Герб Расеі — адзін з галоўных дзяржаўных сымбаляў Расеі, нараўне са сьцягам і гімнам.

Герб Расеі
 
Герб Расейскай Фэдэрацыі з 25 сьнежня 1991 па 21 красавіка 1992 году

Пасьля пераназваньня РСФСР у Расейскую Фэдэрацыю 25 сьнежня 1991 году працягваў выкарыстоўвацца стары герб.

21 красавіка 1992 году надпіс «РСФСР» быў зьменены на «Расейская Фэдэрацыя».[1]

Герб Расейскай фэдэрацыі быў зьменены ўказам прэзыдэнта 30 лістапада 1993 году. Ён засноўваецца на гербе Расейскай імпэрыі і мае прызначэньне замяніць сабой герб РСФСР пасьля распаду СССР.

У цэнтры намаляваны вершнік, які забівае дзідай цмока[2].

Тры кароны ўвасабляюць сувэрэнітэт як усёй Расейскай Фэдэрацыі, так і яе частак, суб’ектаў фэдэрацыі. Скіпэтар зь дзяржавай, якія дзьвюхгаловы арол трымае ў лапах, сымбалізуюць дзяржаўную ўладу і адзіную дзяржаву[3].

Герб зацьверджаны фэдэральным канстытуцыйным законам «Аб Дзяржаўным гербе Расейскай Фэдэрацыі» ў 2000 годзе. Закон дапушчае ўзнаўленьне гербу без геральдычнага шчыта ў выглядзе аднаго дзьвюхгаловага арла, а таксама ў аднакаляровым варыянце.

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць

Скіпэтар, які арол трымае ў правай лапе, увянчаны невялікім дзьвюхгаловым арлом, які, у сваю чаргу, таксама трымае скіпэтар і г. д. да бясконцасьці. Дзьвюхгаловы арол прыйшоў у Масковію з Бізантыі, дзе ён сымбалізаваў адзінства імпэратара і патрыярха.

Галерэя гербаў Расеі

рэдагаваць

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Закон РФ ад 21 красавіка 1992 г. N 2708-I «Аб зьменах і дадатках Канстытуцыі (Асноўнага Закона) Расейскай Савецкай Фэдэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі»
  2. ^ Фэдэральны канстытуцыйны закон «Аб дзяржаўным гербе Расейскай Фэдэрацыі», 20 сьнежня 2000 г., артыкул 1 (рас.)
  3. ^ Дзяржаўны герб РФ на сайце «Дзяржаўная сымболіка» (рас.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Герб Расеісховішча мультымэдыйных матэрыялаў