Юры Жыгамонт
Юры Жыгамонт (нарадзіўся 11 лютага 1968 году) — беларускі актор і журналіст[1]. Вядучы тэлепраекту «Новыя падарожжы дылетанта» на тэлеканале «СТВ». Па выніках галасаваньня, праведзеных газэтай «Комсомольская правда в Белоруссии» празнаны любімым тэлевядучым на тэлеканале «СТВ» 2010 году[2].
Юры Жыгамонт | |
Юры Ўладзімеравіч Жыгамонт | |
Род дзейнасьці | беларускі актор і тэлевядучы |
---|---|
Дата нараджэньня | 11 лютага 1968 (53 гады) |
Месца нараджэньня | вёска Дзямідаў, Нараўлянскі раён, Гомельская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны тэатральны інстытут |
Занятак | актор і тэлевядоўца |
Месца працы | Беларускі рэспубліканскі тэатар юнага гледача |
Бацька | Уладзімер Жыгамонт |
БіяграфіяРэдагаваць
Юры Жыгамонт нарадзіўся на Палесьсі. Яго прапрабабуля была дачкою войта і, паводле зьвестак, пражыла больш за сто гадоў[3]. Яго дзед, Пётар Мацьвеевіч Жыгамонт, быў расстраляны ў Горкім (цяпер Ніжні Ноўгарад), яго забралі ў 1937-м, а расстралялі ў 1938 годзе[4].
Юры яшчэ зь дзяцінства цікавіўся гісторыяй, рэтра-рэчамі. Рана пачаў вандраваць — старэйшы брат яго заўсёды браў з сабою, калі кудысьці ехаў[5].
Скончыў ПТВ па спэцыяльнасьці «кіроўца вежавых кранаў»[3]. У 1994 г. скончыў БДТМІ (Тэатральна-мастацкі інстытут).
Падчас навучэньня ў Тэатральна-мастацкім інстытуце вырашыў вывучыць Беларусь. На вакацыях шукаў на мапе нейкае мястэчка, набываў квіток і ехаў туды. Хадзіў па вуліцах, глядзеў на старажытныя дамы, палацы, паркі. А наступнай раніцай ехаў ужо ў іншае мястэчка[5].
Актор тэатру і кіно, з 2002 г. служыць у Тэатры юнага гледача, у якім прымае ўдзел у спэктаклях «Маленькі лорд Фаўнтлярой», «Тарас на Парнасе»[6].
Самымі дарагімі для сябе кнігамі лічыць Біблію і паэму «Новая зямля» Якуба Коласа[3].
ЦытатыРэдагаваць
Пра сябеРэдагаваць
Я — стопрацэнтны беларускі падарожнік, бо вандрую толькі ў межах Беларусі, аб чым ніколькі не шкадую. | ||
Пра беларусаўРэдагаваць
Самы распаўсюджаны экспанат любога беларускага музэю — лапці як увасабленьне нашых каранёў, з чым я катэгарычна ня згодны. Лапці — гэта звычайны спэцабутак, якім карысталіся нашыя продкі, калі ішлі на працу або ў лес. А на сьвяты і ў царкву яны надзявалі боты. Усяму гэтаму адпавядае гістарычны стэрэатып: калі беларусы — значыць, сяляне. Хто нашы продкі? Тыя, хто хадзіў у лапцях ды з косамі. А ў нас прысутнічалі і іншыя саслоўі — магнаты, шляхта, гараджане. Яны апраналі на сябе цяжкія дасьпехі, бралі ў рукі вялізныя мячы і йшлі абараняць радзіму ад ворагаў. Вось гэтыя экспанаты і трэба ўсюды выстаўляць як сімвал непераможнасьці нашага народу! | ||
—Юры Жыгамонт, «Наша Ніва», 28.07.2009 |
Пра шанаваньне памяці продкаўРэдагаваць
Трэба зрабіць усё, каб людзі не забывалі, што ў нас была магутнейшая дзяржава — Вялікае Княства Літоўскае, што тут раней жылі князі, каб іх ведалі, паважалі. У нас жа вельмі мала вуліц, названых у гонар слынных людзей Беларусі: Радзівілаў, Сапегаў, Тадэвуша Касьцюшкі, Адама Міцкевіча. На Беларусі засталося шмат панскіх склепаў. Іх паразбурвалі, шукалі скарбы, раскапвалі гэтыя могілкі. Часам прыяжджаеш у нейкае мястэчка, а каля ўскрытага склепу косткі валяюцца, у склепы сьмецьце скідваюць. Я лічу, што на гэта павінны зьвярнуць увагу ўлады. Продкаў сваіх трэба шанаваць. | ||
—Юры Жыгамонт, Экспресс Новости. 09.12.2004 |
УзнагародыРэдагаваць
23 траўня 2012 году загадам міністра культуры РБ Паўла Латушкі, Юры Жыгамонт узнагародзжаны нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі»[7].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ 11 лютага
- ^ Допроси любимого ведущего!
- ^ а б в Ліна Мілаш, Народная Воля. Юры Жыгамонт: «Лапці былі звычайным спецабуткам» // Наша Ніва, 28 ліпеня 2009 г. Праверана 5 сакавіка 2013 г.
- ^ Радаўніца ў Курапатах // Беларуская Салідарнасьць, 2 траўня 2006 г. Праверана 5 сакавіка 2013 г.
- ^ а б Экспесс Новости: ЮРЫЙ ЖЫГАМОНТ
- ^ Юры Жыгамонт
- ^ Паплаўская Ася (17 красавіка 2013) Юры Жыгамонт атрымаў медаль ад Мінкульта праз год пасля прысуджэння. БелаПАН. Праверана 18 красавіка 2013 г.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Пётра Васілеўскі Аптымізм Жыгамонта // Культура : газэта. — 1 сьнежня 2012. — № 48 (1070).