Мяжа аселасьці

Мяжа аселасьці (па-расейску: Черта оседлости; поўная назва Мяжа́ пастая́ннай габрэ́йскай асе́дласьці[1]) — у Расейскай імпэрыі з 1791 па 1917 год (фактычна па 1915 год) — граніца тэрыторыі, за межамі якой забаранялася пастаяннае жыхарства габрэям (то бок юдэям[2]), за выключэньнем некалькіх катэгорыяў, у якія ў розныя часы ўваходзілі, напрыклад, купцы першай гільдыі, асобы з вышэйшай адукацыяй, адслужылыя рэкруты, рамесьнікі, прыпісаныя да рамесных цэхаў, караімы.

Мапа мяжы габрэйскай аселасьці (чырвоная лінія)

Абмежаваньне ўзьнікла паводле ўказу Кацярыны II 1791 году (пасьля Другога падзела Рэчы Паспалітай), калі да Расейскай імпэрыі адыйшлі, разам з тамтэйшым мясцовым насельніцтвам, яе заходнія тэрыторыі), як тэрыторыя Расеі, дзе дазвалялася сяліцца і гандляваць габрэям. Гэтая мяжа ахоплівала адмыслова агавораныя населеныя пункты гарадзкога тыпу (мястэчкі, у сельскай мясцовасьці пражываньне таксама не дазвалялася) значнай часткі Царства Польскага, Летувы, Беларусі, Бэсарабіі, а таксама часткі тэрыторыяў сучаснай Украіны, якая была разьмешчаная ў паўднёвых губэрнях Расейскай імпэрыі[3].

Глядзіце таксамаРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Статья в ЭЕЭ (рас.)
  2. ^ Расейскія прававыя акты XIX стагодзьдзя звычайна выкарыстоўвалі паняцьце «габрэй», якое першапачаткова мела на ўвазе асобу, якая зьяўлялася чальцом кагалу; у юрыдычнай літаратуры пачатку XX стагодзьдзя нярэдка таксама выкарыстоўвалася паняцьце «асоба юдэйскага веравызнаньня» (гл., напрыклад: М. С. Иоффе. Важнейшие законодательные акты (1908—1912 гг.). СПб., 1913, стр. 792. (рас.)
  3. ^ Геллер М. Я. История Российской империи. В трех томах. М.: Издательство «МИК», 1997 ISBN 5-87902-073-8 ISBN 5-87902-074-6 Том 2 Глава 9 РЕАЛЬНОСТЬ И МЕЧТЫ АЛЕКСАНДРА I (рас.)