Барыс Давідавіч Берман (15 траўня 1901, в. Адрыянаўка, Чыцінскі павет, Забайкальская вобласьць — 22 лютага або 23 лютага 1939) — супрацоўнік бальшавіцкіх карных органаў. Камісар ДБ 3 рангу, Наркам ўнутраных справаў НКУС БССР. Начальнік 3-га ўпраўленьня НКУС СССР. Адзін з галоўных саўдзельнікаў рэпрэсіяў на Беларусі, у тым ліку ў Курапатах.

Барыс Давідавіч Берман
Барыс Берман
Барыс Берман
Начальнік 3-га ўпраўленьня НКУС СССР
25 траўня 1938 — 24 верасьня 1938
Народны камісар унутраных справаў БССР
4 сакавіка 1937 — 22 траўня 1938
Папярэднік: Георгі Малчанаў
Наступнік: Аляксей Наседкін
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 15 траўня 1901
в. Адрыянаўка, Чыцінскі павет, Расейская імпэрыя
Памёр: 22 лютага або 23 лютага 1939 (37 гадоў)
Масква, СССР
Партыя: РКП(б)
Узнагароды:
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Адзнака «Ганаровы работнік УНК-ДПУ. 1917—1922»
Адзнака «Ганаровы работнік УНК-ДПУ. 1917—1922»
Адзнака «Ганаровы работнік УНК-АДПУ. 1917—1932»
Адзнака «Ганаровы работнік УНК-АДПУ. 1917—1932»

Біяграфія

рэдагаваць

Атрымліваў пачатковую адукацыю ў 3-кляснай вучэльні на станцыі Ага ў 1916—1917 гадах, пасьля ў 1917—1918 гадах у 4-кляснай гарадзкой вучэльні ў Чыце.

У 1911—1915 гадах працаваў у краме і драўняным складзе Нефтаповіча, пасьля ў 1915—1916 гадах у краме Самсановіча ў Чыце. Шараговец палявой камэндатуры Чырвонай гвардыі ў 1918 годзе. Вярнуўся ў родную вёску, хаваўся ад белых. Атрымаўшы ад бацькі падроблены пашпарт, зьехаў у Манджурыю, дзе працаваў наймітам на будоўлі лавак і навучаўся ў студэнта Гросмана, які падрыхтаваў яго за 7-ую клясу гімназіі. Мабілізаваны белымі на ахову Кітайска-Ўсходняй чыгункі (КВЖД), служыў шарагоўцам з 1919 году. У сьнежні 1920 году пераехаў у Чыту, пасьля да брата ў Сяміпалацінск. Сакратар агітацыйна-прапагандыйнага аддзелу Сяміпалацінскага губкаму РКП(б) у студзені — лютым 1921 году.

У органах ДПУ-НКУС

рэдагаваць

Супрацоўнік Іркуцкага губэрнскага НК зь лютага 1921 году; шараговец, палітрук у РСЧА ў 1922—1923 гадах; упаўнаважаны 1 аддзелу ЭКУ АДПУ СССР з 5 лістапада 1923 па 3 кастрычніка 1924 году. У распараджэньні МК РКП(б), у Сергіеўскім уезьдзе камітэту РКП(б) у кастрычніку 1924 — жніўні 1925 году.

Памочнік начальніка 1 аддзелу ЭКУ АДПУ СССР (21 жніўня 1925 — 15 траўня 1926). Начальнік 8 аддзелу ЭКУ АДПУ СССР з 15 траўня 1926 па 1 сьнежня 1927 году. Начальнік 6 аддзелу ЭКУ АДПУ СССР (1 сьнежня 1927 — 18 студзеня 1928); часова выконваў абавязкі начальніка КРА ПП АДПУ па Сярэдняй Азіі (14 лютага 1928 — 12 красавіка 1929). Начальнік КРА ПП АДПУ па Сярэдняй Азіі (12 красавіка 1929 — 1 траўня 1929). Начальнік АА ПП АДПУ па Сярэдняй Азіі (1929 — 1 траўня 1930); намесьнік начальніка САУ ПП АДПУ па Сярэдняй Азіі (1 траўня 1930 — 31 студзеня 1931).

З 1931 году па лініі ЗНА АДПУ СССР за граніцаю. Супрацоўнік паўпрадзтва СССР у Нямеччыне (рэзыдэнт АДПУ). Памочнік начальніка ЗНА АДПУ СССР з 8 красавіка 1934 па 1 чэрвеня 1934 году. 2-гі намесьнік начальніка ЗНА АДПУ СССР (1 чэрвеня 1934 — 10 ліпеня 1934). 2-і нам. нач. ЗНА ДУДБ НКУС СССР (10 ліпеня 1934 — 21 траўня 1935). 1-ы нам. нач. ЗНА ДУДБ НКУС СССР (21 траўня 1935 — 31 жніўня 1936). Намесьнік начальніка СПА ДУДБ НКУС СССР (31 жніўня 1936 — 25 сьнежня 1936). Намесьнік начальніка 4 аддзелу ДУДБ НКУС СССР (25 сьнежня 1936 — 4 сакавіка 1937).

Наркам унутраных справаў БССР з 4 сакавіка 1937 па 22 траўня 1938 году. Начальнік АА ДУДБ НКУС Беларускай вайсковай Акругі з 4 сакавіка 1937 па 22 траўня 1938 году.

Дэлегат 16 зьезду КП(б)Б, член ЦК КП(б)Б, дэпутат ВС СССР.

Начальнік 3 упраўленьня НКУС СССР (25 траўня 1938 — 24 верасьня 1938).

24 верасьня 1938 году арыштаваны, Асуджаны да найвышэйшай меры пакараньня 22 лютага 1939 году па арт. 58-1 «а», 58-8 і 58-11 УК РСФСР. Расстраляны 22 лютага[1] (паводле іншых зьвестак, 23 лютага[2]).

Згодна з пастановай ваеннай пракуратуры ад 26 красавіка 1957 году падставаў для рэабілітацыі няма.

Званьні НКУС

рэдагаваць
  • ст. маёр ДБ — 29 лістапада 1935
  • камісар ДБ 3 ранга — 14 сакавіка 1937

Узнагароды

рэдагаваць

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • В. Абрамов. Габрэі ў КДБ. Каты і ахвяры = Евреи в КГБ. Палачи и жертвы. — М.: Яуза — Эксмо, 2005.