Валянты́на Ўладзі́мераўна Чапко́ (25 лютага 1925, места Менск — 2004, Менск) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1969). Удзельніца нямецка-савецкай вайны.

Валянтына Чапко
Дата нараджэньня 25 лютага 1925(1925-02-25)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 24 лістапада 2004(2004-11-24) (79 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак гісторык, прафэсарка ўнівэрсытэту
Навуковая сфэра гісторыя[1], сацыяльная гісторыя[d][1], эканамічная гісторыя[d][1] і гісторыя сельскай гаспадаркі[d][1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d]
Вучні Анатоль Люты[d]
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзілася 25 лютага 1925 у Менску. Удзельніца нямецка-савецкай вайны.

Навуковая спадчына

рэдагаваць

Дасьледавала пытаньні з гісторыі сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX (аграрная гісторыя, гісторыя гарадоў Беларусі, клясавая барацьба на вёсцы), творчасьць Ф. Скарыны, гістарыяграфію гісторыі Беларусі пэрыяду фэўдалізму[2].

  • Чапко, В. У. Беларускі першадрукар Георгій Скарына / В. У. Чапко. — Мінск : Выдавецтва АН БССР, 1956. — 40 с.
  • Чепко, В. В. Сельское хозяйство Белоруссии в первой половине XIX в. / В. В. Чепко. — Минск : Наука и техника, 1966. — 218 с.(па расейску)
  • Чепко, В. В. Классовая борьба в белорусской деревне в первой половине ХІХ века / В. В. Чепко. — Минск : Наука и техника, 1972. — 265 с.(па расейску)
  • Чепко, В. В. Города Белоруссии в первой половине ХІХ века : экономическое развитие / В. В. Чепко. — Минск : Издательство Белорусского государственного университета, 1981. — 142 с.(па расейску)
  • Историография БССР : эпоха феодализма / З. Ю. Копысский ; В. В. Чепко. — Минск : Университетское, 1986. — 172 с.(па расейску)

Адна з аўтарак калектыўных манаграфій «Гісторыя Мінска» (Мн., 1967); «История Белорусской ССР» (Т. 2; Мн., 1961), «Гісторыя Беларускай ССР» (Т. 1; Мн., 1972), «Полацк : Гістарычны нарыс» (2-е выд.; 1987); адна з складальніцаў хрэстаматыі «Беларусь у эпоху феадалізму» (Т. 3—4; Мн., 1961—1979). Аўтар больш за 150 публікацый.

Узнагароды і прэміі

рэдагаваць

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і мэдалямі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ а б в г Čepko, Valentina Vladimirovna // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Белазаровіч, В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі : вучэбны дапаможнік / В. А. Белазаровіч. — Гродна : ГрДУ, 2006. — С. 278.

Літаратура

рэдагаваць