Сядзіба Ададурава
сядзіба | |
Сядзіба Ададурава, Белая дача
| |
Краіна | Беларусь |
Горад | Менск |
Каардынаты | 53°51′6.4″ пн. ш. 27°30′32.35″ у. д. / 53.851778° пн. ш. 27.5089861° у. д.Каардынаты: 53°51′6.4″ пн. ш. 27°30′32.35″ у. д. / 53.851778° пн. ш. 27.5089861° у. д. |
Архітэктурны стыль | нэаклясыцызм |
Дата заснаваньня | другая палова XIX ст. |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Сядзіба Ададурава, Белая дача | |
Сядзіба Ададурава, Белая дача на Вікісховішчы |
Сядзі́ба Ададу́рава, Бе́лая да́ча — гарадзкая сядзіба, якая месьціцца ў Менску ў мікрараёне Курасоўшчына. Зьяўляецца помнікам архітэктуры сядзібна-паркавай архітэктуры нэаклясыцызму.
Гісторыя
рэдагавацьСядзіба была пабудаваная ў другой палове XIX стагодзьдзя начальнікам Лібава-Роменскай чыгункі, інжынэрам Мікалаем Ададуравым. Вакол дачы паступова ўтварылася невялікае селішча — Засьценак Ададурава, у якім напачатку XX стагодзьдзя пражывалі 70 чалавек[1].
Падчас расейска-японскай вайны 1904—1905 гг. дом Ададурава быў асьвячоны пад шпіталь для хворых і параненых, якія паступалі з поля бою.
Пасьля другой сусьветнай вайны ў сядзібным доме была спартовая база футбольнага клюбу «Дынама». У 1980-я гады дом рэстаўрыраваны паводле праекту Менскіх навукова-рэстаўрацыйных майстэраняў.
З 1990 году ў будынку знаходзіўся цэнтар беларускага фальклёру. На сёньняшні дзень далейшы лёс будынка ня вырашаны.
-
Дубова-ліпавы масіў Белай дачы (15 чэрвеня 2021 году)
-
Тамсама
Літаратура
рэдагаваць- Чарняўская Т.І., Етчык Я.Л. Памяць. Мінск, кніга 2 — Мн., Белта, 2002
Крыніцы й заўвагі
рэдагаваць- ^ «От Кузнечной Слободы до Лошицы» (по материалам учеников и педагогов минской школы № 30//Газэта «Минский курьер» № 203 (2042), 4 жніўня 2010 (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 713Г000041 |
Сядзіба Ададурава — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў