Уладзімер Каткоўскі
Уладзімер Леанідавіч Каткоўскі (19 чэрвеня 1976, Менск — 25 траўня 2007, Прага) — беларускі блогер і дзяяч інтэрнэту.
Уладзімер Каткоўскі | |
![]() | |
Род дзейнасьці | блогер, інтэрнэт-актывіст |
---|---|
Дата нараджэньня | 19 чэрвеня 1976 |
Месца нараджэньня | Менск, БССР |
Дата сьмерці | 25 траўня 2007 (30 гадоў) |
Месца сьмерці | Прага, Чэхія |
Прычына сьмерці | дарожны інцыдэнт[d] |
Месца пахаваньня |
|
Занятак | блогер, грамадзкі дзяяч, вікіпэдыст, спэцыяліст у галіне інфарматыкі, журналіст |
Сайт | br23.net |
Біяграфія рэдагаваць
Нарадзіўся ў Менску, тамсама скончыў школу. У 1993 годзе зьехаў у ЗША па праграме адукацыйнага абмену «Акт у падтрымку свабоды».
Скончыў Амэрыканскі ўнівэрсытэт у Благоеўградзе (Баўгарыя) па спэцыяльнасьці «інфарматыка». Працаваў кампутаровым спэцыялістам у Будапэшце (Фонд Сораса), пасьля ў Франкфурце-на-Майне. З 2002 году працаваў у беларускай рэдакцыі «Радыё Свабода».
16 чэрвеня 2006 году разам са сваёй жонкай Ёнадай патрапіў у аўтамабільную катастрофу на вуліцы Прагі. З таго часу знаходзіўся ў глыбокай коме. Памёр 25 траўня 2007, амаль праз год пасьля катастрофы, так і не прыйшоўшы ў прытомнасьць. Пахаваны на могілках «Пятроўшчына» ў Менску.
Дзейнасьць у інтэрнэце рэдагаваць
Уладзімер Каткоўскі быў адным з пачынальнікаў беларускамоўнага інтэрнэту і яго актыўным і вядомым дзеячом. У канцы 1990-х разам зь Ёнадай у Баўгарыі стварыў сайт «Літванія, зямля ліцьвінаў». Быў адным зь першых беларускамоўных блогераў у LiveJournal (карыстальнік rydel23[1]), у далейшым таксама стаў адным з найболей папулярных. За свой блог br23.net[2] атрымаў гран-пры 4-га конкурсу беларускіх кантэнт-праектаў, які праводзіўся кампаніяй TUT.BY.
Стварыў і падтрымліваў сайт Pravapis.org, прысьвечаны беларускай мове, сайт «Мартыралёґ Беларусі», які распавядаў пра беларускія ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў. Пераклаў на беларускую мову інтэрфэйс вядомага пашукавіка Google, заснаваў Вікіпэдыю на беларускай мове (Удзельнік:Rydel).
Стварыў і адміністраваў апошнюю вэрсію сайту беларускай службы «Радыё Свабода».
Уладзімер Каткоўскі заўсёды актыўна змагаўся за распаўсюд беларускай мовы і аб’ектыўнай інфармацыі пра Беларусь у інтэрнэце.
Крыніцы рэдагаваць
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
- Разьвітаньне з Уладзем Каткоўскім на Радыё «Свабода»
- Нэкралёг на сьмерць Уладзімера Каткоўскага
- Сеціўны дзёньнік У. Каткоўскага (анг.)
- Помнік
- rydel23 - Блог у LiveJournal
- Сайт «Pravapis.org»
- Сайт «Мартыралёґ Беларусі»
- Сайт «Літванія, зямля ліцьвінаў»
- Л.Каткоўскі: “Калі адстойваць беларускае, то па-беларуску!”