Храналёгія Менску
Храналёгія Менску — дакладна датаваныя падзеі з гісторыі Менску, зьмешчаныя ў храналягічным парадку.
XI стагодзьдзе
рэдагаваць- 1067 год — першы пісьмовы ўпамін пра Менск у Аповесьці мінулых часоў у зьвязку зь бітвай на Нямізе; горад у складзе Полацкага княства.
XII стагодзьдзе
рэдагаваць- 1101 год — сталіца ўдзельнага Менскага княства, першы князь — Глеб Усяславіч.
- 1104 год — напад на Менск кіеўскага князя Сьвятаполка.
- 1116 год — двухмесячная аблога Менску войскамі кіеўскага князя Ўладзімера Манамаха.
- 1119 год — захоп Менску войскамі кіеўскага князя Ўладзімера Манамаха, паланеньне Глеба Ўсяславіча і далучэньне гораду да ўладаньняў Манамаха.
- 1146 год — пачатак княжаньня ў Менску сына Глеба Ўсяславіча — Расьціслава.
- 1159 год — паход на Менск Рагвалода Барысавіча ў зьвязе з чарнігаўскім князем Сьвятаславам Ольгавічам.
XIV стагодзьдзе
рэдагаваць- 1326 год — у складзе пасольства вялікага князя літоўскага Гедыміна ў Ноўгарадзе быў князь менскі Васіль
- 1390 год — на Траецкай Гары (Траецкае прадмесьце) збудавалі першы каталіцкі касьцёл.
XV стагодзьдзе
рэдагаваць- 1410 год, 15 ліпеня — Менская харугва брала ўдзел у Грунвальдзкай бітве.
- 1413 год — увайшоў у Віленскае ваяводзтва.
- 1444 год — паводле каралеўскай граматы, належаў да пятнаццаці найбольш разьвітых местаў Вялікага Княства Літоўскага.
- 1499 год, 14 сакавіка — атрымаў Магдэбурскае права[a].
XVI стагодзьдзе
рэдагаваць- 1508 год — аблога Менску маскоўскімі войскамі на чале зь Міхалам Глінскім
- 1513 год — у Менскім замку адкрыўся першы шпіталь — прытулак пры Ўзьнясенскім манастыры для хворых і калек.
- 1519 год — маскоўскія захопнікі спустошылі ваколіцы Менску[1].
- 1547 год — вялізны пажар зьнішчыў Менскі замак і амаль усё места, вынікам чаго сталася пераплянаваньне Менску зь пераносам мескага цэнтру на Высокі Рынак.
- 1564 год — у Менску ўзьнікла кальвінісцкая супольнасьць.
- 1565—1566 гады — сталіца Менскага ваяводзтва, найбольшага ў Вялікім Княстве Літоўскім.
- 1569 год, 16 ліпеня — менчукі атрымалі дазвол збудаваць гасьціны двор — буйны гандлёвы комплекс; той жа прывілей лічыцца пунктам адліку існаваньня ў Менску цэхаў, заснаваных на клясычных эўрапейскіх прынцыпах.
- 1582 год — у месьце зьявілася мураваная ратуша[2], на вежы якой празь некаторы час усталявалі першы мескі гадзіньнік[3].
- 1588—1755 год — праз год, паводле чаргі з Наваградкам, у Менску праходзілі сэсіі Літоўскага трыбуналу.
- 1591 год, 12 студзеня — кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў месту герб «фикгуру внебовзятья панны Марыи»[4].
- 1592 год — пры саборнай царкве Менску адкрылася першая брацкая школа.
XVII стагодзьдзе
рэдагаваць- 1605 год — заснаваньне Менскага кляштару дамініканаў[5] — першага вядомага каталіцкага кляштару ў месьце.
- 1611 год — заснаваньне Менскага Петрапаўлаўскага манастыра[6] — адзінага асяродку супраціўнікаў Берасьцейскай уніі ў месьце на працягу XVII—XVIII стагодзьдзяў
- 1620 год — у Менску наладзілі рэгулярнае паштовае злучэньне зь іншымі буйнымі местамі Рэчы Паспалітай.
- 1655 год, 3 ліпеня — у вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай Менск захапіла маскоўскае войска[7], за чатыры гады акупацыі места вельмі моцна пацярпела ад рабаваньняў і амаль спусьцела[8].
- 1656 год — поп Маскоўскай царквы Іван, які знаходзіўся ў акупаваным Менску, напісаў ліст свайму гаспадару Аляксею Міхайлавічу, у якім прасіў грошай і зазначыў, што маскоўская залога[b][9]:
усе татары ды мардва, — расейскага нічога ня ведаюць Арыгінальны тэкст (рас.)
все татары да мордва, — рускава ничего не знают
|
||
XVIII стагодзьдзе
рэдагаваць- 1706 год, 26 лютага — 24 сакавіка — знаходжаньне ў Менску маскоўскага гаспадара Пятра I у час Вялікай Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў.
- 1707 год — захоп Менску швэдзкімі войскамі.
- 1713 год — рэзыдэнцыя езуітаў у Менску атрымала статус калегіюму — навучальнай установы, што давала адукацыю на ўзроўні гуманітарнага ўнівэрсытэту[11].
- 1749 год — побач зь менскім езуіцкім касьцёлам збудавалі аптэку зь лябараторыяй (першая меская аптэка адкрылася яшчэ ў 1659 годзе).
- 1773 год — па скасаваньні ордэна езуітаў, калегіюм ператвораны ў сьвецкую навучальную ўстанову — Менскую гімназію.
- 1783 год — зьявіўся першы плян забудовы Менску.
- 1786 год — паводле пастановы магістрату на ўсіх будынках Менску ўсталявалі нумары.
- 1791 год — у Менску адкрыўся шпіталь войска Вялікага Княства Літоўскага.
- 1793 год — у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, адміністрацыйны цэнтар Менскай губэрні.
- 1793 год — утварэньне Менская япархіі Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
- 1795 год, 14 траўня — расейскія ўлады скасавалі Магдэбурскае права для Менску.
- 1798 год, 28 студзеня — заснаваньне Менскай дыяцэзіі Рымска-Каталіцкай царквы і духоўнай сэмінарыі (дзейнічала да 1869 году)[12].
- 1799 год — у Менску адкрылася першая муніцыпальная лякарня.
XIX стагодзьдзе
рэдагаваць- 1803 год, 24 студзеня — адкрыцьцё Менскай мужчынскай губэрнскай гімназіі.
- 1803 год — менскае муніцыпальнае кіраўніцтва ўтварыла мескі аркестар, які выступаў з публічнымі канцэртамі ў мескім парку, а ў сьвяточныя дні — на галерэі ратушы.
- 1812 год, 8 ліпеня — у Менск увайшлі францускія войскі ў час вайны 1812 году.
- 1812 год, 26 чэрвеня — цэнтар дэпартамэнту адноўленага Напалеонам Вялікага Княства Літоўскага; адміністрацыйная рада Менскага дэпартамэнту наладзіла выпуск першай менскай газэты «Тымчасовая газэта Менская» (па-польску: «Tymczasowa gazeta Mińska»).
- 1812 год, 17 лістапада — у Менск зноў увайшлі расейскія войскі.
- 1835 год, 30 траўня — адбыўся моцны пажар, які зьнішчыў амаль усю цэнтральную частку Менску.
- 1836 год — адкрылася першая публічная бібліятэка.
- 1837 год — займеў уласную пажарную каманду.
- 1839 год — нягледзячы на гвалт з боку расейскіх уладаў, прадстаўнікі менскіх уніятаў адмовіліся далучацца да Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі[13].
- 1846 год — скончылася будаваньне Маскоўска-Варшаўскай шашы празь Менскую губэрню.
- 1848 год — эпідэмыя халеры, у выніку якой загінулі 1100 чалавек.
- 1852 год, 9 лютага — нягледзячы на забарону расейскіх уладаў[14] на сцэне Менскага мескага тэатру адбылася прэм’ера першай беларускамоўнай опэры «Ідылія» на музыку С. Манюшкі і К. Крыжаноўскага, лібрэта напісаў В. Дунін-Марцінкевіч.
- 1857 год — на загад расейскага цара Мікалая I у Менску зьнішчылі будынак мескай ратушы і прылеглы да яе сквэр зь векавых пірамідальных таполяў; згодна з ўспамінамі відавочцаў, ратушу зруйнавалі з тае прычыны, што «… яна сваім існаваньнем нагадвала жыхарам пра звычаі мінулага часу, пра Магдэбурскае права…»[15].
- 1859 год — увод у эксплюатацыю першай на Беларусі тэлеграфнай лініі Менск — Бабруйск.
- 1863—1870 гады — у зьвязку з нацыянальна-вызвольным паўстаньнем царскія ўлады ўвялі ў месьце ваеннае становішча.
- 1866 год — па здушэньні паўстаньня расейскія ўлады перайменавалі большасьць цэнтральных вуліцаў Менску (агулам 17 найменьняў[16]), што зьявілася шараговым захадам у барацьбе царызму з нацыянальна-вызвольным рухам.
- 1871 год — празь Менск прайшла чыгунка Варшава — Масква.
- 1872 год — закладка Аляксандраўскага сквэру.
- 1873 год — пачатак руху на Лібаўска-Роменскай чыгунцы празь Менск.
- 1873 год — пачаў дзейнічаць Менскі камэрцыйны банк.
- 1873 год — у Менску зьявіўся водаправод[17].
- 1874 год — у Аляксандраўскім сквэры збудавалі першы ў месьце фантан.
- 1876 год, 7 красавіка — страйк працоўных чыгуначных майстэрняў, першы ў Менску.
- 1876 год — заснаваньне пажарнага аб’яднаньня.
- 1881 год — заснаваньне машынабудаўнічага і чыгунна-медна-мэталюргічнага заводаў (Кашарскі машынабудаўнічы завод).
- 1886 год — пачатак выданьня газэты «Минский листок», у якой 28 траўня 1889 году ўпершыню надрукавалі беларускую паэму «Тарас на Парнасе».
- 1890 год, 5 чэрвеня — адкрыцьцё новага будынка Менскага мескага тэатру.
- 1890 год — у Менску наладзілі тэлефонную сувязь, а з 1896 году тут пачала дзейнічаць першая на Беларусі тэлефонная станцыя агульнага карыстаньня.
- 1891 год, 26 верасьня — у Мескім садзе (цяпер Цэнтральны дзіцячы парк) адбыўся палёт аэранаўта Драўніцкага на паветраным шары і ягоны спуск на парашуце ўласнага вырабу.
- 1892 год, 10 траўня — адбылося ўрачыстае адкрыцьцё менскай конкі — першага мескага грамадзкага транспарту.
- 1895 год — адкрылася меская мэтэастанцыя.
- 1895 год, 12 студзеня — пачала дзейнічаць электрастанцыя[18].
- 1898 год, 1—3 сакавіка — адбыўся першы зьезд РСДРП.
- 1900 год, 18 студзеня — першая ў Менск вулічная дэманстрацыя працоўных.
- 1900 год — утварылася Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы.
XX стагодзьдзе
рэдагаваць- 1905 год, 16 лютага — палітычная дэманстрацыя і страйк навучэнцаў сярэдніх навучальных установаў.
- 1905 год, 18 кастрычніка — расстрэл мітынгу на Прывакзальным пляцы (Курлоўскі расстрэл).
- 1905 год, 8 сьнежня — усеагульны страйк у Менску.
- 1905 год — зь Берасьцейскага і Віленскага вакзалаў наладзілі рух дачных цягнікоў у прадмесьці Курасоўшчыну і Серабранку.
- 1905 год — заснаваньне Польскага таварыства «Асьвета»
- 1906 год, 1 сьнежня — заснаваньне беларускаага кніжнаага аб’яднаньня «Мінчук».
- 1907 год — заснаваньне мэталаапрацоўчага заводу «Гігант».
- 1911 год, 21 жніўня — заснаваньне Менскай балотнай досьледнай станцыі — першай дзяржаўнай навуковай установы на Беларусі.
- 1914 год, 19 ліпеня (1 жніўня) — утварылася Менская вайсковая акруга
- 20 красавіка (3 траўня) 1917 год — жыхары Менску ўпершыню змаглі ўрачыста адзначыць гадавіну прыняцьця Канстытуцыі 3 траўня; у горадзе адбылася вялікая патрыятычная маніфэстацыя, у якой удзельнічала 40 тыс. чалавек[19].
- 1917 год, 1—2 кастрычніка — жыхары Менску ўпершыню змаглі ўрачыста адзначыць гадавіну сьмерці Тадэвуша Касьцюшкі; урачыстасьці адбываліся ў каталіцкай катэдры і ў гарадзкім тэатры, аднак, удзельнічалі ў іх толькі польскія арганізацыі[20].
- 1918 год, 19 лютага — беларускія і польскія месьцічы супольна вызвалілі Менск ад бальшавікоў; палякі загадвалі адміністраыцяй заходняй, большай часткай гораду, беларусы — усходняй[21].
- 1918 год, 21 лютага — беларуска-польская адміністрацыя Менску перадала места войскам кайзэраўскай Нямеччыны[21].
- 1918 год, 25 сакавіка — сталіца Беларускай Народнай Рэспублікі.
- 1918 год, красавік — адкрылася Менская вышэйшая музычная школа, неўзабаве пераўтвораная ў Беларускую кансэрваторыю; на базе Менскага пэдагагічнага інстытуту рыхтавалася адкрыцьцё Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, таксама плянавалася адкрыцьцё сельскагаспадарчага і політэхнічнага інстытутаў[22].
- 1919 год, 5 студзеня[23] — сталіца Беларускай ССР.
- 1919 год, 8 жніўня — польскія войскі зь невялікімі стратамі занялі Менск, які трапіў пад часовую польскую адміністрацыю — Грамадзянскае кіраўніцтва Ўсходніх земляў (ГКУЗ).
- 1919 год, 15 верасьня — адміністрацыйны цэнтар Менскай акругі ГКУЗ[c].
- 1920 год, ліпень — у Менск увайшлі бальшавікі.
- 1920 год, жнівень — бальшавікі стварылі ў Менску канцэнтрацыйны лягер[24].
- 1920 год, 12 кастрычніка — польскія войскі зноў занялі Менск, але здолелі пратрымацца толькі на некалькі дзён.
- 1921 год, 18 сакавіка — згодна з Рыскай мірнай дамовай Менск адышоў да СССР.
- 1921 год, 18 красавіка — у Менску адкрыўся Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт і першая навуковая бібліятэка.
- 1924 год, 23 кастрычніка — пачаў працу першы маршрутны пасажырскі аўтобус (марка «Лейланд»)[25]
- 1925 год — у Менску і ў БССР увогуле пачаліся першыя радыёперадачы.
- 1928 год — адкрыўся першы ў месьце хлебазавод[26]
- 1929 год, 1 студзеня — Інстытут беларускай культуры, што месьціўся ў Менску з 1922 году, рэарганізавалі ў Беларускую акадэмію навук[27] (цяпер — Нацыянальная акадэмія навук Беларусі).
- 1933 год — пачаў дзейнічаць менскі аэрапорт.
- 1936 год — савецкія ўлады ўзарвалі Духаўскую царкву, унікальны помнік архітэктуры эпохі Рэнэсансу.
- 1937—1941 гады — ува ўрочышчы Курапаты, што непадалёк ад Менску, бальшавікі-сталіністы расстралялі паводле розных ацэнак ад 30 000 да 250 000[28] (або значна больш[29]) жыхароў Беларусі.
- 1941 год, 28 чэрвеня — трапіў пад нямецкую акупацыю; у Другую сусьветную вайну Менск быў практычна ўшчэнт разбураны агульнымі намаганьнямі нацыстаў і бальшавікоў[30].
- 1944 год, 3 ліпеня — у Менск увайшлі савецкія войскі.
- 1950 год — савецкія ўлады ўзарвалі дамініканскія касьцёл і кляштар, на аднаўленьне якіх напярэдадні атрымалі кантрыбуцыю ад Нямеччыны.
- 1951 год — савецкія зьнявечылі езуіцкі касьцёл і зьнішчылі частку калегіюму зь вежай.
- 1956 год, 1 студзеня — пачаліся тэлевізійныя трансьляцыі.
- 1974 год, 26 чэрвеня — атрымаў ганаровае званьне «Горад-Герой»[31][32].
- 1984 год, 26 чэрвеня — увод у эксплюатацыю Менскага мэтрапалітэну.
- 1984 год — савецкія ўлады зьнішчылі будынак першага мескага тэатру (колішні палац Радзівілаў).
- 1990 год, 27 ліпеня — сталіца незалежнай Беларусі.
- 1990 год, 7 лістапада — мітынг на Плошчы Леніна — найбуйнейшая апазыцыйная акцыя (арганізаваная БНФ) антыкамуністычнага характару, якая адбылася ў гісторыі БССР.
- 1991 год, 5 верасьня — Менскі гарадзкі Савет народных дэпутатаў зацьвердзіў гістарычны герб места.
- 1993 год — у Менску адбыўся Першы зьезд беларусаў сьвету.
- 1994 год — у Менск прайшла першая сустрэча беларускай моладзі сьвету.
XXI стагодзьдзе
рэдагаваць- 2004 год — у Менску адбудавалі зруйнаваную расейскімі ўладамі ратушу.
- 2011 год — у Менску адбудавалі зруйнаваную савецкімі ўладамі царкву Сьвятога Духа.
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Баравы Р. Менск // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 287.
- ^ Дзянісаў У. Сімвалы горада і Менскага ваяводства: Ратуша // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 213.
- ^ Дзянісаў У. Менская ратуша // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 289.
- ^ Цітоў А.. Сімвалы горада і Менскага ваяводзтва: Пячаткі і герб // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 215.
- ^ Дзянісаў У. Менскі кляштар дамініканцаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 294.
- ^ Баравы Р. Менскі Петрапаўлаўскі манастыр // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 296.
- ^ Соўсь Г. 3 ліпеня 1655 году расейскае войска захапіла Менск // «Радыё Свабода», 3 ліпеня 2008 г.
- ^ Баравы Р. Менск // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 288.
- ^ Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 24.
- ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 168.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 564.
- ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 187.
- ^ Ярмалінская В. Дзе нарадзілася «Ідылія» // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 421.
- ^ Пазняк З. Рэха даўняга часу. — Менск, 1985. С. 91.
- ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 220.
- ^ Шыбека З. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада. — Менск, 1994. С. 124.
- ^ Шыбека З. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада. — Менск, 1994. С. 128.
- ^ Tarasiuk D. Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918. — Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007. S. 114—115.
- ^ Tarasiuk D. Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918. — Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007. S. 123.
- ^ а б Tarasiuk D. Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918. — Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007. S. 144—146.
- ^ Сідарэвіч А. Беларуская Народная Рэспубліка // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 386.
- ^ Трусаў А. Вялікае Княства Смаленскае // «Наша Слова» № 34 (822), 5 верасня 2007.
- ^ Процька Т. Якія пласты беларускага народа найбольш пацярпелі ад камуністычнага тэрору? // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Менск, 1993. С. 67.
- ^ Етчик Е. Л. Минск от конки до метро. — Мн.: Полымя, 1991
- ^ Ретро: Хлебопекарни Минска во время войны
- ^ Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). — Менск, 2005. С. 401.
- ^ Winnicki Z. Szkice kojdanowskie. — Wrocław: Wydawnictwo GAJT, 2005. S. 77—78.
- ^ Norman Davies. Powstanie '44. — Kraków: Wydawnictwo Znak, 2004. S. 195.
- ^ Лашкевіч К. 5 афіцыёзных міфаў пра Мінск. TUT.BY. Праверана 11 верасьня 2009 г.
- ^ Шупа С. Радыё Свабода год за годам: 1974, Радыё Свабода, 21 ліпеня 2009 г.
- ^ Указ Президиума Верховного Совета СССР от 26 июня 1974 года № 6163-VIII «О присвоении городу Минску почётного звания „Город-Герой“» // Ведомости Верховного Совета СССР. № 27, 1974. С. 394.