Зьміцер Сідаровіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сідаровіч.
Зьмі́цер Яўге́навіч Сідаро́віч (2 кастрычніка 1965, Менск, БССР — 17 траўня 2014, Менск, Беларусь) — беларускі музыка, дудар, былы лідэр гурту «Камэлот», аўтар і выканаўца песень, зьбіральнік фальклёру.
Зьміцер Сідаровіч лац. Źmicier Sidarovič | |
Зьміцер Сідаровіч | |
Зьміцер Сідаровіч, Наваградак, 2006 | |
Дата нараджэньня | 2 кастрычніка 1965 |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск, БССР |
Дата сьмерці | 17 траўня 2014 (48 гадоў) |
Месца сьмерці | Менск, Беларусь |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | Беларусь |
Занятак | аўтар-кампазытар, сьпявак |
Гады дзейнасьці | 1980—2014 |
Інструмэнты | дуда |
Гурты | Камэлот Капэля «На таку» |
Супрацоўніцтва | Стары Ольса |
Біяграфія
рэдагавацьДзед Зьмітра Сідаровіча — Мечыслаў Вікенцьевіч — у 1938 пераехаў у Менск зь вёскі Скірмантава пад Койданавым. Зьміцер Сідаровіч па прафэсіі — інжынэр-будаўнік, кандыдат навук. Песьні пісаў ад 1980 году. Па-беларуску пачаў пісаць у 1984-м, пасьля паездкі на Падляшша. У 1991 стварыў гурт «Камэлот». Выпусьціў кнігу вершаў «Тры жалуды». Аўтар-складальнік даведніка «Вялікія музыкі ХХ стагодзьдзя». Акрамя бардаўскай песьні актыўна займаўся фальклёрам. Адраджаў дуду. У 2000 удзельнічаў у альбоме «Вір» гурту «Стары Ольса». У 2008 г. заснаваў капэлю «На таку», якая ладзіць вечарыны традыцыйнага танцу[1].
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Хатняя старонка З. Сідаровіча
- «Жывы дзёньнік» З. Сідаровіча
- Бартосік, Зьміцер (21 студзеня 2009) Зьміцер Сідаровіч Барды Свабоды. Радыё «Свабода». Праверана 24 студзеня 2009 г.
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |