Юрыдычны факультэт БДУ
Юрыдычны факультэт БДУ — факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, які рыхтуе адмыслоўцаў па наступных кірунках:
- правазнаўства
- паліталёгія
- эканамічнае права
Дэкан факультэта Сяргей Аляксандравіч Балашэнка — прафэсар, доктар юрыдычных навук. Працуе вядомы правазнаўца М. Сільчанка.
На факультэце працуюць 10 катэдраў:
- катэдра крыміналістыкі
- катэдра экалягічнага і аграрнага права
- катэдра канстытуцыйнага права
- катэдра крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду
- катэдра грамадзянскага працэсу і працоўнага права
- катэдра грамадзянскага права
- катэдра крымінальнага права
- катэдра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права
- катэдра паліталёгіі
- катэдра фінансавага права і прававога рэгуляваньня гаспадарчай дзейнасьцю
Магістратура і асьпірантураРэдагаваць
Пасьля чатырох гадоў навучаньня студэнтам падаецца магчымасьць здаць выпускны іспыт, абараніць выпускную працу і атрымаць дыплём бакаляўра. Маючы такі дыплём, можна працягнуць навучаньне і па заканчэньні вучэбнага году атрымаць традыцыйны дыплём адмыслоўца. Пасьля гэтага можна паступіць у магістратуру і пасьля году навучаньня атрымаць дыплём магістра. Выпускнікі, мелыя дыплём магістра, маюць магчымасьць працягнуць навучаньне ў асьпірантуры.