Лялечны дом (п'еса)
«Лялечны дом» (па-нарвэску: Et dukkehjem) — п’еса нарвэскага драматурга Генрыка Ібсэна, напісаная ў 1879 годзе, якая стала яго першым сэнсацыйным творам і цяпер зьяўляецца, напэўна, самай вядомай п’есай гэтага аўтара, якая, таксама, уваходзіць у сьпіс абавязковага чытаньня ў шматлікіх сярэдніх школах і ўнівэрсытэтах. Пасьля першай публікацыі п’еса мела супярэчлівы характар праз сваю вострую крытыку шлюбных нормаў XIX стагодзьдзя[1]. Твор будуецца па формуле п’есы з акуратна выбудаванай фабулай, але ў апошнім акце традыцыйная драматычная канцоўка сканчваецца не распутваньнем, а дыскусіяй Норы Хэльмэр і яе мужа, Торвальда Хэльмэра. П’еса часта называецца першай сапраўднай фэмінісцкай п’есай. Значнасьць гэтае п’есы была прызнаная ЮНЭСКО ў 2001 годзе, калі аўтаграфаваны рукапіс «Лялечнага дома» Ібсэна быў ўключаны ў сьпіс «Памяці сьвету» ў знак агульнага прызнаньня гістарычнай каштоўнасьці літаратурнага шэдэўра[2].
Лялечны дом | |
Et dukkehjem | |
Тытульны ліст арыгінальнага рукапісу, 1879 | |
Аўтар | Генрык Ібсэн |
---|---|
Дзейныя асобы |
Торвальд Хэльмэр Нора Кругстад Фру Ліннэ Д-р. Ранк Дзеці Анна-Марыя |
Абставіны дзеі | Дом сям'і Хэльмэр у нявызначаным нарвэскім горадзе альбо мястэчке, прыблізна 1879 |
Дата прэм’еры | 21 сьнежня 1879 |
Месца прэм’еры |
Капэнгаген Данія |
Агульная тэма | Фэміністычнае абуджэньне добрай жонкі і маці зь сярэдняга клясу |
Жанр | драма |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Joseph Wood Krutch "Modernism" in Modern Drama, A Definition and an Estimate. — First. — Ithaca: 1953. — P. 9.
- ^ Henrik Ibsen: A Doll's House. UNESCO Memory of the World Programme (16 May 2008). Праверана 14 сьнежня 2009 г.
Лялечны дом (п'еса) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў