Мікалай Казак (мастак)

Мікала́й Каза́к (4 верасьня 1917; в. Люшча, Лунінецкі раён — 30 верасьня 1994; Нью-Ёрк, ЗША) — беларускі мастак, клясык геамэтрычнага мастацтва. Пасьля 1950-х жыў у ЗША.

Мікалай Казак
Дата нараджэньня 4 верасьня 1917(1917-09-04)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 30 лістапада 1994(1994-11-30) (77 гадоў)
Месца сьмерці
Адукацыя Акадэмія мастацтваў у Вене
Акадэмія мастацтваў у Рыме
Месца вучобы
Занятак жывапіс
Плынь геамэтрычнае мастацтва

Біяграфія

рэдагаваць

У 1930-я скончыў сярэднюю школу ў Варшаве, пасьля Акадэмію Мастацтваў у Вене і акадэмію Мастацтваў у Рыме. Першыя асабістыя выставы былі зладжаныя ў Баранавічах у 1942—1943 гадах.

У Рыме ім апекаваўся Энрыка Прампаліні — цэнтральная постаць Другога італьянскага адраджэньня. Яго маніфэст «Physical Art — Action of Positive and Negative», напісаны ў Рыме параўноўвалі з творамі расейскіх канструктывістаў і Казімерам Малевічам.

На пачатку 1950-х Казак зьехаў у Нью-Ёрк. Яго выставы ладзіліся ў ЗША, Італіі, Францыі, Аргентыне і нават у СССР.

Казак наведваў Беларускую хатку ў Брукліне, дзе чытаў лекцыі па мастацтве.

Пасьля сьмерці яго архіў — біяграфічныя матэрыялы, ліставаньне, рукапісы, як выдрукаваныя, гэтак і ніколі не апублікаваныя, малюнкі, здымкі, што былі перададзеныя самім мастаком у 1977 і 1982 гадах (каля 350 адзінак) — захоўваецца ў славутым Smithsonian Archives of American Art.

Сям’я музыкаў — Валянціна Пархоменка, Алесь і Вольга Казакі — маюць да Мікалая Казака самае непасрэднае дачыненьне: Алесь — пляменьнік Мікалая Казака.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць