Герб Гомля — геральдычны сымбаль Гомля, нададзены месту вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Аўгустам 21 сакавіка 1562: «у чырвоным полі срэбны крыж»[1].

Герб Гомля
лац. Hierb Homla
Апісаньне
Зацьверджаны 21 сакавіка 1562 году
Ранейшы выгляд (афіцыйны герб места)

Вытрымка з адпаведнага вялікакняскага прывілею:

« Присылали до нас подданные нашы мещане места Гомейского, оповедаючы, што ж они печати месткое, которое бы справы местьские печатовали мели, в себе не мають и для того великое заструдненье в тых справах и потребах местских им частокрот деется… Ино мы з ласки нашое господарское… печать местьскую з гербом крыжа им дали и мети дозволили и сим листом нашым дозволяем. Мають вжо они от того часу тое печати и гербу помененого во всих справах и потребах, оному месту належачих, вживати и им печатоватися по тому, яко и у ыншых местах нашых Великого князства Литовского обычай того заховывается. »

—Привилей мещаный гомейский на печать местьскую

У час маскоўскага панаваньня рэдагаваць

 
Расейскі герб Гомля

У часе маскоўскага панаваньня імпэратрыца Кацярына II перадала Гомель «для увеселения» графу Пятру Румянцаву. Яна ж 16 жніўня 1781[1] даравала герб суседняму зь ім месту Новая Беліца (цяпер прадмесьце Гомля): «у блакітным полі рысь, якая ляжыць». У 1855 расейскія ўлады даравалі гэты ж герб Гомлю.

Сучаснасьць рэдагаваць

У сучаснай Беларусі зь невядомых прычынаў 16 ліпеня 1997 статус афіцыйнага геральдычнага сымбалю Гомля атрымаў пазьнейшы расейскі герб[2].

Афіцыйнае апісаньне:

У блакітным полі францускай тарчы залатая рысь, якая ляжыць.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  2. ^ Решение Гомельского горисполкома от 16 июля 1997 г. №802.

Літаратура рэдагаваць

  • Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.