Мінск Мазавецкі

места ў Польшчы

Мінск Мазавецкі (па-польску: Mińsk Mazowiecki) — горад ва ўсходняй Польшчы, у Мазавецкім ваяводзтве, варшаўскай аглямэрацыі, месцазнаходжаньне мінскага павету, гарадзкой гміны Мінск Мазавецкі і вясковай гміны Мінск Мазавецкі. Паводле зьвестак 2006 году, у Мінску пражывала 37 529 жыхароў. Адносна шчыльнасьці насельніцтва займае 11-е месца ў Польшчы. У 1975—1998 гадох горад прыналежаў да Сядлецкага ваяводзтва. Горад разьмешчаны за 40 км ад Варшавы. Зьяўляецца мясцовым гаспадарчым (разьвіты гандаль, інфраструктура і прамысловасьць), адукацыйным (вышэйшая школа і 6 сярэдніх школаў), вайсковым (авіябаза, жандармэрыя і ваенкамат), культурным (дом культуры, артыстычная школа, 2 бібліятэкі, 2 музэі, таварыства гісторыкаў) цэнтрам, але першым чынам зьяўляецца месцам жыхарства і адпачынку шматлікіх людзей, якія працуюць у Варшаве. Гісторыя Мінску налічвае звыш шасьцісот гадоў. У 1421 годзе Мінск атрымаў гарадзкія правы. У XІX стагодзьдзі, і ў ІІ сусьветную вайну горад меў вялікую габрэйскую дыяспару, на памяць аб ёй застаўся толькі забыты магільнік і адзін з найбольшых камянёў у Трэблінцы. У Мінску знаходзіцца некалькі аб’ектаў, упісаных да сьпісу помнікаў.

Мінск Мазавецкі
польск. Mińsk Mazowiecki
Мінск Мазавецкі
POL Mińsk Mazowiecki COA.svg POL Mińsk Mazowiecki flag.svg
Герб Мінску Мазавецкага Сьцяг Мінску Мазавецкага
Першыя згадкі: XIV стагодзьдзе
Горад з: 29 траўня 1421
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Мазавецкае
Плошча: 13,12 км²
Насельніцтва (2016)
колькасьць: 40 386 чал.
шчыльнасьць: 3078,2 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 25
Паштовыя індэксы: 05-300, 301, 303
Нумарны знак: WM
Геаграфічныя каардынаты: 52°11′ пн. ш. 21°34′ у. д. / 52.183° пн. ш. 21.567° у. д. / 52.183; 21.567Каардынаты: 52°11′ пн. ш. 21°34′ у. д. / 52.183° пн. ш. 21.567° у. д. / 52.183; 21.567
Мінск Мазавецкі на мапе Польшчы
Мінск Мазавецкі
Мінск Мазавецкі
Мінск Мазавецкі
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.minsk-maz.pl/

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць