Каштоўная папера
(Перанакіравана з «Каштоўныя паперы»)
Кашто́ўная папе́ра — дакумэнт маёмаснага зьместу, зь якім нейкае права зьвязанае такім чынам, што бяз гэтага дакумэнту ня можа быць ані ажыцьцяўленая, ані перададзенае іншай асобе.
Клясыфікацыя
рэдагавацьУ залежнасьці ад выражаных на іх правоў каштоўныя паперы адрозьніваюцца паводле некалькіх прынцыпаў:
- грашовыя паперы (абліґацыі, вэксэлі, чэкі і г. д.)
- таварныя паперы, якія зацьвярджаюць часьцей за ўсё права ўласнасьці або права закладу на тавары (канасамэнты, delivery-ордэры, складзкія пасьведчаньні і г. д.)
- паперы, якія зацьвярджаюць права ўдзелу ў нейкай кампаніі (акцыі, сэртыфікаты на акцыі, карыстальніцкія пасьведчаньні і г. д.)
У залежнасьці ад спосабу леґітымацыі асобы ў якасьці суб’екту права адрозьніваюць:
- паперы на прад’яўніка, калі ўладальнікам паперы лічыцца яе трымальнік,
- імянныя паперы, якія зьмяшчаюць абазначэньне ўладальніка ў тэксьце дакумэнту
- ордэрныя паперы, якія могуць быць перададзеныя іншай асобе перададачным запісам на адваротным баку паперы — індасамэнту