Крыстафэр Ўолстэнголм

Кры́стафэр То́ні Ўо́лстэнголм (анг. Christopher Tony Wolstenholme; нарадзіўся 2 сьнежня 1978 году), болей вядомы як Крыс Ўолстэнголм (анг. Chris Wolstenholme) — брытанскі музыка, басіст і бэк-вакаліст рок-гурту Muse. На жывых выступах часам грае на гітары ці клявішных, на якіх яго пазьней падмяніў Морган Нікалз.

Крыс Ўолстэнголм
Крыстафэр Тоні Ўолстэнголм
Дата нараджэньня 2 сьнежня 1978 году
Месца нараджэньня Ротэргэм, Паўднёвы Ёркшыр, Вялікабрытанія
Месца вучобы
Прафэсія музыка
Навуковая сфэра музыка
Гады дзейнасьці 1991—цяпер
Сябра ў Muse
Жанры альтэрнатыўны рок і гард-рок[1]
Інструмэнты бас-гітара
Гурты Muse
Узнагароды

Біяграфія

рэдагаваць

Крыс Ўолстэнхолм вырас у Ротэргэме. Пераехаўшы ў Тынмут, Дэван, пачаў граць у пост-панк гурце на барабанах, у той час як Мэт'ю Бэламі і Дамінік Говард гралі асобна ад яго. Але, праз два гады беспасьпяховага пошуку басіста, яны запрасілі яго на месца бас-гітарыста ў новаствораны гурт Rocket Baby Dolls, пазьней перайменаваны ў Muse.

У траўні 2010 году ён пераехаў у Дублін, Ірляндыя, са сваёй жонкай Келі і чатырма дзецьмі. Ўолстэнголм з жонкай чакаюць пятага дзіця, якое мусіць зьявіцца на сьвет увосень 2010 году. Ён застаецца адданым заўзятарам футбольнай каманды Ротэргэм Юнайтэд. Зьяўляецца ганаровым доктарам мастацтваў Плімуцкага ўнівэрсытэту.[2]

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць