Слуцкі аўтобус
Слу́цкі аўто́бус — адзіны ў Слуцку від гарадзкога транспарту, які налічвае больш чым 100-гадовую гісторыю. Слуцкі аўтобус стаў адной зь першых пасьпяховых аўтобусных сыстэмаў у Беларусі.[1][2] У той жа час, слуцкі аўтобус не зьяўляецца першай па працягласьці працы аўтобуснай сыстэмай у Беларусі, паколькі працаваў зь перапынкамі і рознымі мэтамі пры стварэньні прадпрыемстваў.
Гісторыя
рэдагавацьПрадпрыемства тэрміновых аўтамабільных зносін
рэдагавацьПерадумовай зьяўленьня ў Слуцку аўтобуснага руху сталася адсутнасьць чыгункі, якая ўжо была пракладзеная ў буйных беларускіх гарадах. Чыгуначная лінія з Асіпавічаў была пабудаваная толькі да Ўрэчча ў 1904 годзе[3] (паводле іншых зьвестак — у 1907 годзе[4]). У сувязі з гэтым у 1908 годзе[5] бабруйскім купцом Ф. Некрычам і жыхаром Слуцку І. Этынгерам[1][6] было заснаванае акцыянэрнае таварыства «Прадпрыемства тэрміновых аўтамабільных зносін», якое ў 1909 годзе набыла тры аўтобусы нямецкай вытворчасьці, і арганізавала перавозкі па маршрутах Слуцак — Старыя Дарогі і Слуцак—Ляхавічы[7], адлегласьць якіх складала 51 і 78 км адпаведна.[5]
На лініі Слуцак — Старыя Дарогі працавалі тры аўтобусы N.A.G.(en).[1] Да Ляхавічаў пасажыры перавозіліся двума аўтобусамі Dürkopp(de). Улетку аўтобусы працавалі штодзённа, увосень — 2-3 разы на тыдзень. Узімку аўтобусы адстойваліся ў гаражы.[8]
Рэпартэр газэты «Минское слово» ў 1912 годзе апісваў паездку ў аўтобусе па маршруце Слуцак — Старыя Дарогі наступным чынам:
|
Увосень 1915 году акцыянэрнае таварыства скончыла сваю працу. Прычынай гэтага магло быць як набліжэньне фронту падчас Першай сусьветнай вайны, гэтак і тое, што ў гэтым жа годзе чыгунка да Слуцку была нарэшце пракладзеная.[5]
Рэгулярны аўтобусны рух у горадзе
рэдагавацьУ красавіку 1948 году быў зноў пачаты аўтобусны рух.[3] 19 траўня 1956 году была заснаваная самастойная пасажырская гаспадарка. Былі арганізаваныя чатыры маршруты, якія абслугоўвалі 8-10 ПАЗ-651, а таксама пяць міжгародніх і сем прыгарадных маршрутаў.[9] У 1959 годзе ў цэнтры Слуцку была пабудаваная аўтобусная станцыя, якая ў 1966 годзе была перанесеная на Прывакзальную плошчу да чыгуначнага вакзалу. У 1982 годзе быў пабудаваны цяперашні аўтавакзал.[9]
Сучаснасьць
рэдагавацьНа сёньняшні дзень працу грамадзкага транспарту забясьпечвае ДУП «Аўтобусны парк №2», якое мае ў рухомым складзе 94 аўтобусы. Пасажыраў абслугоўваюць 20 гарадзкіх, 39 прыгарадных і 9 міжгародніх маршрутаў. Працуе аўтавакзал.
Гарадзкія маршруты
рэдагаваць№ | Маршрут[10] |
---|---|
2 | Мясакамбінат — СБК |
3 | Мясакамбінат — вул. Сацыялістычная |
4 | Аўтавакзал — в. Лучнікі |
5 | Мясакамбінат — Сельскагаспадарчы ліцэй |
5д | вул. Чэхава — Мясакамбінат |
5к | Мясакамбінат — вул. Чэхава |
6 | ДБУ-9 — Ільнозавод |
7 | Мясакамбінат — база АСС |
8 | Аўтобусны парк №2 — 14 в/г |
9 | СЭС — Паліклініка |
10 | Аўтобусны парк №2 — вул. Сацыялістычная |
12 | Аўтавакзал — 13 в/г |
13 | Паліклініка — Сельскагаспадарчы ліцэй |
14 | Паліклініка — вул. Сацыялістычная |
15 | Аўтобусны парк №2 — вул. Сацыялістычная |
16 | Аўтавакзал — вул. Чэхава |
17 | вул. Чэхава — Мясакамбінат |
18 | Аўтавакзал — вул. Сацыялістычная |
19 | Мясакамбінат — СБК |
20 | Паліклініка — вул. Чэхава |
21 | Мясакамбінат — вул. Іваноўскага — Мясакамбінат |
22 | вул. Чэхава — база АСС |
Аплата праезду
рэдагавацьУ кожным аўтобусе працуе кандуктар, які рэалізуе квіткі, ён жа і правярае аплату за праезд; магчымае папярэдняе набыцьцё праязнога пасьведчаньня[11]
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Геннадий Можейко (17 лістапада 2010) Первыми владельцами авто в Беларуси были Радзивиллы (рас.). Комсомольская Правда. Праверана 28 сьнежня 2010 г.
- ^ В поисках утраченного, Советская Белоруссия (рас.)
- ^ а б Грицкевич А. П. Древний город на Случи. — Мн.: Полымя, 1985. — 158 с., ил. — (По родному краю). С. 41 (рас.)
- ^ Слуцк чыгуначны: учора і сёння, Інфа-Кур’ер
- ^ а б в г Богдашич С. (11 лютага 2009) По улицам “слонов” водили (рас.). Інфа-Кур’ер. Праверана 2 студзеня 2010 г.
- ^ Анна Течуешева Из истории Правил дорожного движения (рас.) Праверана 28 сьнежня 2010 г.
- ^ Транспорт, Слуцкі раённы выканаўчы камітэт (рас.)
- ^ Игнат Данилович Из истории развития автотранспорта в Беларуси и Минске (рас.). Taxi. Праверана 28 сьнежня 2010 г.
- ^ а б ИСТОРИЯ АВТОВОКЗАЛА (рас.)
- ^ [kurjer.info/info/schedule Расписание движения автобусов по городу Слуцку] (рас.) Інфа-Кур’ер
- ^ Слуцк. Организация движения и оплата проезда(недаступная спасылка) (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьТранспарт у Слуцку — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Автобусный парк №2 г. Слуцка (рас.)
- Богдашич С. (11 лютага 2009) По улицам “слонов” водили (рас.). Інфа-Кур’ер.