Першая менская электрастанцыя

Помнік прамысловай архітэктуры
Першая менская электрастанцыя
Электрастанцыя перад зьнішчэньнем
Электрастанцыя перад зьнішчэньнем
Краіна Беларусь
Горад Менск
Каардынаты 53°54′18″ пн. ш. 27°34′11″ у. д. / 53.905° пн. ш. 27.56972° у. д. / 53.905; 27.56972Каардынаты: 53°54′18″ пн. ш. 27°34′11″ у. д. / 53.905° пн. ш. 27.56972° у. д. / 53.905; 27.56972
Архітэктурны стыль нэаготыка
Дата заснаваньня 2-я палова XIX ст.
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Стан зруйнаваная
Першая менская электрастанцыя на мапе Беларусі
Першая менская электрастанцыя
Першая менская электрастанцыя
Першая менская электрастанцыя
Першая менская электрастанцыя на Вікісховішчы

Першая менская электрастанцыя — помнік архітэктуры XIX ст., комплекс збудаваньняў аднаго зь першых прамысловых аб’ектаў у Менску. Знаходзілася на правым беразе Сьвіслачы, побач з будынкам Беларускага дзяржаўнага цырку. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

У 2011 годзе помнік зруйнавалі дзеля пабудовы на яго месцы адміністрацыйнага будынка[1].

Гісторыя

рэдагаваць
 
Агульны выгляд, 1927 г.

У 2-й палове XIX ст. у зьвязку з разбудовай Менску вакол мескага парку поруч зь ім разьмясьцілі помпавую станцыю — адгэтуль, з 1870-х гадоў, пачалася гісторыя Менскай электрастанцыі.

Першыя досьведы электрычнага асьвятленьня ў Менску праводзіліся на воднай помпе Лібава-Роменскай чыгункі (Ніжняя Ляхаўка). 21 сьнежня 1886 году пры вялікай колькасьці месьцічаў электрычная машына запрацавала ад паравога рухавіка помпы[2].

Пытаньне пра ўвядзеньне ў Менску электрычнага асьвятленьня паўстала ў 1892 годзе. Неўбаве ўлады места набылі электрычнае абсталяваньне, распачалося будаваньне. Новую электрычную станцыю ўвялі ў эксплюатацыю 12 студзеня 1895 году[3].

Электрычнасьць хутка апанавала ўсе сфэры жыцьця места. На 1909 год электрычнай энэргіяй карысталіся: 11 рэлігійных установаў, 137 крамаў, 84 прыватныя кватэры, 16 фабрык, 8 клюбаў і спартовых таварыстваў, 7 тэатраў і кінэматографаў, 19 банкаў, 6 цырульняў, 17 рэстарацыяў і гатэляў, 7 навучальных установаў, 4 лякарні і іншыя[4].

Электрастанцыю істотна мадэрнізавалі ў 1912 годзе: усталявалі новую дынама-машыну і дызэль магутнасьцю 500 конскіх сілаў, частку паветраных правадоў замянілі на падземныя кабэлі. Да 1913 году максымальная магутнасьць станцыі дасягнула 1100 кВт, яна стала найбуйнейшай на тэрыторыі сучаснай Беларусі (зь ліку станцыяў, якія падпарадкоўваліся мескім управам)[5].

Па сканчэньні Першай сусьветнай вайны электрастанцыя абслугоўвала энэргіяй усе будаўнічыя пляцоўкі аднаўленьня сучаснага праспэкта Незалежнасьці — ад пляцу Незалежнасьці да пляцу Перамогі.

На 1926 год электрастанцыя давала больш за 3000 кВт і забясьпечвала электрычнасьцю ўвесь Менск, а таксама мноства фабрык і заводаў. Станцыя мела наступныя цэхі: водаправодны, які рамантаваў водаправодную сетку, электрычны — рамантаваў нізка- і высакавольтныя сеткі; машынны — выпрацоўваў электраэнэргію; рамонтны — абслугоўваў першыя тры. Агледзець станцыю мог кожны ахвотны ў нядзелі ад 13.00 да 15.00[6].

Да электрастанцыі падыходзіла вузкакалейка, якой бесьперапынна курсавалі ваганэткі, гружаныя торфам. Цягу гэтых ваганэтак забясьпечвалі невялікія неўдасканаленыя паравозы, ад іскраў якіх нярэдка загараліся драўляныя дамы, разьмешчаныя на шляху руху. Толькі на працягу 5 месяцаў 1935 году мелі месца пяць такіх выпадкаў. Наяўнасьць гэтай вузкакалейкі псавала і вонкавы выгляд ўпарадкаванай цэнтральнай вуліцы, адной з асноўных магістраляў места. Таму ў 1936 годзе мескія ўлады распрацавалі праект перавозкі торфу на трамвайных плятформах[7].

Па Другой сусьветнай вайне электрастанцыю прыстасавалі пад спартовы аб’ект, якім яна зьяўлялася да 2010 году.

Комплекс збудаваньняў Першай менскай электрастанцыі знаходзіўся ў Дзяржаўным сьпісе гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі і належаў да 3-й катэгорыі матэрыяльных нерухомых гістарычна-культурных каштоўнасьцяў. Дакумэнт, які фактычна санкцыянаваў разбурэньне, падпісалі М. Ладуцька, В. Нікіцін, В. Кураш і І. Чарняўскі[8]. У зьвязку з пачаткам зьнішчэньня будынкаў станцыі 3 сакавіка 2011 году старшыня Дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч зьвярнуўся з адкрытым лістом да міністра культуры П. Латушкі[9].

У сакавіку 2011 году электрастанцыю цалкам зруйнавалі дзеля пабудовы на гэтым месцы адміністрацыйнага будынка, які першапачаткова заявілі як гатэль «Кемпінскі»[10].

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Напярэдадні руйнаваньня

рэдагаваць

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць
  • Па руйнаваньні Першай менскай электрастанцыі ў Беларусі засталася толькі адна гістарычная электрастанцыя — у Віцебску[11]
  • Каля станцыі знаходзіўся гатэль у стылі мадэрн, які працяглы час выкарыстоўваўся менскім цыркам[12]
  • Будынкі першай сталічнай электрастанцыі былі ўлюбёнымі аб’ектамі творчасьці менскіх мастакоў-графікаў — А. Тычыны, А. Астаповіча, М. Друшчыца, П. Гуткоўскага і іншых[13]
  1. ^ Ладуцьку афіцыйна абвінавацілі ў зносе першай электрастанцыі Мінска
  2. ^ Шыбека З. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада. — Менск, 1994. С. 127.
  3. ^ Шыбека З. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада. — Менск, 1994. С. 128.
  4. ^ Мінск. Стары і новы / У. Валажынскі. — Менск, 2007. С. 182.
  5. ^ Шыбека З. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада. — Менск, 1994. С. 130.
  6. ^ Спадарожнік па Менску. — Менск, 1930.
  7. ^ Мінск. Стары і новы / У. Валажынскі. — Менск, 2007. С. 187.
  8. ^ Хто паставіў подпісы пад зьнішчэньнем першай менскай электрастанцыі (фота дакумэнта). Блог Глеба ЛабадзенкіПраверана 4 сакавіка 2011 г.
  9. ^ Астаповіч Латушку: Спыніце руйнаванне і пакарайце вінаватых // «Наша Ніва», 3 сакавіка 2011 г.
  10. ^ Антон Астаповіч: З дазволу Мінкультуры руйнуюць помнікі
  11. ^ Лабадзенка Г. Ці выжыве першая мінская электрастанцыя каля гатэлю «Кемпінскі»?..(недаступная спасылка) // «Звязда» № 118 (26726), 19 чэрвеня 2010 г.
  12. ^ Эксклюзіўны помнік — у ахвяру камэрцыйнаму праекту // «Радыё Свабода», 27 лістапада 2009 г.
  13. ^ На месцы першай мінскай электрастанцыі могуць збудаваць гатэль // «Наша Ніва», 16 верасьня 2009 г.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Першая менская электрастанцыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў