Верхаўляны
Верхаўля́ны[2] — вёска ў Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Алекшыцкага сельсавету[3].
Верхаўляны | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Бераставіцкі |
Сельсавет: | Алекшыцкі |
Вышыня: | 173 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 38 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1511 |
Паштовы індэкс: | 231784 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°17′41″ пн. ш. 24°0′34″ у. д. / 53.29472° пн. ш. 24.00944° у. д.Каардынаты: 53°17′41″ пн. ш. 24°0′34″ у. д. / 53.29472° пн. ш. 24.00944° у. д. |
± Верхаўляны |
Гісторыя
рэдагаваць20 ліпеня 1942 году падчас II сусьветнай вайны вёска была спаленая нямецкімі захопнікамі, а мужчыны — расстраляныя.[4]
Цікавыя мясьціны
рэдагавацьЗа 150 м на паўднёвы захад ад вёскі знаходзіцца паганскае сьвяцілішча пэрыяду сярэднявечча, якое адносіцца да 9—12 стагодзьдзяў. Паганскае капішча разьмешчанае на марэнным узгорку. Помнік згадваўся яшчэ ў 1895 годзе ў «Археалягічнай мапе Гарадзенскай губэрні» Ф. Пакроўскага. Дасьледаваньні капішча праводзіліся ў 1973, 1986 і 1996 гадох. Пры раскопках былі знойдзеныя абломкі ганчарскай керамікі, крэмні, дзьве ножападобныя пласьцінкі, сярэднявечны чаранковы нож даўжынёй 13,9 см. Таксама былі выяўленыя абломкі касьцей, якія належалі буйной і дробнай рагатай жывёле.[5]
Сьвяцілішча занесенае ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь і мае статус гісторыка-культурный каштоўнасьці рэгіянальнага значэньня.[6]
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 38 чалавек[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ Алекшыцкі сельскі выканаўчы камітэт
- ^ З Бераставіччынай лёсам знітаваныя // Берестовицкий районный исполнительный комитет (рас.)
- ^ Эдвард Зайкоўскі, Язычніцтва на сумежжы Панямоння і Падляшша ў cярэднявеччы
- ^ Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 10 апреля 2003 г. №11 «Об утверждении Государственного списка историко-культурных ценностей Республики Беларусь» (рас.)