Вікіпэдыя:Праект:Ці ведаеце вы/Архіў/2010
3—9 студзеня
З новых артыкулаў (3—9 студзеня 2010 году)
- …які будынак зьяўляецца самым высокім у сьвеце?
- …у чым абвінавачвала Юзафа Бульку пракуратура Летувы?
- …на якой мове ёсьць афіцыйны дэвіз Стэнфардзкага ўнівэрсытэту?
- …колькі храмаў было збудавана на Готляндзе зь сярэдзіны 14 ст. да 1960 году?
- …якую каралеўскую рэзыдэнцыю нагадваў палац Бжастоўскіх у Мосары?
10—16 студзеня
З новых артыкулаў (10—16 студзеня 2010 году)
- …які ўкраінскі палітык чатыры разы браў удзел як кандыдат у прэзыдэнцкіх выбарах?
- …колькі грамадзянаў Беларусі падпісалі дакумэнт Хартыя'97?
- …калі апошні раз згадваюцца драўляне?
- …якая славутасьць знаходзіцца ў вёсцы Сычкава?
- …якая інстытуцыя разьмяшчалася ў колішнім архірэйскім доме на менскім архірэйскім падвор’і?
- …якія вядомыя асобы былі абрабаваныя падчас нападу на цягнік каля Лунінца?
- …зь якой прычыны разгарэлася беларуска-летувіская тэрытарыяльная спрэчка на пачатку 1990-х гадоў?
17—23 студзеня
З новых артыкулаў (17—23 студзеня 2010 году)
- …колькі публікацыяў мае мовазнавец Генадзь Цыхун?
- …што трэба было прывезьці з сабою, каб засяліцца ў інтэрнаце Гарадзенскай Беларускай Гімназіі?
- …калі была заснаваная найстарэйшая школа на тэрыторыі Беларусі?
- …якую мэту ставіць перад сабой Вялікі аркестар сьвяточнай дапамогі?
- …колькі гадоў выходзіла гумарыстычная тэлевізійная праграма «Калямбур»?
- …што характарызуе парадыйнае шоў «Мульт асобы»?
- …што адбылося з Цутому Ямагучы ў 1945 годзе?
- …колькі абанэнтаў мае сетка стацыянарнай тэлефоннай сувязі ў Беларусі?
24—30 студзеня
З новых артыкулаў (24—30 студзеня 2010 году)
- …якім спосабам шатляндзкія нацыяналісты дамагаліся ўшанаваньня памяці паэта Робэрта Бёрнса (на мал.)?
- …колькі каштаваў расейскаму бізнэсоўцу палац у Красках?
- …зь якой нагоды выбухнула асташынскае паўстаньне?
- …хто ў сусьветнай літаратуры выкарыстоўваў прыём «плыні сьвядомасьці»?
- …якая беларуская граніца рэгулюецца трактатам, што дагэтуль ня быў ратыфікаваны Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь?
- …150-я гадавіна нараджэньня якога вядомага расейскага пісьменьніка прайшла 29 студзеня?
- …якім шляхецкім гербам могуць карыстацца акторкі Ганна ды Тамара Чартарыскія?
31 студзеня — 6 лютага
З новых артыкулаў (31 студзеня — 6 лютага 2010 году)
- …як добра ведаў польскую мову Андрэй Александровіч, які выступаў супраць палянізмаў у беларускае мове?
- …які вядомы англа-ірляндзкі пісьменьнік служыў дэканам сабора Сьвятога Патрыка у Дубліне?
- …хто быў прататыпам Усяслава Грынкевiча ў творах Уладзімера Караткевіча?
- …які беларускі мастак быў клясыкам геамэтрычнага мастацтва?
7—13 лютага
З новых артыкулаў (7—13 лютага 2010 году)
- …сям’я якой амэрыканскай акторкі паходзіць зь Іўя?
- …бацька якога дэпутата Эўрапарлямэнту паходзіць зь вёскі Новая Мыш, што пад Баранавічамі?
- …які адзін з найбуйнешых гарадоў Эўропы «зіхціць у бяздымным паветры» ў санэце Ўільяма Ўордсварта, напісаным ў 1802 годзе? (на выяве)
- …які беларускі опэрны сьпявак удзельнічаў у бітве за Монтэ-Касына?
14—20 лютага
З новых артыкулаў (14 — 20 лютага 2010 году)
- …хто быў абраны капітанам беларускае каманды, а хто нёс беларускі дзяржаўны сьцяг на цырымоніі адкрыцьця Зімовых Алімпійскіх гульняў — 2010 (на выяве)?
- …для лацінізацыі якіх баўгарскіх геаграфічных назваў была першапачаткова распрацавана спрошчаная сыстэма раманізацыі баўгарскай мовы?
- …на якія надцарствы на падставе будовы ствараючых іх вузаў дзеляцца ўсе вузавыя формы жыцьця?
21—27 лютага
З новых артыкулаў (21 — 27 лютага 2010 году)
- …хто заваяваў першы залаты мэдаль у гісторыі Беларусі за часамі выступленьня на зімовай Алімпіядзе?
- …якія салдаты пахаваныя на вясковых могілках у Княгініне?
- …як ацэньваюць дзейнасьць Рамана Скірмунта й Антона Луцкевіча гісторыкі Іван Коўкель і Эдмунд Ярмусік?
- …як гатаваць бігас, а як флякі (на выяве)?
- …у якім мастацкім фільме паводле апавяданьня Алеся Адамовіча расейская акторка размаўляе на беларускай мове, якую адмыслова дзеля гэтага вывучыла?
28 лютага — 3 сакавіка
З новых артыкулаў (28 лютага — 3 сакавіка)
- …колькі гадоў Эмпайр-Стэйт-Білдынг (на выяве) быў самым высокім будынкам у сьвеце?
- …чым WiMAX адрозьніваецца ад Wi-Fi?
- …зь якой колькасьці радкоў складаецца пісаная сылябічным 13-складнікам паэма «Пан Тадэвуш»?
- …якія «адкрыцьці» пра геаграфічныя полюсы згадваюць у апавяданьні пра Віні-Пуха?
- …якім спосабам у 1951 годзе трапіў на тэрыторыю БССР тагачасны сябар Рады БНР Янка Філістовіч?
4—13 сакавіка
З новых артыкулаў (4 — 13 сакавіка)
- …ад чаго паходзіць назва гурту «Rammstein» (на выяве)?
- …назоў якога ўкраінскага места паходзіць ад этноніму?
- …якія тэрыторыі ўваходзілі ў склад халіфату Абасыдаў?
- …зь якой прычыны паўстаў рух летувіскіх кніганошаў?
- …што было асновай дактрыны Трумэна?
- …якія мовы ўжывалі ў гутарцы літвякі?
- …у чый гонар быў пераназваны горад Парэчча (суч. Дзямідаў)?
14—20 сакавіка
З новых артыкулаў (14 — 20 сакавіка)
- …дзе знаходзіцца Беларускі дзяржаўны музэй народнай архітэктуры і побыту (на выяве)?
- …колькі торфу здабываецца штогод на Беларусі?
- …які раённы цэнтар Беларусі быў апошнім, дзе не было прыроднай газы?
- …колькі працэнтаў патрэбаў спажыўцоў забясьпечыла геатэрмальная энэргія ў 2005 годзе?
21—27 сакавіка
З новых артыкулаў (21 — 27 сакавіка)
- …якое абрадавае значэньне мела намітка (на выяве)?
- …якая краіна Злучанага Каралеўства ня мае сьцягу?
- …як ствараюцца мапы ў праекце OpenStreetMap?
- …пра што распавядае фабула сэрыялу «Згубленыя»?
28 сакавіка — 3 красавіка
З новых артыкулаў (28 сакавіка — 3 красавіка)
- …у якім узросьце Алена Таірава стала міжнародным гросмайстрам у шахматах?
- …які польскі палітык мае графскае паходжаньне?
- …які дзяржаўны дзеяч Украінскай Народнай Рэспублікі быў таксама дыпляматам Беларускай Народнай Рэспублікі?
- …дзе працаваў цяперашні амбасадар Польшчы ў Беларусі перад пераходам на дыпляматычную службу?
- …што такое грамадзкая ўласнасьць?
- …якая вядомая асоба навучалася ў калегіюме ў Любяшове?
- …які шматструнны інструмэнт ужываўся ва ўсім балцкім рэгіёне, у тым ліку і на Беларусі?
- …найранейшае гістарычнае сьведчаньне існаваньня дуды (на выяве) на Беларусі?
- …якая беларуская традыцыя адрадзілася дзякуючы намаганьнямі зацікаўленых людзей, этнографаў, гісторыкаў і неабыякавай моладзі?
- …якая ідэя паспрыяла стварэньню Дударскага клюба на Беларусі?
4—17 красавіка
З новых артыкулаў (4—17 красавіка)
- …як беларусы ўшанавалі авіякатастрофу польскага самалёту пад Смаленскам?
- …якія зьмены арыгінальнага тэксту зьмяшчае прыняты ў школьнай практыцы тэкст помніку беларускай літаратуры ХІХ ст. «Тарас на Парнасе»?
- …прадстаўнікі якога роду пабудавалі ў Краслаўцы мураваныя касьцёл і палац?
- …у якой краіне апынулася ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай мястэчка Славатычы, якое знаходзіцца на рацэ Заходні Буг, каля сучаснай польска-беларускай мяжы?
- …што сталася з палацыкам у вёсцы Скарбец пасьля арышту яго апошняга ўладальніка?
- …якое прадмесьце Магілёва было з 15 стагодзьдзя вядомае як цэнтар буйнога ўладаньня?
- …дзякуючы чаму атрымаў вядомасьць у Польшчы Януш Закшэнскі?
- …як рэалізаваў свае палітычнае зацікаўленьні дэпутат Сэйму Зьбігнеў Васэрман?
- …хто ў сьнежні 1918 году ачоліў савецкі Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад Летувы?
- …як скончылася кадэнцыя апошняга прэзыдэнта Польскай Рэспублікі ў выгнаньні?
- …колькі функцыянэраў і агентаў камуністычных спэцслужбаў сачыла ў 1981 годзе за Ганнай Валентыновіч?
18—24 красавіка
З новых артыкулаў (18—24 красавіка)
- …якія рэпрэсіі за часам ПНР датычылі Януша Крупскага (на выяве)?
- …у якіх беларускіх гарадах жыў бацька Леха і Яраслава Качынскіх?
- …якую карысьць прыносіць карыстаньне шаснаццатковаю сыстэмай зьлічэньня?
- …якія погляды, датычныя беларусаў і сучаснай беларускай гістарыяграфіі, мае гісторык Эдвардас Гудавічус?
- …які дакумэнт фіксуе першы непасрэдны ўспамін пра сёньняшнюю Гайну?
- …якія славутасьці знаходзяцца паблізу вёскі Пуцэвічы?
- …якія мэты мела ідэя Міжмор’я?
- …кім працавала мастацтвазнаўца Алена Аладава за часам вайны?
- …дзе па-за межамі Расеі месьцяцца ложы Аб’яднанай Вялікай Ложы Расеі?
25 красавіка — 1 траўня
З новых артыкулаў (25 красавіка — 1 траўня)
- …што сымбалізавалі колеры Георгіеўскай стужкі (на выяве)?
- …дзе ў Віцебску стаялі Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар езуітаў?
- …навошта ў паэме Два д'яўлы сатана паслаў чортаў у Віцебск і Горадню?
- …якія заслугі для каталіцкага жыцьця Менску мела Ванда Скуратовіч?
- …якім чынам можа быць арганізаваная кампутарная сетка?
- …хто рэдагаваў першую кнігу Ларысы Геніюш?
- …у якім беларускім мястэчку ў 1894 годзе хаваўся й рэдагаваў газэту Юзэф Пілсудзкі?
9—15 траўня
З новых артыкулаў (9 — 15 траўня)
- …калі былі атрыманыя апошнія сыгналы ад апаратаў Піянэр-11 і Піянэр-10 (на выяве)?
- …што апісвае тэорыя нэгатыўнай здольнасьці?
- …якія вядомыя беларусы утрымліваліся ў Бяроза-Картускім лягеру?
- …якую польскую ўзнагароду атрымалі Сяргей Токць і Валянцін Голубеў?
- …якім чынам нармандзкія войскі перамаглі ангельцаў у бітве пры Гастынґсе?
- …калі валейбол стаў алімпійскім відам спорту?
- …калі старажытны населены пункт Дэрбі атрымаў статус гораду?
- …якія мэты мае Mebyon Kernow?
- …хто быў апошнім дацкім, а хто апошнім англасаксонскім каралём Ангельшчыны?
16—22 траўня
З новых артыкулаў (16—22 траўня)
- …канструкцыю цэпа?
- …колькі гадоў гульні Pac-Man? (на выяве)
- …што азначае назва клюбу «Асасуна» з гораду Памплёна?
- …якім чынам Мацей Радзівіл узбагаціў музэй Нясьвіскага замка?
- …якую частку Афрыкі займае басэйн ракі Конга?
- …якія кнігі былі разьмешчаныя першымі на сайце «Беларуская Палічка»?
- …як загінуў амэрыканскі кампазытар Рычард Фарыньня?
- …калі ўпершыню чалавек ажыцьцявіў палёт на лятальным апараце?
23—29 траўня
З новых артыкулаў (23—29 траўня)
- …як выкарыстоўваюць ягады ажын? (на выяве)
- …што ўключае праграма фэстывалю Фэрыя дэль Соль, які праходзіць у вэнэсуэльскім горадзе Мэрыда?
- …у якіх беларускіх гарадах працаваў Люцыян Мэнкэ?
- …якая цікавая мясьціна, што знаходзіцца ля вёскі Верхаўляны, уключана ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь?
- …хто распачаў будаўніцтва мэталюргічнага заводу на месцы сучаснага Данецку?
- …што можна пабачыць у Страчаным музэі?
- …помнік якой страве паставілі ў Корасьцені ў 2009 годзе?
30 траўня — 5 чэрвеня
З новых артыкулаў (30 траўня — 5 чэрвеня)
- …які вулькан — самы паўднёвы з актыўных на Зямлі? (на выяве)
- …у якім «слаўным месьце» адбываюцца падзеі паэмы Янкі Купалы «Бандароўна»?
- …якія мэты мае Сусьветная гандлёвая арганізацыя?
- …кім Ха Шы Мін працаваў у Парыжы?
- …за што Язэп Семяжон стаў Ляўрэатам Дзяржаўнай прэміі імя Я. Купалы?
- …як канчаецца спэктакль «Тутэйшыя»?
- …у якіх славутых палітычных акцыях удзельнічаў Сяргей Антончык?
- …як робяць мачанку?
- …колькі гадоў выключна беларускай мовай друкавалася «Літаратура і Мастацтва»?
- …у якім са сваіх вершаў амэрыканскі паэт Эдгар Алан По вядзе дыялёг са сваёй душой?
6—12 чэрвеня
З новых артыкулаў (6—12 чэрвеня)
- …чаму быў выгнаны з краіны біскуп Данстан, парадчык караля Эдрэда? (на выяве)
- …што азначае ў польскай мове выраз «пішы да мяне ў Бярдычаў»?
- …прадстаўнікі якіх знакамітых родаў уладалі Астрогам?
- …як бальшавікі перайменавалі Радзівілаў?
- …які ўкраінскі мовазнаўца склаў і адрэдагаваў Беларуска-ўкраінскі слоўнік, выдадзены ў 2006 годзе?
- …колькі сымбаляў можа налічваць паведамленьне ў плятформе Twitter?
- …якую забарону Бога парушыла біблейная Ева?
- …што азначае панятак «Грамадзянская супольнасьць»?
- …адкуль назва — летапіс?
- …хто меў намер зрабіць звайго каня консулам?
- …які брытанскі рок-музыка зьяўляецца ганаровым доктарам мастацтваў Плімуцкага ўнівэрсытэту?
13—19 чэрвеня
З новых артыкулаў (13—19 чэрвеня)
- …калі распачаў палітычную дзейнасьць Яраслаў Качынскі (на выяве)?
- …хто атрымаў узнагароду за лепшы сэйв сэзону чэмпіянату Шатляндыі па футболе 2009—2010 гадоў?
- …чым адзначылася японскае выданьне альбому Black Holes and Revelations?
- …які футбольны клюб друкуе газэту, што зьяўляецца найстарэйшым клюбным футбольным пэрыядычным выданьнем?
- …што натхніла Байрана на напісаньне паэмы «Цемра»?
- …як прайшла цырымонія адкрыцьця помніка беларускім лётчыкам у Малэнчыне?
- …колькі сумежных зь Беларусьсю краінаў зьяўляюцца ўдзельнікамі АПМГ?
- …з чаго вырабляюць плектры?
- …хто з цывільных асобаў першай паляцела ў космас?
20—26 чэрвеня
З новых артыкулаў (20—26 чэрвеня)
- …у выніку якой бітвы землі сучаснай Украіны патрапілі пад уладу ВКЛ?
- …якія атрыбуты ўласьцівыя апошняй з чатырох стадыяў, празь якія праходзіць сьвет?
- …дзе і калі Джэф Бэк (на выяве) пачаў кар’еру ў якасьці сэсіённага гітарыста?
- …якая беларуская паэтка прымала ўдзел у працы XXXVI сэсіі Генэральнай асамблеі ААН?
- …калі ўпершыню згадваецца ўкраінскі горад Канеў?
- …як названыя месяцы ў мусульманскім календары?
- …якую мянушку атрымаў стадыён «Сэлтык Парк»?
- …з-за чаго разбушаваўся Марвін Хімэер?
- …якія кандыдаты выйшлі ў другі тур сёлетніх прэзыдэнцкіх выбараў у Польшчы?
27 чэрвеня — 10 ліпеня
З новых артыкулаў (27 чэрвеня — 10 ліпеня)
- …залежнасьць ад чаго мела паэтка Элізабэт Барэт Браўнінг (на выяве)?
- …колькі гадоў існаваў першы правобраз аўтобуснай лініі?
- …як называўся першы зборнік Янкі Купалы?
- …якая перамога спыніла расейскую аблогу Ляхавіцкага замку за часам Трынаццацігадовай вайны?
- …якія працы складаюць грамадзкі набытак?
- …ў чым абвінавачваюць былога прэзыдэнта Аргентыны Хорхэ Відэлу?
- …чаму гімн польскіх скаўтаў называецца «Спадзявацца на яго бы на Завішу»?
- …хто склаў «шасьцёрку Oceanic», што выратавалася з выспы ў чацьвертым сэзоне сэрыялу «Згубленыя»?
600-годзьдзе перамогі ля Грунвальду (спэцыяльны выпуск)
З новых артыкулаў (600-годзьдзе перамогі ля Грунвальду)
- …дзе знаходзіцца найвялікшы ў сьвеце цагляны замак, што зьяўляўся рэзыдэнцыяй тэўтонцкіх магістраў?
- …што сабой уяўляе помнік, усталяваны ў гонар 550-годзьдзя перамогі пад Грунвальдам на поле бітвы?
- …якім чынам адзначыў 600-годзьдзе Грунвальдзкай перамогі Нацыянальны банк Беларусі?
- …у часе якой вайны адбылася Грунвальдзкая бітва?
11—17 ліпеня
З новых артыкулаў (11—17 ліпеня)
- …якія тэрытарыяльныя набыткі атрымалі пераможцы Вялікай вайны 1409—1411 гадоў?
- …якія былы ўмовы Дубіскага пагадненьня?
- …якім чынам Добжынская зямля стала прадметам спрэчак паміж Каралеўствам Польскім і крыжакамі?
- …чаму ня ўдалася аблога Марыенбургу 1410 году?
- …хто ўзначальваў крымска-татарскую коньніцу ў Грунвальдзкай бітве?
- …як доўга працягвалася Голубская вайна?
- …дзе ўтрымлівалася карціна Яна Матэйкі «Бітва пад Грунвальдам» за часам Другой сусьветнай вайны?
- …хто прапанаваў Нацыянальнаму Банку РБ выбіць манэту «Грунвальдзкая бітва. 600 год»?
- …які знакаміты аўтар працаваў у Дубніках?
- …якія абавязкі накладае на дзяржавы-ўдзельніцы Пагадненьне аб гандлёвых баках правоў інтэлектуальнай уласнасьці?
- …чаму ігрок у гульні Nosferatu: The Wrath of Malachi мусіць сьпяшацца?
- …які вэрдыкт быў вынесены ў справе пагрому ў Пшытыку?
25—31 ліпеня
З новых артыкулаў (25—31 ліпеня)
- …чаму аўтамабіль Chevrolet Master Deluxe GA 1937 году выпуску зьяўляецца экспанатам літаратурнага музэю? (на выяве)
- …які альфабэт зьяўляецца другой па распаўсюджанасьці сыстэмай пісьма ў сьвеце?
- …хто нёс галоўную харугву войскаў польскіх у Грунвальдзкай бітве?
- …якія публікацыі выдаў Архіў Найноўшае Гісторыі?
- …які аб’ект называюць «сымбалем Нью-Ёрку і ЗША»?
- …калі і кім было запачаткаванае сусьветнае павуціньне?
- …якая бітва была пераломным момантам у хадзе ваенных дзеяньняў на ўсходнім фронце Другой сусьветнай вайны?
- …у якой перадачы здымаліся лялькі хлопчык Бульбінка, Дзед-Барадзед і Цімошка з Бусьлікам?
8—21 жніўня
З новых артыкулаў (8—21 жніўня)
- …як загінуў Ігнацы Скарупка (на выяве), які стаў сымбалем варшаўскай бітвы?
- …якія падзеі ладзяць у Восаве ў памяць пераможнай бітвы 1920 году?
- …дзе бальшавікі атрымалі другую вялікую паразу ў вайне з Польшчаю?
- …што абвяшчаў прывілей 1434 году?
- …хто кіраваў першым уласна беларускім урадам?
- …якія задачы й паўнамоцтвы мае Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь?
- …хто ў 1995—1999 гадох павінен быў фармальна згадзіцца з прэзыдэнтам, каб прызначаць ды здымаць з пасады міністра замежных справаў?
- …калі быў дадзены афіцыйны дазвол на пражываньне жыдам у Баранавічах?
- …якую афіцыйную форму мае менскае прадстаўніцтва Арганізацыі па бясьпецы й супрацы ў Эўропе?
- …хто адказвае за стварэньне дамэнаў верхняга ўзроўню?
- …з кім «МАЗ» падпісаў ліцэнзійную дамову на вытворчасьць гарадзкога аўтобуса, у выніку якой стварылі мадэль МАЗ-103?
- …колькі гадоў існаваў пад першапачатковай назвай беларускі 7-ы гусарскі полк?
- …як пачаўся барысаўскі галодны бунт (1932)?
- …чым адметны сюжэт фільму «Дракула, мёртвы і задаволены гэтым» ад іншых экранізацыяў Дракулы?
- …якія задачы мела Беларуская Вайсковая Камісія?
22—28 жніўня
З новых артыкулаў (22—28 жніўня)
- …што сымбалізуе назва гурту AC/DC (на выяве)?
- …хто кіраваў разгонам І Усебеларускага сходу?
- …якія функцыі ў апараце савецкай Беларусі выконваў Аляксандар Мясьнікян?
- …за што Касьцюшку было нададзена ганаровае грамадзянства Францыі?
- …які заходнебеларускі дзяяч выдаў 21 беларускую кніжку?
- …з-за якой крыўды ўзначаліў «Нашу Ніву» яе першы рэдактар?
- …хто сыграў важную ролю ў стварэньні паравога рухавіка?
29 жніўня — 4 верасьня
З новых артыкулаў (29 жніўня — 4 верасьня)
- …хто стаў Вялікім магістрам Тэўтонскага ордэну пасьля сьмерці Ульрыха фон Юнгінгэна ў Грунвальдзкай бітве?
- …што Нацыянальны банк Беларусі добраахвотна аддае гэтаму агенцтву 80% прыбытку ад прыцягнутых дэпазытаў, а агенцтва затым ізноў укладае гэтыя сродкі ў каштоўныя паперы Нацбанку?
- …чаму першапачаткова Саветы не ўзялі ўладу ў Магілёве?
- …якае значэньне мелі «Элемэнты» Эўкліда?
- …хто быў апошнім міністрам унутраных справаў БНР?
- …калі зьявіліся першыя крыжы на Крыжовай гары ля Шаўляў?
- …якім чынам бітва пад Панасаўкай працягвалася ў ноч?
- …якім чынам Павал Крынчык выйшаў з польскай вязьніцы?
5—11 верасьня
З новых артыкулаў (5—11 верасьня)
- …што Рэч Паспалітая яшчэ ў XVII стагодзьдзі мела свой спэцназ (на выяве)?
- …адкуль паходзіць слова «ёга»?
- …хто быў першым кіеўскім князем з дынастыі Гедзімінавічаў?
- …якую ўласную тэарэму Фібаначчы запісаў у кнізе «Practica geometriae»?
- …чаму Іван Сікора пачаў займацца садоўніцтвам і кветкаводзтвам?
- …як здолеў выратавацца Сяргей Новік-Пяюн ад сьмерці ў нацысцкім палоне?
- …хто выдаў у 1961 годзе манаграфію пра Янку Купалу па-нямецку?
- …які кітайскі палітык атрымаў тытул «айцец нацыі»?
- …з чаго складаецца крывяносная сыстэма чалавека?
- …што ў склад беларускага ўраду ўваходзяць ня толькі міністры, як можна падумаць з назвы?
- …чаму гэты беларускі мастак вырашыў адмовіцца ад аздабленьня беларускамоўнае літаратуры, і як гэта неўзабаве зрабіла яго папулярным манумэнталістам?
- …кім працаваў Аляксандар Азярэц да таго, як узначаліць міністэрства энэргетыкі?
- …што адзіны на Беларусі сонечны гадзіньнік знаходзіцца ў невялічкай вёсцы на Шчучыншчыне?
12—18 верасьня
З новых артыкулаў (12—18 верасьня)
- …якое значэньне для беларусаў мае Крыж Эўфрасіньні Полацкай (на выяве)?
- …калі адбудуцца наступныя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі?
- …хто лічыцца найлепшым футбольным бамбардзірам у сьвеце?
- …калі быў зафіксаваны першы ўспамін пра Вязьму?
- …дзе дзейнічаў першы беларускамоўны дзіцячы летнік?
- …чаму Фабіян Шантыр быў арыштаваны бальшавікамі ў 1918 годзе?
- …як дзейнічае Мальтанскі мэханізм?
19—25 верасьня
З новых артыкулаў (19—25 верасьня)
- …што пэрсанаж Мішэль Радрыгэс быў адной з галоўных роляў другога сэзону сэрыялу «Згубленыя»?
- …якая ўстанова адказная за ахову беларускай мяжы?
- …калі паўстаў і за кім скасаваны рымска-каталіцкі кляштарны комплекс у Віцебску (на выяве)?
- …што гэты ўдзельнік цяперашняй прэзыдэнцкай гонкі ў 2006 годзе ўваходзіў у ініцыятыўную групу Аляксандра Мілінкевіча, а цяпер яны памяняліся месцамі?
- …акадэмікам колькіх краінаў зьяўляецца гэты дасьледнік у галінах квантавай электронікі, люмінэсцэнцыі і спэктраскопіі складаных малекулаў?
- …што сабой уяўляла віцебская Фара?
- …якая бітва Лівонскага крыжовага паходу значна прадвызначыла далейшы лёс цэнтральнай і паўднёвай Эстоніі?
- …што ў Хэрсонскай вобласьці Ўкраіны ёсьць вёска, частка насельніцтва якой дагэтуль размаўляе па-старашвэдзку, а большасьць яе жыхароў — перасяленцы з заходняй Украіны?
26 верасьня — 2 кастрычніка
З новых артыкулаў (26 верасьня — 2 кастрычніка)
- …якой нацыянальнасьці быў пісьменьнік Джозэф Конрад (на выяве)?
- …дзякуючы чаму стала папулярнай Ксенія Сымонава?
- …як Крожы дасталіся Тэўтонскаму Ордэну?
- …што на Беларусі сустракаецца толькі ў Падневічах?
- …дзе пахаваныя астанкі стрыечных братоў-Мікалаеў: «Рудага» і «Чорнага»?
- …што Людвіка Сівіцкая пачынала пісаць па-ўкраінску, але праз 4 гады ў «Нашай Ніве» зьявіліся «абразкі» Мірко?
- …дзе разьмяшчаецца аэрапорт «Коўна»?
2—9 кастрычніка
З новых артыкулаў (2—9 кастрычніка)
- …хто лічыцца заснавальнікам беларускага скаўтынгу (на выяве), і калі беларускія скаўцкія арганізацыі паўсталі на чужыне?
- …які генэрал брыгады ў 1998—2010 гадох быў праваслаўным ардынарыем войска польскага?
- …якія пасады займаў Ігнат Гагалінскі ў 1928 годзе?
- …якое значэньне мае авёс шарсьціністы на Беларусі?
- …колькі гадоў Валеры Карашкоў няспынна зьяўляецца кіраўніком беларускіх дзяржаўных камітэтаў па стандартызацыі?
- …што такое «сад Ангельшчыны»?
- …што біржанска-дубінкаўскую галіну Радзівілаў заснаваў «Геркулес»?
- …што наказвала сябрам АУН сакрэтная інструкцыя кіраўніцтва з 20 сакавіка 1943 году?
- …што характэрнае для эндшпіля?
- …колькі беларускіх банкаў займаюць 80% рынку банкаўскіх паслугаў?
- …што стваральнік сусьветна вядомых гітоў: «Багемскае рапсодыі», «Мы — чэмпіёны», «Барсэлёны», «Жыву як хочу» і інш. — нарадзіўся ў Занзыбары?
10—16 кастрычніка
З новых артыкулаў (10—16 кастрычніка)
- …чым Алег Грушэцкі адзначыўся ў гісторыі беларускага скаўтынгу?
- …якія функцыі мела Беларуская дапаможная паліцыя?
- …якім чынам немцы рэкрутавалі палякаў у паліцыю Генэрал-губэрнатарства ў 1939 годзе?
- …хто быў кіраўніком Беларускай краёвай абароны?
- …хто зьяўляецца аўтарам памятнай дошкі ў гонар Ларысы Геніюш у Празе?
- …чым займалася маладзёвая арганізацыя «Талака»?
- …як загінуў Гергард Родэ?
17—23 кастрычніка
З новых артыкулаў (17—23 кастрычніка)
- …што будзе збудаванае на падмурках магілёўскага касьцёла Сьвятога Францішка Ксавэрыя і Анёлаў-Ахоўнікаў? (на выяве)
- …чый досьвед стаў асновай для напісаньня першай скаўцкай кнігі?
- …які міністар БНР цікавіўся масонствам?
- …які футбольны клюб — самы тытуляваны ў Ірляндыі?
- …колькі разоў Алоіс Ірасек быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры?
- …дзе месьціцца музэй Фрыдэрыка Шапэна?
- …што такое субстрат у мовазнаўстве?
- …колькі летувісаў пражывае ў Беларусі, і якая іх частка ў якасьці роднай мовы ўважае летувіскую?
- …пры якіх акалічнасьцях загінулі Лявон Баразна і Сяргей Палуян?
- …дзе здымалася большая частка беларускага фільму «Масакра»?
- …каму ў 2009 годзе быў прададзены Белпрамбудбанк?
- …для чаго прызначаны Microsoft Visual SourceSafe?
24—30 кастрычніка
З новых артыкулаў (24—30 кастрычніка)
- …адкуль узялася рысь на гербе Гомля (на выяве)?
- …што за магчымасьць праводзіць свае набажэнствы ў былым кароўніку менская пратэстанцкая царква вытрывала больш за 30 судоў, 23-дзённую галадоўку і велізарныя штрафы?
- …як змагаліся імпэрскія ўлады з выкладчыцай музыкі напярэдадні паўстаньня Кастуся Каліноўскага?
- …чаму быў дэпартаваны зь Беларусі Яраслаў Лукасік?
- …як доўга Свэн I Вілабароды быў каралём Ангельшчыны?
- …чаму служыць марміт?
- …чаму беларускі мастак двойчы адмаўляўся ад дзяржаўных узнагародаў Беларусі?
- …хто «вынайшаў» фашызм?
- …якая легенда стала матывам чарговай памятнай манэты (на выяве) Нацбанку?
- …колькі эвангельскіх пасланьняў належаць пяру «Апостала ўсіх народаў»?
- …якім чынам ЮНЭСКО вызначыла значнасьць п’есы «Лялечны дом»?
31 кастрычніка — 6 лістапада
З новых артыкулаў (31 кастрычніка — 6 лістапада)
- …навошта маці пакінула свайго сына ў трысьнягу на беразе Нілу (на выяве)?
- …у гонар якога здарэньня з удзелам польскіх пагранічнікаў іх беларускія калегі паставілі помнік пры дзяржаўнай мяжы?
- …ці нешта фармальна забараняе акупантам дэпартацыю людзей на або з акупаванай тэрыторыі?
- …якая катастрофа стала найбольш масавай у гісторыі Беларусі па колькасьці ахвяраў?
- …хто стварыў плянэтарную тэорыю будовы атама?
- …што такое лікі харшад?
- …чым характарызуецца інсульт?
- …дзе запісваўся й выдаваўся амэрыканскі рок-гурт «The Monks»?
- …дзе пачыналі зьбірацца чальцы заснаванай місыянэрам з Латвіі першай поўнаэвангельскай царквы Беларусі?
7—13 лістапада
З новых артыкулаў (7—13 лістапада)
- …які рэдактар часопісу «Полымя» і супрацоўнік «Беларускай савецкай энцыклапедыі» двойчы быў рэпрэсаваны?
- …колькі гадоў Юры Зісер адвёў на тое, каб «дагнаць Амэрыку»?
- …чаму «азёрны кот» ня любіць азёраў?
- …калі можна было пасьля сёмае клясы патрапіць у пятую?
- …дзе знаходзіцца найвышэйшы касьцёл Беларусі вышынёй 61 м?
- …што друкарню, у якой выдаваўся Трэці статут ВКЛ (на выяве), заснаваў калега Івана Фёдарава?
- …хто першым быў двойчы ўганараваны Букераўскай прэміяй?
- …што гэтых «варонаў», якія ёсьць і на Беларусі, ядуць смажанымі?
21—27 лістапада
З новых артыкулаў (21—27 лістапада)
- …што першая ВНУ ва Ўсходняй Эўропе і першы поўны пераклад Бібліі на царкоўнаславянскую мову паўсталі ў ВКЛ дзякуючы ўраджэнцу Турава (на выяве)?
- …хто быў дырэктарам беларускай сэкцыі радыё «Вызваленьне» падчас Вугорскай рэвалюцыі?
- …што найбуйнейшая аўтсорсынгавая ІТ-кампанія Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы заснаваная беларусамі?
- …што засталося віленскім купцам пасьля супрацоўніцтва з Мсьціслаўцам?
- …якую ўнікальную беларускую літару атрымаем, дадаўшы «брэвэ» да галоснае?
- …каго прызначыў Гітлер кіраўніком дзяржавы ва ўласным запавеце?
- …адкуль павёўся выклік «Жыве Беларусь!»?
- …для каго небясьпечныя крыжавікі?
- …чым займалася жонка Янкі Купалы?
28 лістапада — 4 сьнежня
З новых артыкулаў (28 лістапада — 4 сьнежня)
- …хто з кандыдатаў у прэзыдэнты спрабаваў трапіць на Ўсебеларускі народны сход у 2006 і 2010 гадох?
- …што перакладнік Горкага стаяў таксама ля вытокаў беларускае навуковае фантастыкі?
- …якія органы самакіраваньня існуюць у гмінах?
- …што выхад «Volkswagen Golf V» быў адзначаны зьяўленьнем Гольфсбургу, які, праўда, праіснаваў адзін тыдзень?
- …якая беларуская сьвятая (на выяве) зьяўляецца патронкай цяжарных і парадзіхаў?
- …дзе зьявіліся першыя «газавыя маскі»?
- …⌘?
- …што будзе, як намазаць маслам ката́?
- …які футбольны клюб зьяўляецца рэкардсмэнам Швайцарыі па колькасьці нацыянальных тытулаў?
- …у якім горадзе Беларусі зьявілася першая аўтобусная гаспадарка?
5—11 сьнежня
З новых артыкулаў (5—11 сьнежня)
- …без чаго ня варта шукаць чаркі?
- …што ідэі па стварэньні «ЛітБелу» зьявіліся ўжо ў 1915 годзе?
- …які вялікалітоўскі гетман тройчы выступаў то на баку, то супраць «моцнага саксонца», у рэшце рэшт апынуўшыся ў Пецярбургу?
- …чаму быў зачынены сайт арганізацыі-ляўрэата прэміі «Міжнароднае амністыі»?
- …што ў 1973 годзе ў РСФСР было дакумэнтальна зафіксаванае зьяўленьне Палярных Зораў?
- …што апошнім старастам Пружанскага павету быў піянэр польскай авіяцыі?
- …хто дапамог спыніць абсалютысцкія памкненьні караля Рэчы Паспалітае ў пачатку XVII стагодзьдзя?
- …што гэты беларускі тэлежурналіст самымі для сябе дарагімі назваў першыя хрысьціянскі і беларускі манумэнтальныя творы?
- …які саліст Дзяржаўнага ансамбля песьні і танцу БССР пахаваны на віленскіх могілках (на выяве)?
12—18 сьнежня
З новых артыкулаў (12—18 сьнежня)
- …што да 2000 году ў Беларусі фактычна дзейнічалі два парлямэнты?
- …што страва, якая традыцыйна лічыцца беларускай (на выяве), прыйшла да нас з жыдоўскае кухні літаральна стагодзьдзе таму?
- …хто кіраваў НКУС БССР у разгар сталінскіх чыстак?
- …за якую правіну апазыцыянэр атрымаў ад Жыгімонта Аўгуста ваяводзтва і тытул графа?
- …які дзяяч беларускай эміграцыі паўдзельнічаў у Слуцкім збройным чыне і францускім Супраціве?
- …што пасьля Лява Сапегі літоўскім канцлерам стаў «Абаронца правоў»?
- …дзякуючы каму шахматы займелі гетмана і княжыча?
- …адкуль паходзіла Вітаўтава маці?
- …хто стаў першым прэзыдэнтам Украіны?
19—25 сьнежня
З новых артыкулаў (19—25 сьнежня)
- …навошта брытанскі сэр адкусіў сабе кончык языка?
- …які доктар узначальваў прапаганду стэрылізацыі ў Трэцім райху?
- …што Аляксандар Пушкін мог быць таемна закаханы ў жонку дзекабрыста і прысьвяціў ёй 6 уласных паэмаў?
- …што фундатар (на выяве) капліцы пры галоўнай каталіцкай сьвятыні Менску быў у ёй жа пахаваны?
- …што кітайцы маюць уласную Нокію?
- …без чаго цяжка абысьціся, палюючы на дробных грызуноў і пушных зьвяроў?
- …дзе дазвалялася расьсяляцца жыдам у Расейскай імпэрыі?
- …які падпольны дзяяч камуністычнай Польшчы выказаўся ў падтрымку беларускай апазыцыі пасьля нядаўніх прэзыдэнцкіх выбараў?
26 сьнежня — 1 студзеня
З новых артыкулаў (26 сьнежня 2010 году — 1 студзеня 2011 году)
- …ці выкарыстоўваюць на допытах у Беларусі псыхатропныя рэчывы?
- …што першы тэатральны спэктакаль у Менску быў пастаўлены ў гонар фундатара езавіцкага калегіюму?
- …якая міжнародная арганізацыя адсочвае «атакі на прэсу»?
- …што брытанская праваабарончая арганізацыя была ўганараваная Нобэлеўскай прэміяй міру і прэміяй ААН, а амэрыканская крытыкуецца за ляяльнасьць да ўраду ЗША?
- …якая моладзевая арганізацыя ладзіць археалягічныя летнікі для валянтэраў?
- …дзе (на выяве) знаходзілася лагойская пахавальня Тышкевічаў?
- …што першыя Каляды Першай сусьветнай вайны ворагі сустрэлі гульнёй у футбол на лініі фронту і сьпяваньнем калядак?
- …дзе знаходзіцца малочная фэрма Амэрыкі?