Лявон Рыдлеўскі
Ляво́н Рыдле́ўскі (14 кастрычніка 1903, мяст. Ульянавічы Магілёўскай губэрні, цяпер Сеньненскі раён — 24 кастрычніка 1953, Лёндан) — беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч.
Лявон Рыдлеўскі лац. Lavon Rydleŭski | |
Дата нараджэньня | 14 кастрычніка 1903 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 24 кастрычніка 1953 (50 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | актывіст, змагар супраціву, баявік |
Месца працы | |
Сябра ў | Рух Супраціўлення[d], Папараць-Кветка, Аб’яднаньне беларускіх студэнцкіх арганізацыяў і Рада Беларускай Народнай Рэспублікі |
Біяграфічныя зьвесткі
рэдагавацьУ 1917—1920 навучаўся ў Слуцкай беларускай гімназіі, сябра культурна-асьветніцкага гуртка «Папараць-кветка». У 1923 годзе скончыў Віленскую беларускую гімназію, у 1929-м — Вышэйшы політэхнічны інстытут у Подэбрадах (Чэхаславаччына).
Быў адным з самых маладых удзельнікаў Слуцкага паўстаньня 1920 году[1] і антысавецкага партызанскага руху на Палесьсі да 1921 году. Падчас навучаньня ў Чэхаславаччыне быў сябрам Аб’яднаньня беларускіх студэнцкіх арганізацыяў замежжа і Заходняй Беларусі. У 1929 разам зь Міколам Абрамчыкам выехаў у Францыю[1]. Быў ініцыятарам стварэньня і адным з кіраўнікоў «Хаўруса беларускай працоўнай эміграцыі ў Францыі» ў Парыжы (1930—31). На пачатку Другой сусьветнай вайны дамогся дазволу ваяваць беларусам у складзе францускага замежнага легіёну; падчас акупацыі Францыі ўдзельнічаў у францускім Супраціве.
У 1945-1947 выдаваў газэту «Беларускія навіны».
У 1947 годзе абраны сакратаром Прэзыдыюму, пазьней — віцэ-прэзыдэнтам Рады БНР. У лістападзе 1948 на 1-м сусьветным зьезьдзе беларускай эміграцыі выбраны старшынём «Сусьветнага аб’яднаньня беларускай эміграцыі». Падтрымліваў цесныя сувязі зь Беларускім домам ордэна марыянаў і іншымі рэлігійнымі арганізацыямі.
Лявон Рыдлеўскі памёр 24 кастрычніка 1953 году, быў пахаваны на могілках Гэмпстэд у Лёндане. 11 сьнежня 1955 году на ягонай магіле быў усталяваны помнік, які пазьней зьнік. 27 лістапада 2010 году помнік Лявону Рыдлеўскаму быў адноўлены[1].
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- 3 жыцьця й дзейнасьці М. Абрамчыка // 3 гісторыяй на «Вы». Вып. 3. — Мн., 1994.
- Гэтак было. Успаміны слуцкага паўстанца // «Спадчына» № 1, 1997.
- Найдзюк Я., Касяк І. Беларусь учора і сёньня. — Мн.: 1993.