Помнік драніку ў Корасьцені

Помнік драніку ў Корасьцені (па-ўкраінску: Пам'ятник Деруну) — знаходзіцца ў Корасьцені Жытомірскай вобласьці Ўкраіны.

Агульныя дадзеныя

рэдагаваць

Помнік драніку знаходзіцца каля ўваходу ў Парк культуры ды адпачынку імя М. Астроўскага ў цэнтры Корасьценю. Урачыстае адкрыцьцё скульптурнай кампазыцыі «Дранік» адбылося падчас правядзеньня 2-га Міжнароднага фэстывалю дранікаў у Корасьцені 19 верасьня 2009 року. Цырымонія адкрыцьця адбылася пры ўдзеле галавы Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ўладзімера Літвіна і мескага галавы Корасьценю Ўладзімера Маскаленкі. Таксама прысутнічалі шматлікія прадстаўнікі СМІ, месьцічы.

Аўтар скульптурнай кампазыцыі — мясцовы скульптар В. В. Казырэнка (за што быў узнагароджаны граматай «За заслугі перад местам»[1]).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць