Масонства
Масо́нства — маральна-этычны рух, які паўстаў на пачатку XVIII стагодзьдзя ў Вялікабрытаніі. Масонства — вучэньне і практыка міжнароднага таемнага таварыства элітарнага тыпу, якое аб’ядноўвае людзей розных нацыянальнасьцяў і веравызнаньняў пад эгідай пошуку «праўдзівых шляхоў духоўнага абнаўленьня грамадзтва». Яно распаўсюдзілася ў шматлікіх краінах, у тым ліку і ў Расейскай імпэрыі. Масоны імкнуліся стварыць таемную сусьветную арганізацыю з утапічнай мэтай мірнага аб’яднаньня чалавецтва ў рэлігійным братэрскім саюзе. Асноўны мэтад дзейнасьці масонаў — пранікненьне ва ўладныя структуры грамадзтва ўсіх узроўняў для аказаньня дзейснага ўплыву на ход гістарычных падзеяў. З масонствам зьвязаныя як рэакцыйныя, так і прагрэсіўныя грамадзкія рухі.
Літаратура
рэдагаваць- Вольныя муляры ў беларускай гісторыі. Канец XVIII — пачатак XX ст. — Вільня: Gudas, 2005. — 280 с.: іл., табл., бібл. ISBN 9986-951-54-2
- Domenico V. Ripa Montesano, Vademecum di Loggia, Edizione Gran Loggia Phoenix — Roma Italia 2009 ISBN 978-88-905059-0-4
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Канстытуцыі Андэрсана альбо Старажытныя запаветы вольнага муляра. 1723 г.(недаступная спасылка)
- Ландмаркі. 1889 г.(недаступная спасылка)
- Статут Вялікага ўсходу Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага. 1784 г.