Аляксей Марачкін

Аляксе́й Анто́навіч Ма́рачкін (нарадзіўся 30 сакавіка[1][2] 1940, в. Папоўшчына, цяпер Новая Слабада Чэрыкаўскага раёну[3]) — беларускі мастак, жывапісец, пэдагог, грамадзкі дзяяч. Псэўданім: Алесь Мара.

Аляксей Марачкін
Alex Mara.jpg
Аляксей Марачкін падчас адкрыцця сваёй выставы жывапісу ў арт-галерэі «Мастацтва», Менск, 22.11.2013
Дата нараджэньня 30 сакавіка 1940 (80 гадоў)
Месца нараджэньня вёска Папоўшчына, Чэрыкаўскі раён, Магілёўская вобласьць
Грамадзянства Беларусь
Адукацыя Віцебскі пэдагагічны інстытут (1962), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1972)
Альма-матэр Мастацка-графічны факультэт ВДУ і Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут
Занятак жывапіс, выкладаньне
Плынь рэалізм
Працы «Цётка» (1976), «Пачатак. Францішак Скарына» (1978), «Мікола Гусоўскі» (1980)
Узнагароды
мэдаль Францішка Скарыны мэдаль 100 гадоў БНР

ЖыцьцяпісРэдагаваць

Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага пэдагагічнага інстытуту (1962). Працаваў па разьмеркаваньні ў вёсцы Рубель Столінскага раёну, служыў у Пячах пад Барысавам. Пасьля войска і двух гадоў працы настаўнікам у СШ № 4 г. Жодзіна паступіў у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (скончыў у 1972).

Сябра Саюзу мастакоў (з 1974). Пэўны час працаваў у Менску як вольны мастак, пасьля — галоўным мастаком Мастацкага фонду (1982—1986). У 1988—1997 гг. працаваў у Беларускай акадэміі мастацтваў, выкладаў, з 1990 году загадваў катэдрай жывапісу. Паводле палітычных матываў быў вымушаны пакінуць пасаду ў 1997 годзе[2].

Сябра аргкамітэту БНФ у 1988—1989 гадох, сябра БНФ з 1989, сябра Сойму з 1989 па цяперашні час, сакратар Управы БНФ (1989—1993), старшыня камісіі па культуры БНФ. У 1990 годзе балятаваўся ў Вярхоўны Савет БССР.

Адзін з заснавальнікаў і першы старшыня мастацкай суполкі «Пагоня» (з 1991).

Старшыня міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня «Згуртаваньне беларусаў сьвету „Бацькаўшчына“» (2005—2009).

Жанаты, мае сына, унукаў.

ТворчасьцьРэдагаваць

Удзельнік мастацкіх выставак з 1966 году. Працуе пераважна ў станкавым жывапісе ў жанрах партрэту, тэматычнай карціны, краявіду і нацюрморту.

Працы А. Марачкіна захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, у музэях і прыватных галерэях Беларусі, Польшчы, Нямеччыны, ЗША.

УзнагародыРэдагаваць

Узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны за высокія дасягненьні ў справе нацыянальнага адраджэньня, прапаганду культурнай спадчыны беларускага народу (1992). Двойчы адмовіўся ад ганаровага дзяржаўнага званьня: «Заслужаны мастак БССР» у 1989 годзе, пратэстуючы супраць сыстэмы дзяржаўнага патранату і кантролю за мастацтвам, і «заслужаны мастак Рэспублікі Беларусь» у 1995 на знак пратэсту супраць антыбеларускай і антыдэмакратычнай палітыкі Аляксандра Лукашэнкі[2].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Аляксей Марачкін: «Я шчаслівы чалавек - спавядаюся на паперы, на палатне» Культура. Хартыя’97 (30 сакавіка 2010). Праверана 24 кастрычніка 2010 г.
  2. ^ а б в Вацлаў Арэшка Марачкін Алесь. Электронная энцыкляпэдыя «Slounik.org». Праверана 24 кастрычніка 2010 г.
  3. ^ Аляксандар Тамковіч (19 лютага 2010) Аляксей Марачкін Асоба. «Новы час». Праверана 24 кастрычніка 2010 г.

ЛітаратураРэдагаваць

  • Ждановіч В. Гуканьне вясны // «Маладосьць» № 3 Т. 1977.
  • Марачкін А. Жывапіс. — Менск: 1996.
  • Марачкін А. Стронцый на маёй палітры // Крыніца» № 4. — 1990.
  • Царова Л. Выставы суполкі «Пагоня». Дыпломная праца, рукапіс. — Менск: 1996.
  • Мара-92. — Менск: 1992.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Менск: БелСЭ, 1986. — Т. 3: Карчма — Найгрыш. — 751 с. — 9500 ас.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць