараджэньня | п.Краснасельскі, Ваўкавыскі павет, Беластоцкае ваяводзтва, Заходняя Беларусь (Польская Рэспубліка) |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр, краязнавец, мастацтвазнавец |
Навуковая сфэра | малярства[1], мастацтвазнаўства[d][1] і рэгіянальная гісторыя[d][1] |
Узнагароды | Ордэн Трох Зорак (2006) Мэдаль да стагодзьдзя БНР (2018) |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Целеш.
Нарадзіўся на Ваўкавышчыне. У 1961 навучаўся ў мастацкай вучэльні. У 1961—1964 служыў ў Савецкім войску ў Вільні. Пад час службы працягваў наведваць мастацкую студыю Палацу Чыгуначнікаў. У 1975 скончыў жывапісна-пэдагагічнае аддзяленьне Латвійскай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў імя Т. Залькална.
Удзельнічаў у болей за 100 выставаў.
На яго карцінах выбітныя беларускія і латыскія дзеячы: Францішак Скарына, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Максім Багдановіч, Янка Купала, Яніс Райніс. Ён стваральнік сэрыі эксьлібрысаў выдатных дзеячаў беларускай гісторыі і культуры — Зоська Верас, Уладзімер Караткевіч, Адам Мальдзіс.
Яго карціны маюцца ў музэях і прыватных зборах Беларусі, Даніі, ЗША, Ізраіля, Канады, Кітаю, Латвіі, Партугаліі, Расеі, Румыніі, Францыі, Чэхіі, Швайцарыі.
Працуе дацэнтам катэдры культуры і мастацтва Інстытуту мэнэджмэнта інфармацыйных сыстэмаў.
У 2006 годзе ўзнагароджаны найвышэйшай узнагародай Латвіі — Ордэнам Трох Зорак.
У 2018 годзе ўзнагароджаны Мэдалём да стагодзьдзя БНР.
Кнігі
рэдагаваць- «Гарады Беларусі на старых паштоўках»,
- «Менск на старых паштоўках»,
- «Рыга на старых паштоўках»
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Celeš, Vjačaslaŭ Mìchajlavìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Радыё Рацыя, «Бела-чорна-белыя рытмы» Вячкі Целеша,(недаступная спасылка) 25 ліпеня 2009
- Голас Радзімы, «Прыцягненьне Бацькаўшчыны», 24 ліпеня 2008(недаступная спасылка)