Франц + Паліна
«Франц + Паліна» (па-расейску: Франц + Полина) — мастацкі фільм паводле апавяданьня Алеся Адамовіча «Нямко».
Франц + Паліна | |
Франц + Полина | |
Жанр | фільм пра каханьне[d][1], драматычны фільм[1] і гістарычны фільм |
---|---|
Рэжысэр | Міхаіл Сегал |
Сцэнарыст | Алесь Адамовіч Уладзімер Сьцепаненка Міхаіл Сегал |
Прадусар | Алег Урушаў |
У ролях | Сьвятлана Іванова Адрыян Топаль |
Кампазытар | Анджэй Петрас |
Апэратар | Максім Трапа |
Вытворчасьць | Югра-Фільм |
Дата выхаду | 2006 |
Працягласьць | 119 хвілін |
Краіна | Расея |
Мова | беларуская нямецкая расейская |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
Сюжэт
рэдагавацьБеларусь, 1943 год. У вёсцы Пятухі кватаруе нямецкі атрад СС. Малады жаўнер Франц закаханы ў беларуску Паліну. Але неўзабаве будзе адданы загад на зьнішчэньне ўсіх жыхароў вёскі…
Акторы
рэдагаваць- Сьвятлана Іванова — Паліна
- Адрыян Топаль — Франц
- Тамара Міронава — Кучарыха, маці Паліны
- Увэ Елінэк — Отта
- Валянцін Мацапура — Казік
- Эрыка Булатая — Ліза
- Натальля Гарбаценка — маці Казіка і Лізы
- Максім Мацапура — Максімка
- Андрэй Мярзьлікін — Павал
Узнагароды
рэдагаваць- 2007 — Гран-Пры і прыз за найлепшую музыку, фэстываль FIPA, Біяррыц, Францыя, (кампазытар Анджэй Петрас)
- 2007 — Адмысловы прыз журы, прызы за найлепшую галоўную мужчынскую ролю, галоўную жаночую ролю, апэратарскую работу, міжнародны кінафэстываль Avanca, Партугалія
- 2007 — Прыз за найлепшую мужчынскую ролю, Міжнародны фэстываль ТБ-праграм, Шанхай
- 2007 — Прыз П. Лебешава за найлепшае мастацкае рашэньне фільму, міжнародны кінафэстываль «Дух Огня», Ханты-Мансыйск
- 2007 — Адмысловы прыз журы фэстывалю «Литература и Кино», Гатчына
- 2007 — Гран-Пры і прыз за найлепшую жаночую ролю фэстывалю вайскова-патрыятычных фільмаў імя С. Бандарчука «Волоколамский Рубеж»
- 2006 — Прызэр 16-го міжнароднага фэстывалю ўсходнеэўрапейскага кіно, Котбус, Нямеччына
- 2006 — Прыз за найлепшую галоўную жаночую ролю і прыз за найлепшую эпізадычную жаночую ролю, фэстываль кінаактораў «Созвездие», Цьверь
- 2006 — Адмысловы дыплём журы і прыз за найлепшую жаночую ролю міжнароднага кінафэстывалю «Киношок», Анапа
- 2006 — Прыз за найлепшую жаночую ролю міжнароднага кінафэстывалю фільмаў пра вайну П. Озерава, Санкт-Пецярбург
- 2006 — Прыз за найлепшы дэбют і за найлепшую апэратарскую работу, міжнародны кінафэстываль «Лістапад», Менск
- 2006 — Адмысловый прыз журы міжнароднага кінафэстывалю «Балтийские дебюты», Сьветлагорск
- 2006 — Прыз рэжысэру Міхаілу Сегалу за найлепшы дэбют «Первая проба» на Моладзевым фэстывалі «Отражение» ў 2006 годзе.
Мова фільму
рэдагавацьРасейцы старанна ўзнаўляюць мову беларускай вёскі, а расейская актрыса Сьвятлана Іванова навучылася размаўляць па-беларуску лепей за многіх тутэйшых.[2].
Нямецкая і беларуская мовы дублююцца субтытрамі па-расейску.