Славатычы
Славатычы (польск. Sławatycze) — вёска ў Польшчы, на рацэ Бугу. Цэнтар сельскай гміны Бельскага павету Люблінскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2006 год — 2738 чалавек. Знаходзіцца за 50 км ад Белай, каля беларуска-польскай граніцы.
Славатычы лац. Słavatyčy | |||||
польск. Sławatycze | |||||
Вясковая вуліца | |||||
| |||||
Магдэбурскае права: | 1577 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Люблінскае | ||||
Павет: | Бельскі | ||||
Гміна: | Славатычы | ||||
Вышыня: | 153 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 2738 чал. (2006) | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 21-509 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°45′46″ пн. ш. 23°33′16″ у. д. / 51.76278° пн. ш. 23.55444° у. д.Каардынаты: 51°45′46″ пн. ш. 23°33′16″ у. д. / 51.76278° пн. ш. 23.55444° у. д. | ||||
Славатычы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Славатычы — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Берасьцейшчыны, побач зь якім праходзіць паўднёва-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра Славатычы датуецца 1499 годам. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яны ўвайшлі ў Берасьцейскі павет Берасьцейскага ваяводзтва.
У XVI ст. Славатычы перайшлі ад Ляшчынскіх да Радзівілаў. У 1577 годзе з ініцыятывы Караля Станіслава Радзівіла места атрымала Магдэбурскае права, а 15 лютага 1693 году — герб «ў залатым полі чорны арол пад княжацкай мітрай, на грудзях якога блакітны шыльд з гербам „Ражкі“»[1].
Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Славатычаў ліцьвінамі: у матрыкуле Каралявецкага ўнівэрсытэтуту пад 1775 годам значыцца Pusch Dan. Gottlob Ernest., Slawaticza-Litthuan[us][2].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Славатычы апынуліся ў складзе Аўстрыі, з пачатку XIX ст. — у складзе Расейскай імпэрыі, ува Ўладаўскім павеце Седлецкай губэрні. Гэта адарвала мястэчка ад губэрняў зь пераважна беларускім насельніцтвам. На 1827 год у Славатычах было 249 будынкаў, на 1864 год — 207.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Славатычы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагавацьЗгодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Славатычы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе Славатычы занялі войскі Трэцяга Райху.
У 1944 годзе Славатычы занялі савецкія войскі, па чым іх зноў перадалі Польшчы.
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 1602 чал.; 1864 год — 1923 чал.[3]
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 2738 чал.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Касьцёл Маці Божай Ружанцовай (1913-1919)
- Могілкі: каталіцкія, праваслаўныя, юдэйскія
- Царква Покрыва Багародзіцы (1910–1912; мураўёўка)
Страчная спадчына
рэдагаваць- Царква Покрыва Багародзіцы (XVIII ст.)
Галерэя
рэдагаваць-
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай
-
Інтэр'ер касьцёла
-
Пакроўская царква-мураўёўка
-
Інтэр'ер царквы
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889.