Георгіеўская стужка

Георгіеўская стужка (па-расейску: георгиевская лента) — двухкаляровая стужка, якая ўжывалася ў афармленьні шэрагу вайсковых узнагародаў Расейскай імпэрыі і СССР.

Георгіеўская стужка

Зьявілася ў 1769 годзе як дадатак да найвышэйшай узнагароды Расейскай імпэрыі — Ордэна сьвятога Георгія, заснаванага расейскай імпэратаркай Кацярынай II.

Жоўты колер сымбалізаваў расейскую імпэрскую карону, а чорны — двухгаловага арла[1][2].

У СССР георгіеўскія стужкі доўгі час не выкарыстоўваліся. Аднак у 1943 годзе быў заснаваны Ордэн Славы, да якога прыкладалася жоўта-чорная стужка, што атрымала назву гвардзейскай (па-расейску: гвардейская лента)[2].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць