Фрунзэнскі раён (Менск)
Фру́нзэнскі раён — адміністрацыйны раён Менску, утвораны ў 1951 року. Найбуйнейшы раён Менску як паводле плошчы (4,3 тыс. га), так і паводле колькасьці жыхароў (463 188 чалавек паводле вынікаў перапісу 2019 году). Носіць імя расейскага бальшавіка Міхаіла Фрунзэ.
Фрунзэнскі раён | |
Гімн | «Песьня пра Фрунзэнскі раён»[1] |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | |
Статус | унутрыгарадзкі раён[d] |
Уваходзіць у | Менск |
Дата ўтварэньня | 17 красавіка 1951 |
Кіраўнік | Сяргей Анатолевіч Шкруднеў[d] |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 248 м[2] |
Месцазнаходжаньне Фрунзэнскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +3 |
Летні час | +3 |
Тэлефонны код | 17 |
Паштовыя індэксы | 220015[3], 220017[3], 220018[3], 220019[3], 220022[3], 220073[3], 220074[3], 220079[3], 220082[3], 220093[3], 220121[3], 220124[3], 220128[3], 220136[3] і 220140[3] |
Код аўтам. нумароў | BY |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьНайбуйнейшы раён Менску плошчаю 4,3 тыс. га. Разьмешчаны ў паўночна-заходняй частцы места. Мяжуе зь Менскім раёнам і Цэнтральным ды Маскоўскім раёнамі Менску.
Уключае мікрараёны Сухарава, Захад, Красны Бор, Мядзьвежына, Кунцаўшчына, Каменная Горка, Дамброўка, Масюкоўшчына. На думку мовазнаўца Вінцука Вячоркі, межы раёну не супадаюць з гістарычнымі мясцовасьцямі Менску, а раён і вуліцы маюць палітызаваныя камуністычныя назвы[4].
Гісторыя
рэдагавацьРаён утвораны 17 красавіка 1951 року ў сувязі з буйным паваенным разьвіцьцём Менску. Названы ў гонар Міхаіла Фрунзэ — вайскавода Грамадзянскай вайны ў Расеі, першага начальніка міліцыі Менску.
У 1978 року ў склад раёну ўвайшлі вёска Вялікае Мядзьвежына і пасёлак Бараноўшчына, побач зь якімі пачалося будаўніцтва мікрараёну Захад.
У пачатку 1990-х рокаў пачалося ўзьвядзеньне мікрараёну Сухарава. У 1998 року вёска Сухарава таксама ўключаная ў склад раёну. Пачаў забудоўвацца раён Красны Бор.
У 2000 року тэрыторыя Фрунзэнскага раёну між чыгункай Менск — Маладэчна і праспэктам Пераможцаў перададзеная Цэнтральнаму раёну, граніца раёнаў прайшла па чыгунцы, вуліцах Максіма Танка і Ціміразева.
У 2004 року ў склад раёну ўвайшлі вёска Масюкоўшчына і пасёлак Кунцаўшчына, а таксама безыменныя тэрыторыі ўнутры Менскай кальцавой аўтадарогі, якія ўтварылі мікрараёны Дамброўка і Каменная Горка.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьНа рагу вуліцаў Берута і Прытыцкага знаходзіцца адныя з найстарэйшых могілак Беларусі — Кальварыйскія з помнікам архітэктуры XIX стагодзьдзя (брамай 1840 року пабудовы).
20 ліпеня 2013 году ў мікрараёне Сухарава асьвяцілі храм арханёла Міхаіла, дзе часткова ладзяцца набажэнствы па-беларуску.
Транспарт
рэдагавацьСтанцыі мэтро Аўтазаводзкай лініі «Моладзевая», «Пушкінская», «Спартовая», «Кунцаўшчына», «Каменная Горка».
Эканоміка
рэдагавацьНа тэрыторыі раёну дзейнічаюць 22 прамысловыя прадпрыемствы.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Фрунзэнскага раёну |
---|
|
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Геральдика и гимн Фрунзенского района (рас.). Адміністрацыя Фрунзэнскага раёну гораду Менску. Праверана 18 верасьня 2020 г.
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о http://www.tamby.info/minsk/index-minsk.htm
- ^ Вячорка В. Як палюбіць Савецкі раён?, Радыё Свабода, 22.06.2016 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьФрунзэнскі раён (Менск) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў