Алесь Адамовіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Алесь Адамовіч (неадназначнасьць).
Але́сь Адамо́віч (Аляксандар Міхайлавіч; 3 верасьня 1927, вёска Канюхі, Капыльскі раён, Беларуская ССР — 26 студзеня 1994, Масква) — беларускі літаратар, крытык, літаратуразнавец, грамадзкі дзяяч. Сябра-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1980), доктар філялягічных навук, прафэсар.
Алесь Адамовіч лац. Aleś Adamovič | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Аляксандар Міхайлавіч Адамовіч |
Нарадзіўся | 3 верасьня 1927[1][2][3] |
Памёр | 26 студзеня 1994[3] (66 гадоў) |
Пахаваны | |
Бацькі | Ганна Мітрафанаўна Тычына[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | публіцыст, раманіст, кінасцэнарыст |
Гады творчасьці | 1950—1994 |
Жанр | публіцыстыка, раман, кінасцэнары |
Мова | беларуская мова і расейская мова |
Дэбют | 1950 |
Значныя творы | «Я з вогненнай вёскі» |
Узнагароды | |
Творы на сайце Knihi.com | |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў вёсцы Канюхі (Капыльскі раён) у сям’і службоўцаў[5]. З 1928 году сям’я пражывала ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёну. У 1942 годзе вучыўся ў сярэдняй школе, быў сувязным, а з 1943 году — баец партызанскага атраду імя Кірава Менскага злучэньня. У 1944—1945 гг. вучыўся ў Ленінагорскім горна-мэталюргічным тэхнікуме (Алтайскі край)[6].
У 1945 годзе паступіў на філялягічны факультэт БДУ, які скончыў у 1950 годзе. У 1953 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю па тэме «Язык романа „Третье поколение“ и индивидуальный литературно-художественный стиль Кузьмы Чорного» з прысуджэньнем вучонай ступені кандыдата філялягічных навук. Пасьля заканчэньня асьпірантуры ўнівэрсытэту працаваў там жа на катэдры беларускай літаратуры[6].
З 1954 працаваў у Інстытуце літаратуры Акадэміі навук БССР. У 1976—1983 гг. — загадчык сэктара літаратурных сувязяў гэтага інстытуту. У 1962—1966 гг. вучыўся ў Маскве на Вышэйшых сцэнарных курсах. У 1964—1966 гг. працаваў выкладчыкам беларускай літаратуры ў МДУ імя М. В. Ламаносава. З 1966 году аднавіў працу ў Інстытуце літаратуры. У 1982 годзе ў складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XXXVII сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН[6].
З 1987 году — дырэктар НДІ кінамастацтва (Масква). Ад 1989 да 1991 году — Народны дэпутат СССР ад Саюзу кінэматаграфістаў. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру з 1989 г. Быў чальцом Часовай Камісіі Вярхоўнага Савету БССР па ацэнцы дзейнасьці службовых і іншых адказных асобаў у сувязі зь ліквідацыяй наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС[7].
Ляўрэат прэміі Міністэрства абароны СССР (1974), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1976, за «Хатынскую аповесьць»), ордэнаў Айчыннай вайны II ступені, Працоўнага Чырвонага Сьцяга, «Знак Пашаны». Узнагароджаны мэдалямі.
26 студзеня 1994 году выступіў у Вярхоўным судзе Расеі з прамовай у абарону маёмасных правоў Саюзу пісьменьнікаў ды Літфонду. Адразу пасьля гэтага памёр ад інфаркту. Пахаваны ў гарадзкім пасёлку Глуша Бабруйскага раёну.
-
Прыпынак Адамовіча ў пасёлку Глуша (Бабруйскі раён, 2018 год)
Памяць
рэдагавацьУ Маскве знаходзіцца Памятная шыльда Алесю Адамовічу на доме, у якім ён жыў. Дом знаходзіцца ў самым цэнтры гораду, на знакамітых Патрыках, па адрасе Вялікі Казіхінскі завулак 17 буд. 1.[8]
Творы
рэдагавацьМастацкая проза
рэдагаваць- «Партызаны» (частка 1 — «Вайна пад стрэхамі», 1960; частка 2 — «Сыны ідуць у бой», 1963)
- «Хатынская аповесьць» (1972)
- «Карнікі: Радасць нажа, або Жыцьцяпіс гіпербарэйцаў» (1981)
- «Блакадная кніга» (1977—81; сумесна з Даніілам Граніным)
- «Апошняя пастараль» (1986)
Сцэнарыст
рэдагаваць- «Вайна пад стрэхамі» (1967)
- «Сыны ідуць у бой» (1969)
- «Я з вогненнай вёскі», дакумэнтальны фільм (1975, сумесна зь Янкам Брылём, Віктарам Дашуком, Уладзімерам Калесьнікам)
- «Ідзі і глядзі» (Иди и смотри) (1985, сумесна з Элемам Клімавым)
- «Франц + Паліна» (2006)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ales Adamowitsch // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Alexandr Adamovič // Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ а б АДАМОВИЧ Алесь // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги (рас.) / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 18—20. — ISBN 5-94848-245-6
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118846043 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Біяграфія на Slounik.org
- ^ а б в Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік. Склад. А. К. Гардзіцкі. С. 8.
- ^ Сяргей Навумчык. Сьлюнькоў і Адамовіч. Пілат і праведнік // Радыё «Свабода», 13 ліпеня 2011 г. Праверана 19 ліпеня 2013 г.
- ^ Памятная шыльда Алесю Адамовічу ў Маскве
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |
- Алесь Адамовіч (анг.) на сайце IMDb