Граніцы Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўная граніца Рэспублікі Беларусь — лінія і праходная гэтай лініяй вэртыкальная паверхня, якая вызначае межы тэрыторыі Рэспублікі Беларусь — сушы, водаў, нетраў і паветранай прасторы[1].
ГраніцыРэдагаваць
Граніца Беларусі | |
---|---|
Краіна | Працягласьць, км |
Латвія | 172,912 |
Летува | 678,819 |
Польшча | 398,624 |
Расея | 1283 |
Украіна | 1084 |
Найбольшую працягласьць мае граніца з Расеяй (1 283 км), найменшую — з Латвіяй (172,912 км)[2].
На беларуска-летувіскай граніцы ўсталявана 1 957 пагранічных слупоў, на беларуска-латвійскай — 417, на беларуска-польскай — 667[3].
Спрэчныя дзялянкіРэдагаваць
УкраінаРэдагаваць
На сёньняшні дзень дзяржаўная граніца рэгулюецца Дамоваю паміж Беларусьсю і Ўкраінаю аб сяброўстве, дабрасуседзтве і супрацоўніцтве ад 17 чэрвеня 1995. Дамова аб Дзяржаўнай граніцы паміж Беларусьсю і Ўкраінаю ад 12 траўня 1997 у той самы год была ратыфікаваная Вярхоўнай Радаю Ўкраіны, аднак да сёньня не ратыфікаваная Нацыянальным Сходам РБ[4].
Пытаньне ратыфікацыі Дамовы будзе разглядацца на вясновай сэсіі Нацыянальнага Сходу, якая пачне працу 2 красавіка 2010 году[5][6]. Паводле старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Ігара Рачкоўскага, працягласьць працы па дэмаркацыі граніцы можа працягвацца да 10 год і патрабуе Br51 млрд[7].
ЛетуваРэдагаваць
На пачатку 1990-х паміж Беларусьсю і Летувой разгарэлася тэрытарыяльная спрэчка за прыналежнасьць чыгуначнай станцыі Адуцішкі. Станцыя хоць і знаходзілася ў савецкія часы на тэрыторыі ЛетССР, аднак адміністрацыйна падпарадкоўвалася Беларускай чыгунцы [8]. Толькі ўвосень 1994 беларускі бок, які раней патрабаваў ад Летувы грашовую кампэнсацыю за выкарыстаньне станцыі, перадаў яе Летуве бязвыплатна.
ДакумэнтыРэдагаваць
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Артыкул 1 Закону Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь» // Ведомости Верховного Совета Республики Беларусь. 1992. № 31. Ст. 509; Ведомости Национального собрания Республики Беларусь, 1999 г., № 4, ст. 89.
- ^ Государственная территория и государственная граница Республики Беларусь
- ^ Прохождение государственной границы Республики Беларусь и ее обозначение
- ^ Государственная территория и государственная граница Республики Беларусь
- ^ Депутаты рассмотрят договор о белорусско-украинской границе // Interfax, 5.01.2010
- ^ Вопрос по ратификации Договора о белорусско-украинской границе может быть решен в ближайшее время — посол Украины // Interfax, 04.11.2009
- ^ Кацярына Нячаева (19 студзеня 2010) Для дэмаркацыі беларуска-ўкраінскай граніцы спатрэбіцца да дзесяці гадоў - І.Рачкоўскі. Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Праверана 14 верасьня 2010 г.
- ^ Алег Трусаў. Як мяняліся нашы межы ў ХХ ст. // «Наша Слова» № 32 (820) 22 жніўня 2007 г.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |