Віталь Тарас (6 траўня 1956, Менск — 18 студзеня 2011, Менск) — беларускі журналіст, публіцыст. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Віталь Тарас
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 6 траўня 1956
Менск
Памёр 18 студзеня 2011
Менск
Бацькі Валянцін Тарас
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці журналіст, публіцыст
Значныя творы «Звыклае зло», «Хроніка бягучых падзей»
Прэміі Імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтру (1996)
Узнагароды

Нарадзіўся ў сям’і пісьменьніка Валянціна Тараса. Пачаў друкавацца з 1973 году ў газэце «Знамя юности»[1]. Скончыў журфак БДУ (1983)[2].

Працаваў на Беларускім тэлебачаньні, у газэтах «Літаратура і Мастацтва», «Культура», расейскай «Общей газете», на радыё «Свабода», «Нашай Ніве». У шэрагах БАЖ з моманту заснаваньня.

З 2009 году[2] — сябра Беларускага ПЭН-цэнтру.

Творы рэдагаваць

  • «Звыклае зло» — кніга публіцыстыкі
  • «Хроніка бягучых падзей» — кніга публіцыстыкі

Узнагароды рэдагаваць

Ляўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтра за 1996 год.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць