Бітва пад Панасаўкай

Бітва пад Панасаўкай — адна з найбольш значных перамог польскіх паўстанцаў падчас паўстаньня 1863—1864 гадоў

Бітва пад Панасаўкай
Помнік палеглым у бітве
Дата: 3 верасьня 1863
Месца: Панасаўка (Польшча)
Вынік: перамога польскіх паўстанцаў
Супернікі
польскія паўстанцы Расейская імпэрыя
Камандуючыя
палкоўнік Марцін Барэлёўскі[1]маёр Мікалай Стэрнбэрг[1]
Колькасьць
1 200 (пяхота, кавалерыя, касынэры)[1]4 000 (пяхота, кавалерыя, гарматы)[1]
Страты
35 — 52 забітыя, 109 параненых[1]360 забітых і параненых[1]

Бітва адбылася паміж аддзелам паўстанцаў пад камандаваньнем палкоўніка Марціна Барэлёўскага (1 200 чалавек) з аднаго боку, і расейскімі войскамі пад камандаваньнем маёра Мікалая Стрэнбэрга (4 000 чалавек).

У ноч з 25 на 26 жніўня 1863 году група Марціна Барэлёўскага перайшла з тэрыторыі Аўстрыі, дзе фармавалася, каб злучыцца з групай Аляксандра Стэмпніцкага й групай Аўгустына Валентына. Пасьля паражэньня аддзелу Міхала Хэйдэнрэрха «Крука» пад Файславіцамі група Марціна Барэлёўскага ішла яму на дапамогу. Пад Панасаўкай паўстанцы злучыліся яшчэ з атрадам Каятана Цяшкоўскага і чакалі расейцаў[1].

Бітва пачалася а 3[1] або 5[2] гадзіне ў другой палове дня і працягвалася некалькі гадзін, пры полымі пажару фальварку[2]. Пасьля артылерыйскай падрыхтоўкі пачалася атака расейскай пяхоты, якая аднак была стрыманая. Каля 7 гадзіны польскі камандзір наказаў, каб паўстанцы перайшлі ў атаку. Першая атака палякаў была стрыманая, але другая скончылася пасьпяхова[1]. У бітве быў сьмяротна кантужаны вугорскі арыстакрат, які ваяваў па польскім баку, камандзір кавалерыі Эдвард Няры[1].

Па бітве паўстанцкія аддзелы разьдзяліліся. Барэлёўскі адышоў у кірунку Батожа, а Цяшкоўскі на паўночны захад.

Брацкая магіла палеглых у бітве знаходзіцца на выезьдзе ў кірунку Зьвяжынца. Маёр Эдвард Няры пахаваны ў асобнай магіле.

  1. ^ а б в г д е ё ж з і Jacek Pożarowszczyk, Bitwa pod Panasówką - 3 IX 1863 // lublin.gazeta.pl, 23.12.2007  (пол.)
  2. ^ а б Stanisław Zieliński, Bitwy i potyczki 1863—1864; na podstawie materyałów drukowanych i rękopiśmiennych Muzeum Narodowego w Rapperswilu, Fundusz Wydawniczy Muzeum Narodowego w Rapperswilu, Rapperswil 1913, s. 102—103  (пол.)