Легенда пра чарапаху (манэта)
манэта
«Легенда пра чарапаху» — беларускія памятныя манэты Нацыянальнага банку Беларусі, уведзеныя ў абарачэньне 22 кастрычніка 2010 году[1]. Манэты выбіты са срэбра — наміналам 20 рублёў і медна-нікелевага сплаву — 1 рубель.
Наміналы
рэдагавацьСрэбраная
рэдагаваць- проба срэбра: 925
- намінал: 20 рублёў
- вага манэты: 33,62 г
- вага чыстага срэбра: 31,1 г
- дыямэтар: 38,61 мм
- якасьць: «пруф»
- наклад: 3000 ас.
Медна-нікелевая
рэдагавацьАпісаньне
рэдагавацьМанэты маюць выгляд кола, зь пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па акружыне. Рант манэты мае рыфленьне.
- Авэрс: уверсе — рэльефная выява Дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь; у цэнтры на фоне сымбалю вечнага руху — кола калаўроту, якое пераходзіць у структуру гадавых кольцаў на зрэзах дрэва, стылізаваная выява сылуэтаў чарапах і жанчын — вобразаў беларускіх легенд і элемэнтаў беларускага народнага арнаманту; унізе — год чаканкі (на срэбнай — проба сплаву); па крузе надпісы: уверсе — Рэспубліка Беларусь, унізе — 20 рублёў (на срэбнай) і 1 рубель (на медна-нікелевай).
- Рэвэрс: у цэнтры — стылізаваная выява чарапахі і міталягічных вобразаў і сымбаляў беларускіх легенд; уверсе зьлева па крузе надпіс: ЛЕГЕНДА ПРА ЧАРАПАХУ.
Дызайн
рэдагавацьМынца
рэдагаваць- ЗАТ «Летувіская мынца», Вільня.
Легенда
рэдагавацьВерагодна, манэта створаная паводле легенды пра пляткарку, якую Бог накрыў панцырам і ператварыў у чарапаху, каб яна магла бачыць толькі тое, што ў яе пад нагамі[2][3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь 22 кастрычніка 2010 г. выпускае ў абарачэнне памятныя манеты «Легенда пра чарапаху» серыі «Беларускія народныя легенды» Прэс-рэлізы. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (21 кастрычніка 2010). Праверана 28 кастрычніка 2010 г.
- ^ Нацбанк выпустил «черепашек» (рас.) Эканоміка. «Беларускі партызан» (22 кастрычніка 2010). Праверана 28 кастрычніка 2010 г.
- ^ Легенда пра чарапаху Праверана 28 кастрычніка 2010 г.